Му́ка ’фізічная або маральная пакута’, ’здзек, катаванне’ (ТСБМ, Яруш., Шат., Бяльк., ТС). Укр., рус. му́ка, польск. męka, чэш., славац. muka, славен. múka, mǫ́ka, moηka, manka, серб.-харв. му̏ка, макед. мака, балг. мъ́ка, ст.-слав. мѫка. Прасл. mǫka, роднаснае ад асновы męk‑ (> мягкі) і mǫka ’мука’ (гл.). (Бернекер, 2, 42; Траўтман, 184; Фасмер, 3, 7; Махэк₂, 382; Бязлай, 3, 7).

Мука́ ’прадукт размолу збожжа’ (ТСБМ, Бес., Шат., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), мукоўня ’мучная каша’ (стол., Вешт.), муке́нны ’мучны’ (лід., Сл. ПЗБ), мука́ннаеежа з кіслага малака і грэцкай мукі’ (шальч., там жа). Укр., рус. мука, польск. mąka, н.-, в.-луж. muka, чэш. mouka, славац. múka, славен. móka, серб.-харв. му́ка, макед. дыял., балг. мука, ст.-слав. мѫка. Прасл. mǫka звязана чаргаваннем галосных з męk‑ъkъ ’мяккі’, męti ’мяць’. Роднасныя і.-е. паралелі: літ. mìnkyti ’мяць, мясіць’, mìnkle ’цеста’, mánkyti ’ціснуць, мучыць’, mankštyti ’размякчаць’, лат. mîcît ’ціснуць’, mĩceklis ’цеста’, ст.-в.-ням. mengen ’мяшаць’, ст.-грэч. μάσσω ’мну, мяшу’, ст.-інд. mácate ’раздрабляе’ (Бернекер, 2, 42; Траўтман, 184; Фасмер, 3, 6; Бязлай, 2, 192). З двух дзеясловаў (men‑ і melʼ‑) men‑ згубіў значэнне ’малоць, раздрабняць’. Такім чынам, прасл. mǫka азначае не ’мятае зерне’, а ’размолатае, раздробненае зерне’ (Аткупшчыкоў, Из истории, 178). Аб семантычным размеркаванні лексем mǫka і boršьno ’мука’ гл. Мартынаў (Балто-слав.-итал. изоглоссы, 31).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сы́ты ’які не адчувае голаду’, ’укормлены, тлусты’ (ТСБМ, Нас., Ласт., ТС, Сл. ПЗБ), ’негалодны’ (Байк. і Некр.), ’тлусты, адкормлены’ (Касп., Пятк. 2, Мат. Гом., Нар. лекс., Сл. Брэс., Сцяшк., З нар. сл.), ’гладкі, тлусты’ (Жыв. НС), сы́тны ’сыты’ (ТС), сыць ’корм, страва, ежа; пажыўнасць’ (Ласт.), ’сытасць; укормленасць’ (Нас., Бяльк.), сы́ціць ’карміць, насычаць’. Укр. си́тий, рус. сы́тый, стараж.-рус. сы́тъ(и), польск. syty, в.-луж., н.-луж. syty, чэш. sytý, славен. sýty, серб.-харв. си̏т, славен. sit, балг., макед. сит ’тс’, ст.-слав. сытъ ’сыты’. Прасл. *sytъ, відаць, роднаснае літ. sótus ’сыты, багаты, сытны’, лат. sats ’сытны’, ст.-прус. sātuinei ’насычаеш’, лац. satis ’досыць’, гоц. sōpa ’сыты’, ст.-в.-ням. sat ’сыты’, грэч. άατος ’ненасытны’ (Траўтман, 250; Мюленбах-Эндзелін, 3, 809; Вальдэ-Гофман, 2, 481; Покарны, 876), аднак пры гэтым цяжка патлумачыць адрозненні ў вакалізме. Іншыя даследчыкі ў сувязі з гэтым збліжаюць *sytъ са ст.-інд. çávas ’сіла, моц’, авест. sava‑ ’тс’, сюды ж ст.-інд. çū́ras ’моцны’, авест. sura‑ ’тс’, грэч. κυρος ’сіла, моц’ (Зубаты, LF, 28, 89; Фрэнкель, JF, 50, 7 і наст.). Борысь (590) узводзіць да дзеепрыметніка і.-е. *sū‑to‑ ’напоўнены, поўны’, што да і.-е. *seu̯‑ ’напаўняцца’, параўн. хец. sumai ’напаўняе’, гл. таксама Бязлай, 3, 238–239. Абмеркаванне іншых версій гл. Фасмер, 3, 821; ЕСУМ, 5, 245; Глухак, 550.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мало́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да малака. Малочныя прадукты. // Які выдзяляе малако. Малочныя залозы. // Які дае малако, гадуецца для вытворчасці малака. Малочны статак. // Удойны. Малочная карова.

2. Звязаны з вытворчасцю, перапрацоўкай і продажам малака. Малочная гаспадарка. Малочны завод. Малочны магазін. □ Электрычнае святло ўспыхне на малочнай ферме, на канюшні, у кожнай хаце. Паслядовіч.

3. Прызначаны для малака. У кузаве грузавіка зіхатліва паблісквалі малочныя бітоны. Ракітны.

4. Выкармлены малаком. Малочныя парасяты.

5. Прыгатаваны на малацэ. Малочная каша. Малочны суп. Малочны кісель.

6. Які ўваходзіць у склад малака або атрымліваецца з малака. Малочная кіслага.

7. Падобны колерам на малако. Між іншым, Я сам люблю прыход вясны — Малочнае цвіценне вішань, І спеў драздоў, і шум лясны. Панчанка. Над лугам і ў нізінах стаяў малочны туман, і ў твар шыбала прыемным вільготным халадком. Шамякін.

8. у знач. наз. мало́чная, ‑ай, ж. Памяшканне для прыёму малака (у калгасах, саўгасах). Даяркі ў белых, як у медсясцёр, халатах насілі ў малочную бітоны. Шахавец.

9. у знач. наз. мало́чнае, ‑ага, н. Ежа з малака або з малаком. Ён есць цяпер толькі малочнае.

•••

Малочная кухня гл. кухня.

Малочная спеласць гл. спеласць.

Малочная сястра гл. сястра.

Малочны брат гл. брат.

Малочныя зубы гл. зуб.

Малочныя рэкі з кісельнымі берагамі гл. рака.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сухо́й прям., перен. сухі́;

сухо́е бельё суха́я бялі́зна;

сухо́е ле́то сухо́е ле́та;

сухо́й во́здух сухо́е паве́тра;

суха́я еда́ суха́я е́жа;

весь он жи́листый и сухо́й уве́сь ён жы́лісты і сухі́;

суха́я встре́ча суха́я сустрэ́ча;

сухо́й расска́з сухо́е апавяда́нне;

сухо́й ка́шель сухі́ ка́шаль;

сухо́й треск сухі́ трэск;

сухо́е де́рево сухо́е дрэ́ва;

суха́я рука́ суха́я рука́;

сухо́й хлеб сухі́ хлеб;

сухо́й тума́н сухі́ тума́н;

вы́йти сухи́м из воды́ вы́йсці сухі́м з вады́;

держа́ть по́рох сухи́м трыма́ць по́рах сухі́м;

сухо́й ни́тки не оста́лось сухо́й ні́ткі не застало́ся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сухі́ в разн. знач. сухо́й;

суха́я бялі́зна — сухо́е бельё;

сухо́е паве́тра — сухо́й во́здух;

сухо́е ле́та — сухо́е ле́то;

сухо́е дрэ́ва — сухо́е де́рево;

суха́я рука́ — суха́я рука́;

с. хлеб — сухо́й хлеб;

суха́я е́жа — суха́я пи́ща;

с. ка́шаль — сухо́й ка́шель;

суха́я сустрэ́ча — суха́я встре́ча;

сухо́е апавяда́нне — сухо́й расска́з;

с. трэск — сухо́й треск;

сухі́я кармы́с.-х. сухи́е корма́;

суха́я пераго́нкатех. суха́я перего́нка;

сухо́е віно́ — сухо́е вино́;

с. паёк — сухо́й паёк;

с. лікспорт. сухо́й счёт;

с. лёд — сухо́й лёд;

выйсці́ сухі́м з вады́ — вы́йти сухи́м из воды́;

с. зако́н — сухо́й зако́н;

трыма́ць по́рах сухі́м — держа́ть по́рох сухи́м;

аб сухі́м хле́бе — сухи́м хле́бом пита́ясь;

сухо́й ні́ткі не застало́ся — сухо́й ни́тки не оста́лось;

сухо́га ме́сца няма́ — сухо́го ме́ста нет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

яда, ежа, харч, харчаванне, страва, спажыва, спажытак, прадукты, правізія / жывёле: корм, фураж, аброк / вытанчаная: далікатэс, ласунак, прысмакі / спяшаючыся або перад асноўнаю ядою: закуска, закусь / не посная: скорам / недаедзеная: аб'едкі, недаедкі, агрызкі / садавіна ці салодкае ў канцы абеда: дэсерт; наедак, прахарчунак, спожыць, жыўнасць (разм.) / посная: нішчымніца (разм.) / недаедзеная: недаежа (разм.); патрава (абл.) / жывёле: пошар (абл.); хлеб, пажыва, пажытак, падмацаванне, падмацунак (перан.); правіянт (уст.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

чуть

1. нареч. (едва, еле) ледзь, ле́дзьве;

чуть вспо́мнил ледзь (ле́дзьве) успо́мніў;

чуть живо́й ледзь жывы́;

чуть заме́тная улы́бка ледзь прыме́тная ўсме́шка;

2. нареч. (немножко) тро́шкі, кры́шку;

чуть поумне́л тро́шкі (кры́шку) паразумне́ў;

пи́ща была́ чуть посо́лена е́жа была́ тро́шкі (кры́шку) пасо́лена;

3. союз як то́лькі, ледзь то́лькі;

чуть кто скри́пнет, я услы́шу як то́лькі хто ры́пне, я пачу́ю;

чуть опозда́ешь, он уже́ руга́ется крыху́ спо́знішся, ён ужо́ сва́рыцца;

чуть свет до́світкам, на до́світку, на зо́лку;

чуть-чу́ть ледзь-ле́дзь;

чуть что ледзь што;

чуть (бы́ло) не… траха́ не…;

чуть ли не… траха́ не…, ама́ль не…, здае́цца ці не…

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пе́таваць, (у Нас.пыкаць) ’моцна біць’, ’цяжка працаваць’ (Гарэц., Нас., Растарг., Стан.; гом., Шн. 2; Бяльк.), прыкладаць вялікія намаганні’ (ТС), лётаць ’біць’ (чач., Мат. Гом.), аставацца ’біцца, выконваць непасільную цяжкую работу, многа і цяжка працаваць’, ’мучыцца, бедаваць’ (Юрч.; жлоб., Жыв. сл.: полац., Жыв. ІС; б.-каш., рагач., Мат. Гом.), ’жыць у бядзе, мастачак’ (Янк. 2; Ян.), петвацца ’мардавацца, выбівацца з сіл’ (Мар. Том.), астоіцца ’змагацца, біцца з чым-небудзь да знямогі, важдацца, валтузіцца’ (Нас.). Рус. летать ’біць’; ’мучыць, мардаваць’; ’выконваць цяжкую працу’; ’гаварыць праз сілу, ледзь-ледзь’; ’знаць, разумець’; петаться ’старанна і цяжка працаваць’, ’моцна стамляцца’, ’дамагацца чаго-небудзь’; славен. vzpėtiti se ’згадаць, успомніць’, серб.-харв. петити ’захаваць у памяці’, харв. далмацінец napėtali se, napalam se ’намучыцца, намардавацца’. Прасл. *pelali/*petati(?). Сабалеўскі (ЖМНП, 1886, верасень, 145) звязвае рус. летать праз чаргаванне галосных з питать, пестуй, аднак не разглядаецца семантыка біць’. Праабражэнскі (2, 51) выводзіць яго з пехтать, што фанетычна не пераконвае (Фасмер, 3, 251). Насовіч (542) выводзіць бел. пілаваць з грэч. παίω, παίσω, παιφάσσω ’б’ю, шту рхаю, стукаю’. Махэк (Slavia, 28, 271) таксама супастаўляе рус. летать з грэч. παίω ’тс’ і разглядае рус. слова як інтэнсіў з суф. -/- (*ре‑ ta‑ti), хаця грэч. παίω ўзыходзіць да (кіпрск.) παΤιω. Куркіна (Этимология–1972, 60–64) рус. летать узводзіць да і.-е. кораня !!!роі‑ з пашыральнікам -/-, які ляжыць у аснове грэч. πο(ι)α ’трава, корм’, літ. pietus ’абед’, ст.-інд. pilus ’харч’, авест. ріій‑ежа’; балг. дыялектны матэрыял з каранямі pet‑ і pit‑ прымыкае да тэрміналогіі, звязанай з абазначэннем спосабаў прыгатавання ежы з хлеба, з зярнят: ліпнем ’мну, лаўлю’ — петле, петлак ’спечаныя зярняты кукурузы’. У такім выпадку можна дапусціць роднаснасць pet- і pi/‑ са значэннем ’біць’. Сюды ж летун (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тяжёлый в разн. знач. ця́жкі́;

тяжёлый чемода́н ця́жкі́ чамада́н;

тяжёлый день ця́жкі дзень;

тяжёлые мы́сли ця́жкія ду́мкі;

тяжёлое наказа́ние ця́жкая ка́ра;

тяжёлая ра́на ця́жка́я ра́на;

тяжёлый шаг ця́жкі́ крок;

тяжёлый слог ця́жкі́ стыль;

тяжёлый во́здух ця́жкае (цяжко́е) паве́тра;

тяжёлый сон ця́жкі́ сон;

тяжёлая пи́ща ця́жка́я е́жа;

тяжёлая голова́ ця́жка́я галава́;

тяжёлый хара́ктер ця́жкі́ хара́ктар;

тяжёлая доро́га ця́жка́я даро́га;

тяжёлая зада́ча ця́жка́я зада́ча;

тяжёлые обя́занности ця́жкі́я абавя́зкі;

тяжёлые ро́ды ця́жкі́я ро́ды;

тяжёлая смерть ця́жка́я смерць;

тяжёлое впечатле́ние ця́жкае (цяжко́е) ура́жанне;

тяжёлый труд ця́жка́я пра́ца;

тяжёлая инду́стри́я ця́жка́я інду́стрыя;

тяжёлая артилле́рия воен., перен. ця́жка́я артыле́рыя;

тяжёлая вода́ хим. ця́жка́я вада́;

тяжёлые мета́ллы спец. ця́жкі́я мета́лы;

тяжёлая рука́ ця́жка́я рука́;

тяжёлый на подъём ця́жкі́ на пад’ём, непаваро́тлівы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

е́сці, ем, ясі, есць; ядзім, ясце, ядуць; пр. еў, ела; заг. еш; незак., каго-што.

1. і без дап. Прымаць ежу, перажоўваючы яе і глытаючы. Есці булку з маслам. Хацець есці. □ Не сказаць, каб вялікія ласункі былі з чэрствага хлеба, але еў яго Міколка з вялікай ахвотай. Лынькоў. // Ужываць у якасці ежы, для ежы. Не есці мяснога. □ Горкая рэдзька, ды ядуць, дрэнна замужам, ды ідуць. Прыказка. // Харчавацца. Прывезлі мяса дамоў. Дома пасалілі, — аж дванаццаць кадушак насалілі! Цэлы год тое мяса з гаспадаром елі. Якімовіч.

2. толькі ў інф. (у спалучэнні з дзеясл.). Ежа, харч. Варыць есці. □ Нясе жонка [аратаму] есці Цэлы спарышок. Купала.

3. Кусаць, грызці (пра насякомых, грызуноў). Моль есць футра. □ Ядуць вас мухі з камарамі. З нар.

4. Раз’ядаць, разбураць хімічна. Іржа на вышках есць парог. Купала. // Раздражняць, раз’ядаць (пра дым). Бела-сіні, надта горкі Лезе ў вочы, есць да слёз, Душыць горла дым махоркі, Самагон зрывае нос. Крапіва. Пыл есць вочы і горла забівае. Ермаловіч.

5. перан. Разм. Не даваць спакою, мучыць; грызці (пра сумленне, боль і пад.). Магло здавацца, што .. [Стафанковіча] есць з сярэдзіны нейкі боль. Чорны. Згрызае, есць яго нуда. Адзін ён тут у волкім змроку. Колас.

6. перан. Разм. Даймаць каго‑н. сваркамі, папрокамі, назаляць, не даваць спакою. Адразу пачаў гаварыць Апанас Сегень пра адвечную вясковую песню: за кавалак гнілой вяроўкі ўвесь век ядуць адно аднаго. Чорны.

•••

Дарэмна хлеб есці — гультаяваць, не прыносіць ніякай карысці.

Есці вачамі — пільна ўглядацца, не адводзячы позірку; упівацца вачамі.

Есці не просіць гл. прасіць.

Есці просяць гл. прасіць.

Есці чужы хлеб — жыць за чый‑н. кошт, знаходзіцца на чыім‑н. утрыманні.

Есць чарвяк каго гл. чарвяк.

Еш не хачу — усякай яды ўволю, з лішкам.

Мала кашы еў (з’еў) — яшчэ малады, нявопытны, каб брацца за сур’ёзную справу.

Пасаліўшы, есці можна — пра што‑н. пасрэднае, цярпімае.

Поедам есці — бесперастанку мучыць папрокамі.

Хлеб есці з чаго — мець карысць, даход з якога‑н. занятку.

Хоць воўк траву еш гл. воўк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)