пазно́сіць, ‑зношу, ‑зносіш, ‑зносіць; зак., каго-што.

1. Знесці — пра ўсё, многае. Пазносіць каменне з поля. □ На гародзе была пакапана бульба, а на голым месцы, з якога пазносілі бульбоўнік на плот, ляжаў вялікі гарбуз. Чыгрынаў. // Знесці ў адно месца ўсіх, многіх або ўсё, многае. Прыйшла машына. У яе пазносілі раненых, і Івін паехаў у шпіталь. Алешка. Пчаляр пазносіў на зіму У сховішча ўсе вуллі. Корбан.

2. Спусціць уніз усё, многае. Пазносіць сена з вышак.

3. Сарваўшы, разбурыўшы, знесці з месца ўсё, многае. Пазносіць масты. □ [Язэп:] — Усё паламалі і пазносілі, каб іх хвароба паламала. Колас.

4. Пайшоўшы, узяць з сабой усё, многае. Пазносіць чужыя рэчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыва́рак, ‑рку, м.

1. Гатаваная страва. Я злазіў у будан, узяў міску і пайшоў да катла па снеданне — прыварак касцам даваў калгас. Сачанка. Я з жонкай жыву на кватэры прыватнай, Калі з прываркам, калі без прыварку. Барадулін.

2. Прадукты харчавання, якія ідуць на прыгатаванне стравы. У лесе нічога не расце: ні хлеб, ні бульбіна, ні які другі прыварак... Паслядовіч. Звычайна на прыварак ішлі бульбяныя лушпайкі, бураковае бацвінне. А сёння пракідалася нават цэлая дробная бульба. Сабаленка. // Заправа, якая дадаецца да галоўных прадуктаў пры гатаванні гарачых страў; прыкраса. Прыварак у боршч. □ Такія-сякія прадукты мы табе збяром. Насып[лем] крупы ды прыварку да яе. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сма́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Прыемны на смак (у 1 знач.); апетытны. Смачная цукерка. Смачныя ягады. □ — А мы сёння халаднік елі, — ага! З цыбуляю ды агуркамі. Смачны, смачны, — пахваліўся Сцёпка. Крапіва. Тлустае мяса вугра вельмі смачнае. В. Вольскі. Бульба трапіла смачная — сопкая, разварыстая, лепшая, чым наша. Якімовіч.

2. Які прыносіць здавальненне; прыемны (пра сон). Салодкі, смачны і глыбокі быў сон Рыгора — не дарма ж ён праспаў столькі.. гадзін! Гартны.

3. перан. Разм. Каларытны, сакавіты. І мы, спыніўшыся, рагаталі тым смачным, здаровым смехам, які прыходзіць нячаста. Брыль. Па хаце разлягалася заўзятае, смачнае сапенне.. сонных людзей. Зарэцкі.

•••

Смачны кусок (кавалак) гл. кусок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́церка ’маладая, няўмелая маці’, ’самка жывёл, птушак з патомствам’ (Юрч.), мацеркі́, ма́цяркі, мацярке́, ма́ціркі ’жанчыны-маці’, ’маці’ ў мн. л. (ТСБМ, Янк. 1, ТС; зэльв., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.). Утворана ад мацер(а) ’маці’ як мат‑к‑а. У іншых значэннях лексемы ма́церка, ма́цярка, мацяркі́, мацёркабульба-насенніца’, ’каноплі з насеннем’ (ТС, Сцяц., Сцяшк., Шчарб.; беласт., маст., Сл. ПЗБ; іўеў., Сцяшк. Сл.; шчуч., Нар. лекс.; браг., Мат. Гом.) утвараюць бел.-польск. ізалексу, параўн. польск. maciorki, maciórki, macierki, maciorka ’тс’ (Кандрацюк, Бел.-польск. ізал., 53). Аднак лексема ма́тірка ’жаночыя каноплі’ існуе ў палтаўскіх і бойкаўскіх гаворках, матёрка — у пензенскіх і томскіх. Арашонкава (БЛ, 48) лічыць бел. лексемы запазычаннем з польск. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мотлах, мо́тлух, мо́тлох, мотлахі ’вытраскі, атрэп’е, анучы, акраўкі’, ’пыл, прах’, ’дробная бульба’ (Нас., Грыг., Гарэц., Растарг., ТС; кобр., Нар. лекс.), у мотлах ’на кавалкі’ (усх.-маг., КЭС), ст.-бел. мо́тлохъ ’натоўп, зброд’ (XVI ст.) — апошняе Булыка лічыць запазычаным са ст.-польск. (Лекс. запазыч., 37). Укр. мо́тлох, рус. бран., кур. мотлах, польск. motłoch, motłota. Брукнер (345) звязвае польск. лексему з mietlica ’пустазелле’, у чым Махэк₂ (561) сумняваецца пры разглядзе чэш. smotlacha ’пустазелле’, зах.-славац. šmatluha, валаш. smotlaka ’нячыстае зерне’. Мяркулава (Этимология–1974, 71–74) узводзіць іх да прасл. telkti ’таўчы’ і прызнае наяўнасць экспрэсіўнага прэфікса mo‑ (з варыянтамі ma‑, me‑, mu‑). ЕСУМ (3, 522) звязвае з motati, metati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́дкі ’вадзяністы; не густы; не часты’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Жд. 3, Жыв. НС, Нас., ПСл, Сл. ПЗБ, ТС, Ян.), рэ́дкій ’тс’ (Бяльк.); рэ́дкі ’рэдкая бульба (суп)’ (Мат. Гом.), рэ́дкія ’тс’ (Нар. словатв.), ’тс’ (Сцяшк. МГ), ’тс’ (Шатал.), рэдкае ’тс’ (ЛА, 4), рэ́дкое ’тс’ (ТС), сюды ж рэ́дзіць ’рабіць рэдкім, прарэджваць’ (ТСБМ, Касп.), рэ́джаный ’прарэджаны’ (Юрч. СНЛ). Укр. рідкий, рус. ре́дкий, польск. rzadki, палаб. rjodke, н.-луж., в.-луж. rědki, чэш. řídký, славац. riedky, славен. rédek, серб. і харв. ре́дак, макед. редок, балг. рядък, ст.-слав. рѣдъкъ. Прасл. *rědъkъ. Роднасн. літ. rẽtas ’рэдкі’, лат. rets ’тс’, лац. rēte ’мярэжа’ (Фасмер, 3, 458; Махэк₂, 532; Сной, 529).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

парасці́ сов.

1. порасти́;

хай раса́да яшчэ́е́ — пусть расса́да ещё порастёт;

2. порасти́, зарасти́;

по́ле ~сло́ хмызняко́м — по́ле поросло́ (заросло́) куста́рником;

3. вы́расти;

у гэ́тым го́дзе ~сла́ до́брая бу́льба — в э́том году́ вы́росла хоро́шая карто́шка;

дзе́ці ~слі — де́ти вы́росли;

было́, ды быллём ~сло́погов. было́ да быльём поросло́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ва́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад варыць.

2. у знач. прым. Прыгатаваны пры дапамозе варкі. Вараная бульба. □ На ўсю хату запахла варанай капустай. Ваданосаў.

3. у знач. наз. ва́ранае, ‑ага, н. Тое, што зварана для яды. Застолле ў ляснічага багатае: смажанае, варанае — навалам. Навуменка. На сталах былі навалены цэлыя горы рознага смажанага, варанага і печанага. Бядуля.

•••

Ні печаны ні вараны гл. печаны.

вараны́, а́я, ‑о́е.

1. Чорны (звычайна пра масць коней). Спацелы вараны стаеннік нервова грыз цуглі. Шамякін.

2. у знач. наз. вараны́, ‑ога, м. Конь такой масці. А калі ў ясны поўдзень Не вярнуся зноў, З поля бітвы сцежку знойдзе Вараны дамоў. Танк.

•••

Пракаціць на вараных гл. пракаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мёрзлы, ‑ая, ‑ае.

1. Які зацвярдзеў ад марозу. Чалавек пад бярозай кашлянуў і пайшоў прэч, загрукатаўшы ботамі па мёрзлай зямлі. Шамякін. Сухі вецер гнаў па мёрзлай раллі пясок. Ваданосаў. // Пакрыты лёдам, абледзянелы. Сонейка зірнула У мерзлае акно — І заззяла пышна Іскрамі яно. Журба. Як толькі Сцёпка параўняўся з адною хатай у сяле і зірнуў на яе мёрзлыя шыбы, ён адразу заўважыў гэта прагрэтае акеначка ў аконцы. Колас.

2. Сапсаваны ад холаду, ад марозу. Мёрзлая бульба.

3. Разм. Вельмі халодны, выстуджаны — аб памяшканні. [Чарноў:] — Дай .. [каню] на месяц аўса ды пастаў яго ў сапраўдную канюшню, а не ў гэту мёрзлую яму — .. і ты яго не пазнаеш. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прарасці́ сов.

1. (дать росток) прорасти́;

намо́чаны гаро́х ~ро́с — намо́ченный горо́х проро́с;

бу́льба ~сла́ — карто́шка проросла́;

2. (сквозь что-л.) прорасти́, проби́ться;

трава́ ~сла праз ку́чу каме́ння — трава́ проросла́ сквозь ку́чу ка́мня;

3. (нек-рое время) порасти́; простоя́ть;

гэ́та дрэ́ва ~сце́ яшчэ́ гадо́ў два́ццацьэ́то де́рево простои́т ещё лет два́дцать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)