◎ Напоў ’папалам’ (Гарэц., Др.). З прыназоўнікавага спалучэння *na роlъ, гл. поў ’палова, палавіна’, параўн. рус. напол ’папалам, напалавіну’, польск. napoi ’тс’, в.-, н.-луж. napoi ’тс’, славен. napoi ’тс’ і пад. (Фасмер, 3, 43; Шустар-Шэўц, 13, 988). Пераход л > ў звычайна не характэрны для канца слоў, параўн. вол, кол і пад., хутчэй за ўсё ў выніку частага ўжывання ў складаных словах і ўстойлівых выразах тыпу паўтара (Карскі, 1, 318), гл. таксама напаў-, параўн., аднак, напал, напол (гл.), магчыма, з напали капалам, напалавіну’ (ст.-бел. наполи ’тс’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Наўспяце́нь (ныўспяцень) ’наадварот’: прыставіць дзверы ныўспяцень (Бяльк.). Магчыма, да рус. вспять ’назад’ (да пята, гл. Фасмер, 3, 363); аднак, зыходзячы з ілюстрацыі і ўдакладнення рэдактараў слоўніка, якія дадалі значэнне ’ўгару, увысь, высока’, можна звязаць з успяць ’падняць угару’ (да пяць, пну, гл.). Прымаючы пад увагу магіл. на́піта, напята ’насцеж’ (гл.) і пятнік ’вушак, да каторага прыладжваюцца дзверы завесамі’, мае права на існаванне і іншая версія: да пята ’ніжняе гняздо, у якое ўстаўлялася драўляная вось дзвярэй’, тады наўспяцень значыла б ’не тым канцом восі (устаўлены дзверы)’ ці пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Няўжо́ (не ўжо, неўжо) ’няўжо, хіба’ (Нас., Мядзв., Гарэц., Яруш., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), неўжэ́ ’тс’ (Пятк., ТС, Ян.), сюды ж няўжо́ ж (не ўжо‑жъ) ’хіба, няўжо; а як жа’ (Нас.), няўжож ’няўжо’ (Яруш.), неўжож ’тс’ (Мядзв.), неўжэ ж ’няўжо; так, ага, а як жа’ (ТС), нывжэж ’а як жа’ (брэсц., Нар. лекс.), укр. невже ’няўжо’, рус. дыял. невжо, неуж ’тс’. З не і ўжо (*(j)uže), параўн. рус. уж не плачет ли он? (ESSJ SG, 2, 473; Фасмер, 3, 69). Параўн. няўго, няго (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Палява́ць 1 ’займацца пошукамі і праследаваннямі дзікіх звяроў або птушак з мэтай знішчэння ці лоўлі; занятак паляўнічага’ (ТСБМ), палява́нне, паляўнічы. Рус. полева́ть, укр. полюва́ти, ст.-рус. польничати, польск. polować ’тс’. Да поле (гл. Фасмер, 3, 307 і наст.; Брукнер, 429) з суф. ‑ovati, ‑evati (параўн. SP, 1, 48). Сюды ж і палява́ць ’бегаць (аб жывёле)’ (Мат. Гом., Некр., Сл. ПЗБ), полёваць ’тс’ (ТС).
Палява́ць 2 ’тармазіць калком хвост плыта’ (Сл. ПЗБ), палёваць ’тс’ (ТС). З польск. palować ’упэўніваць палямі; падвязваць (расліны)’ < pal (гл. паля).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́нцыр ’адзенне ў выглядзе кашулі, зробленае з пераплеценых дробных металічных кольцаў, якім карысталіся даўней для засцярогі ад удараў халоднай зброяй’ (ТСБМ). Ст.-бел. панцеръ, панциръ, панцыръ, панцэръ, пансыръ ’панцыр’ < ст.-польск. pancerz (Булыка, Лекс. запазыч., 68). Рус. па́нцирь, укр. па́нцер, ст.-рус. пансыръ. Формы на ‑ц‑ ва ўсх.-слав. мовах праз польск. pancerz, чэш. panciř, panceř запазычаны з сяр.-в.-ням. panzier < ст.-франц. pancier ’тс’: лац. pantex ’бруха’, а формы на ‑c‑, магчыма, праз пасрэдніцтва сяр.-н.-ням. panser (Міклашыч, 231; Фасмер, 3, 200).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Парася́, парасё ’дзіцяня свінні’, дыял. таксама парасёнак. Агульнаславянскае: рус. поросёнок, дыял. порося́, укр. порося́, ст.-рус. порося, царк.-слав. прасѧ, польск. prosię, серб.-харв. пра̑се і г. д. Праславянскае porsę, ‑ęte. Роднасныя у інш. і.-е. мовах: літ. par̃šas ’парася’, ст.-прус. parstian н. р. ’парася’, лац. por̃cus ’свойская свіння’, грэч. πόρκος, ст.-в.-ням. far(a)h ’парася’, сяр.-ірл. ors ’маладая свіння’, курдскае purs (гл. Траўтман, 207; Вальдэ-Гофман, 2, 314; Фасмер, 3, 332; Трубачоў, Происх., 63; у яго гл. і больш падрабязна літ-ру).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паце́ха, поте́ха, уце́ха ’забава, задавальненне, смех, весялосць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп., ТС; бяроз., Шатал.), паце́шыць ’парадаваць’, ’падгадаваць, выкарміць вепрука’ (Юрч., Касп., Ян.; дзятл., Сцяшк. Сл.), пацяшэ́нне ’суцяшэнне’ (Нас.). Укр. поті́ха, рус. поте́ха, уте́ха ’радасць’, польск. pociecha, uciecha, чэш. techa, útecha, славац. techa, ütecha, славен. utȇha, серб.-харв. у̏тјеха, у̏ћеха, макед., балг. утеха, ст.-слав. оутѣха ’суцяшэнне’, ’заахвочванне, перакананне, угаворванне’. Прасл. ‑těxa (якое ад těšiti < і.-е. tois‑ī‑tei), роднаснае з прыметнікам tixъ > ці́хі (гл.). (Фасмер, 4, 54; Махэк₂, 642). Гл. таксама це́шыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́шлы 1 ’нізкі ў маральных адносінах, пазбаўлены духоўных інтарэсаў і запатрабаванняў’ (ТСБМ). З рус. по́шлый ’тс’ < по + ходить, шел (Праабражэнскі, 2, 119; Фасмер, 3, 349).
По́шлы 2 ’дужы, моцны’ (Крыўко, вусн. паведамл.; ушац., Пан.), параўн. таксама няпо́шлы ’малы, худы, кволы’ (Пан.), недапо́шлы ’кволы’, абнепашле́ць ’зрабіцца слабым, нядужым’, рус. дыял. по́шлый ’поўны, тоўсты чалавек’, ’сыты, тлусты (пра жывёлу)’, ’спелы, узмужнелы, у гадах’. Даль тлумачыць яшчэ як до́шлый, г. зн. той, хто дасягнуў фізічнай і духоўнай кандыцыі, што сведчыць пра зыходнае дайшо́ў, гл. ісці, хадзіць. Параўн. нядошлы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́шчак ’трэль, перарывісты дрыжачы гук’, ’рэха’ (ТСБМ, Сцяшк. МГ), по́ушчак ’пошчак’, ’рэха’ (Сержп., 1911). Утворана з дапамогай прыстаўкі по- (*po‑) ад гукапераймальнага кораня *šček‑, вядомага толькі заходнім і ўсходнім славянам (Фасмер, 4, 499–500; Брукнер, 544; Чарных, 2, 431), параўн. ст.-бел. щекати ’брахаць’, рус. дыял. щёкот ’пра шчабятанне птушак’, щеко́тка ’сарока’, пощектать ’пабалбатать’, ще́кать, щечи́ть ’гаварыць голасна і хутка’, ’сварыцца’, стараж.-рус. щекотъ ’песня салаўя’ (“Слова пра паход Ігаравы”), польск. szczekać ’брахаць’, чэш. štěkati ’брахаць’, в.-луж. šćekać so ’кпіць, жартаваць’. Гл. шчакаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Право́рны ’рухавы, спрытны’ (ТСБМ), право́ра ’рухавы хлопчык або дзяўчынка’ (Нас.), рус. прово́рный, прово́р ’спрытны чалавек’, укр. прово́рний ’тс’, проворя́ка ’рухавая, спрытная асоба’. Хутчэй за ўсё, запазычана з рускай мовы, што канстатуецца і для ўкраінскай (ЕСУМ, 4, 592). Рускае слова звязваюць з балг. прови́рам ’прасоўваць’, літ. varyti ’гнаць’, лат. vert ’бегаць’ (Фасмер, 3, 372). Параўн. віру́тнік ’узбаламучаны, кручаны чалавек; злачынец, злодзей’ (гл.), увера́цца ’чапляцца’ (гл.). Варбат рэканструюе прасл. *provorь < *proverti (Супр. чыт., II, 15; Слав. языкозн., XII, 119). Гл. таксама Калашнікоў, ОЛА, Исследов., 1994–1996, 217–218.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)