жа́рт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. жа́рт жа́рты
Р. жа́рту жа́ртаў
Д. жа́рту жа́ртам
В. жа́рт жа́рты
Т. жа́ртам жа́ртамі
М. жа́рце жа́ртах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

жарт (род. жа́рту) м. шу́тка ж.; (остроумное выражение — ещё) остро́та ж.;

без жа́ртаў — без шу́ток; кро́ме шу́ток;

дурны́я жа́рты — глу́пая шу́тка;

дрэ́нныя жа́рты — шу́тки пло́хи;

жа́рты жа́ртамі — шу́тки шу́тками;

гэ́та не жа́ртыэ́то не шу́тки;

не на жа́рты — не на шу́тку;

жа́рты на бок — шу́тки в сто́рону, шу́тки прочь;

не да жа́ртаў — не до шу́ток;

малы́я (каро́ткія) жа́ртыэ́то не шу́тка;

перавярну́ць на ж. — обрати́ть в шу́тку;

абысці́ся ~тамі — отде́латься шу́тками;

жа́рты стро́іць — (шу́тки) шути́ть; дурака́ валя́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жарт, ‑у, М ‑рце, м.

1. Забаўная выхадка, востры дасціпны выраз. Жарты сыпаліся за жартамі, — толькі смех разліваўся па балоце. Колас. Пад жарты і смех гасцей маладога і маладую абсыпалі жытам, каб былі добрымі гаспадарамі. Васілевіч.

2. Кароткае апавяданне з забаўным, смешным зместам.

3. Невялікая камічная п’еса. П’еса-жарт у адной дзеі.

4. у знач. прысл. жа́ртам. Не сур’ёзна, для забавы. Найбольш падсмейваліся над барадатым высокім мужчынам, якога звалі жартам «барада». Мележ.

•••

Без жартаў — сур’ёзна, не жартуючы.

Дрэнныя жарты — небяспечна з кім‑, чым‑н. жартаваць.

Жарты жартамі — ужываецца з супраціўным злучнікам у значэнні: так ці інакш. Жарты жартамі, а трывога закрадалася ў сэрца Андрэя. Шахавец.

Жарты на (у) бок — ужываецца як папярэджанне аб пераходзе да сур’ёзнай размовы.

Жарты строіць гл. строіць.

Не да жартаў каму — пра чыё‑н. цяжкае становішча, дрэнны настрой і пад.

Не жарты — пра што‑н. важнае, значнае, сур’ёзнае. Цяжка было — страшэнна. Два разы адкладалі справу — не жарты. Скрыган.

Не на жарт(ы) — вельмі сур’ёзна. Патрэсканай зямлі журботны воблік Трывожыць не на жарт усіх людзей. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жарт, -у, М -рце, мн. -ы, -аў, м.

1. Забаўная выхадка, востры дасціпны выраз.

На вяселлі гучаў смех і сыпаліся жарты за жартамі.

2. Кароткае апавяданне са смешным, забаўным зместам.

3. Невялікая камічная п’еса.

П’еса-ж. у адной дзеі.

4. у знач. прысл. жа́ртам. Не сур’ёзна, для забавы.

Сказаць жартам.

Без жартаў — усур’ёз.

Жарты на (у) бокужыв. як папярэджанне аб пераходзе да сур’ёзнай справы.

Не жарты — пра што-н. важнае.

Не на жарт — вельмі сур’ёзна.

|| памянш. жа́рцік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Жарт, жартаваць. Рус. пск., смал., урал. жарт, укр. жарт, польск. żart, серб.-луж. žort, чэш. žert, славац. žartжарт’. Ст.-бел. (XVI ст.) жартъ ’кашчунства’, ’жарт’. Паводле Булыкі (Запазыч., 113), ст.-бел. < польск. < чэш. < ням. Scherzжарт’. Мартынаў–Міхневіч (Маладосць, 1969, 2, 146) указваюць с.-в.-ням. scherzжарт’. Аднак яшчэ Брукнер (662) выказваў сумненні наконт апошняга ‑t. Махэк₂ (726) прапануе лічыць ст.-чэш. слова запазычаным са ст.-в.-ням. serten ’брахаць, падманваць’. На такое значэнне магло б указваць і тое, што Зізаній супастаўляе кощунъствуюжарътую (да таго ж у дзеяслоўнай форме). Укр. з польск., рус. з бел. На ням. першакрыніцу ўказвае Гіст. лекс., 116.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жарт, досціп

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

первоапре́льский / первоапре́льская шу́тка першакрасаві́цкі жарт.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аму́рны, -ая, -ае (жарт.).

Любоўны.

Амурныя справы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

остро́та ж. (остроумное выражение) во́стры жарт, до́сціп, -пу м., дасці́пны вы́раз, жарт, род. жа́рту м.;

уда́чная остро́та тра́пны (дасці́пны) жарты́раз);

пло́ские остро́ты тупы́я жа́рты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хо́хма, -ы, ж. (разм.).

Дасціпны, вясёлы жарт, учынак і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)