падкало́ць 1, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., каго-што.

1. Прыкалоць, загінаючы або падгінаючы знізу. Падкалоць падол.

2. Прымацаваць шпількамі, сашчэпкамі, дадаючы да таго, што ўжо маецца. Падкалоць дакументы.

3. перан. Разм. Сказаць што‑н. з’едлівае, непрыемнае. — А вы, дзядзька, мусіць, некалі хвацкім кавалерам былі? — непрыкметна падколе Ваньку які-небудзь жартаўнік. Васілевіч. Васіль не адразу зразумеў жарт — ведаў, што бацька можа моцна і падкалоць часам, гэтак знянацку. Шамякін.

падкало́ць 2, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., чаго.

Накалоць дадаткова. Падкалоць дроў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпусці́ць, ‑пушчу, ‑пусціш, ‑пусціць; зак., каго-што.

1. Даць магчымасць падысці, наблізіцца да каго‑, чаго‑н. Густы хмызняк шчыльна прыкрываў засаду. Партызаны падпусцілі .. [немцаў] метраў на дваццаць і тады адкрылі агонь. Дзенісевіч.

2. перан. Разм. Надаць (мове, выказванню і пад.) дадатковы сэнс, якое‑н. адценне; дапоўніць сказанае чым‑н. Маўчаць Іван Пятровіч не ўмеў — ён увесь час каменціраваў гульню: то жарт падпусціць, то прыказку якую прыгадае, то анекдоцік раскажа. Васілёнак.

•••

Падпусціць шпільку — сказаць што‑н. непрыемнае, з’едлівае; падкалоць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пі́сар, ‑а, м.

1. Канцылярскі служачы, які займаецца перапіскай, складаннем і рэгістрацыяй канцылярскіх папер. Ротны пісар. □ Група байцоў на чале з пісарам Аляксандрам Жыгуновым узяла пад абстрэл тых, што плылі на лодках. Кухараў.

2. Уст. Асоба, якая займалася перапіскай чаго‑н. Каля аднаго століка, дзе сядзеў нейкі пісар ці можа і сакратар, .. збілася цэлая грамада моладзі. Колас. // Разм. жарт. Той, хто піша, хто ўмее пісаць. — Прачытай, што там накрэмзаў, пісар ты мой, — не выцерпеў дзед. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прызямлі́цца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Апусціцца на зямлю (пра лятальныя апараты, людзей на іх). Меркавалася, што можна будзе прызямліцца на тым партызанскіх аэрадроме, з якога некалі Марыя вылятала. Кулакоўскі. І калі ўсе самалёты прызямліліся на аэрадроме, камандзір падышоў да Ермаловіча. Якімовіч. — Збілі мяне пад Беластокам, — стаў расказваць Кучэрын. — Прызямліўся я на нейкім агародзе. Адчапіў парашут і — ходу. Карпюк. // Разм. жарт. іран. Упасці. Дзядзька Хвядос, нечакана на нешта наткнуўшыся, зляцеў з веласіпеда і прызямліўся ў адхон. Скрыпка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вурва́лак ’кусок палена, цурбалак’ (дзярж., З нар. сл.; Нар. сл.). Ад вы́рваць ’адарваць, аддзяліць’ з пераходам ы > у, гл. вы́рвалак ’вялікі кавалак’ (Бяльк.), або урва́ць ’захапіць, адарваць’; параўн. урвала́жарт, каламбур’ (сакольск., Арх. Федар.), што адпавядае польск. kawał ’тс’ (і ’кусок, кавалак’). Параўн., аднак, бурва́лак ’палена і інш.’ (гл.), для якога ўказваюць літоўскую крыніцу (Арашонкава і інш., БЛ, 3, 36), і паралельныя формы гродз. ушва́лак і бушва́лак ’кусок палена’ (Цых., ад *шваліць?), брагін. ушва́рак ’тс’ (Шатал., ад шва́рнуць ’шпурнуць’?) і інш., адносна спарадычнай замены в на б у ізаляваных словах параўн. Машынскі, Kultura, 2, 2, 856, 884.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смех ‘праяўленне весялосці, радасці і пад.’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ), ‘тс’ і ‘жарт, забава’ (Яўс.), смеў (сьмеў) ‘тс’, мн. л. сме́вы: смевы ды перасьмеўкі (Ласт.). Параўн. укр. сміх, рус. смех, польск. śmiech, в.-луж., н.-луж. směch, чэш. smích, славац. smiech, серб.-харв. сми̏јех, славен. smẹ̑h, балг. смях, макед. смев, ст.-слав. смѣхъ. Прасл. *směchъ утворана з дапамогай суф. ‑chъ ад *smьjati sę ‘смяяцца’; гл. Слаўскі, SP, 1, 70; узыходзіць да і.-е. *smoi̯sos ‘тс’ (Фасмер, 3, 684 з літ-рай; Сной₁, 584; Борысь, 617). Формы з в (ў) у выніку фанетычных змен. Гл. смяяцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пла́каць, пла́чу, пла́чаш, пла́ча; плач; незак.

1. Праліваць слёзы (ад болю, гора і пад.), звычайна ўтвараючы пры гэтым нечленараздзельныя галасавыя гукі.

П. наўзрыд.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., па кім. У некаторых выразах: чакаць каго-н., быць прызначаным каму-н. (пра што-н. непрыемнае; разм.).

Асіна плача па ім.

Вяроўка па табе даўно плача.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Прапала, не вернеш (разм., жарт.).

Плакалі твае грошыкі.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Пакрывацца кроплямі вільгаці (разм.).

Запацелыя вокны плачуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́шата, -а, М -шаце, мн. рашо́ты і (з ліч. 2, 3, 4) рэ́шаты, рашо́т і рашо́таў, н.

1. Рэч хатняга ўжытку — нацягнутая на шырокі абруч густая сетка для прасейвання мукі і інш.

Прасеяць муку на р.

У рэшаце ваду насіць (перан.: займацца чым-н. бескарысным, пустой справай; разм.). Галава як р. ў каго-н. (пра таго, хто ўсё забывае, у каго дрэнная памяць; разм.).

2. Прасейвальнае прыстасаванне ў зернеачышчальных, сартавальных і іншых машынах.

Рашоты ў камбайне.

Цуды ў рэшаце (разм., жарт.) — пра што-н. незвычайнае або незразумелае.

|| прым. рашо́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

не́ба, -а, мн. нябёсы, нябёс і нябёсаў, н.

Уся бачная над Зямлёй прастора ў форме купала.

На небе.

Быць на сёмым небе — перажываць, адчуваць вялікую радасць.

Пад адкрытым небам — не ў памяшканні.

Трапіць пальцам у неба (разм., жарт.) — сказаць што-н. неўпапад, недарэчы.

Узнесці да неба — непамерна расхваліць каго-, што-н.

Як гром з яснага неба — раптоўна, зусім нечакана.

Як з неба зваліўся (разм.) —

1) нечакана з’явіўся; раптоўна здарыўся;

2) не разумее таго, што адбываецца навокал.

Як неба і зямля — нічога падобнага, поўная процілегласць.

|| прым. нябе́сны, -ая, -ае.

Н. купал.

Нябесная вышыня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неви́нный

1. (невиновный) невінава́ты; (безвинный) бязві́нны;

неви́нные лю́ди невінава́тыя лю́дзі;

неви́нная же́ртва бязві́нная ахвя́ра;

2. (простодушный) няві́нны, бязві́нны; (наивный) наі́ўны;

неви́нный ребёнок наі́ўнае (няві́ннае) дзіця́;

неви́нная шу́тка бязві́нны жарт;

неви́нные и́гры няві́нныя гу́льні;

3. (девственный) няві́нны; (целомудренный) цнатлі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)