усма́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.

Смажачы, згатаваць; добра прасмажыць. На прыпеку старая ўсмажыла яечню, наліла кубачак сырадою, паклала акрайчык хлеба і ўсё ўпрошвала, каб хаця ела [Галя]. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хутаро́к, ‑рка, м.

Памянш. да хутар. На другі дзень, раніцай, на невялікім хутарку.. [Грэчку] удалося дастаць крыху хлеба. Мележ. Насупраць хутарка паляўнічага Вышамірскага, на зямлі карчмара стаяла пустая хата. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цура́, ‑ы, ж.

Страва з пакрышанага ў квас або ў ваду хлеба з соллю, цыбуляй, а часам з алеем; рулі. Самі ж камунары харчаваліся.. цурой ды аўсяным кісялём. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Валю́шка ’кавалак гліны’ (Жд.). Валюшка < *валюша ’тое, што валяюць, валяецца’, якое да валяць ’паварочваць з боку на бок’; параўн. рус. катыш ’кавалак скачанага хлеба’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ашкабу́рак, ошкабу́рок ’абносак, зношаны абутак’ (КСТ). Звязана з шкабуртина ’шматок, кусок чаго-небудзь’ (палес., Лысенка, СПГ), шкабурацінка ’скарынка хлеба’ (лельч., Вешт. дыс.). Гл. шкабурацінка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тыц, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. тыцкаць — тыцнуць і тыцкацца. Я адрэзаў скібку хлеба, укусіў і, замест лыжкі, тыц канец гэтага самага нажа ў страву. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлеб, -а, мн. хлябы́, хлябо́ў, м.

1. толькі адз. Прадукт харчавання, які выпякаецца з мукі.

Чорны х.

Сітны х.

Пшанічны х.

2. толькі адз. Зерне, якое мелецца на муку.

Нарыхтоўка хлеба.

Уборка хлеба.

Х. — усяму галава (прыказка).

3. Зерневыя расліны (жыта, пшаніца і пад.) на корані.

Добра ўрадзіў хлеб.

Хлябы ў рост чалавека.

4. толькі адз., перан. Сродкі для існавання, заробак.

Цяжкай працай здабываць свой х.

Адабраць чужы х.

Аб адным хлебе (разм.) — у нястачы, адчуваючы недахоп у ежы.

Без хлеба сядзець (разм.) — быць незабяспечаным сродкамі для існавання.

Жыць на ласкавым хлебе (разм.) — жыць на чыім-н. утрыманні, з чыёй-н. ласкі.

Зайцаў хлеб — рэшткі яды, прывезеныя з поля, з лесу дзецям.

І то хлеб (разм.) — і гэта добра.

Лёгкі хлеб (разм.) — пра лёгкую, бестурботную працу.

Надзённы хлеб — тое, што патрэбна для жыцця.

Не вялікі хлеб (разм.) —

1) не вельмі добра;

2) невысокая аплата працы, не зусім забяспечаныя ўмовы жыцця.

Пасадзіць на хлеб і ваду (разм.) — пакараць голадам, абмежаваць у ядзе каго-н.

Хлеб ды соль (разм.) — прыемнага, добрага апетыту (пажаданне таму, каго засталі за ядой).

Цяжкі хлеб (разм.) — праца, якая патрабуе вялікіх намаганняў, цяжкая фізічная праца.

|| памянш.-ласк. хлябо́к, -бка́, м. (да 1—3 знач.).

|| прым. хле́бны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Гарму́шка ’страва, прыгатаваная з вады, кусочкаў хлеба і солі’ (Сцяшк.), ’накрышаны ў малако (часам у пасоленую ваду) хлеб; цура’ (Сцяц.), гарму́шка ’цура’. Паводле Сцяц. Нар. (49), запазычанне з польск. farmuszka, faramuszka, warmuszka (< ням.) ’поліўка з вады, піва і хлеба; густая поліўка з мукі і інш.’ Аднак можна меркаваць, што слова ўзнікла азванчэннем (к‑ > г‑ пры наяўнасці ў слове санорных гукаў р, м) з карму́шка ’тс’ (гл. карму́шка2 ў Сцяшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скра́вак ‘акравак, беражок’ (Ласт.), ‘абрэзак’ (віл., Сл. ПЗБ; Сцяшк.), ‘скосак’ (Мат. Гом.), ‘малы кусочак хлеба’ (навагр., Нар. сл.). Параўн. польск. skrawek ‘тс’, якое ад skraw ‘асколак, трэска’ < skrawać (Варш. сл.). Слова чаргаваннем галосных звязана з кро́іць, кро́ю (гл.), аналагічна да польск. stawać : stojać, napować : napajać і г. д. (Брукнер, 268), што можа сведчыць пра запазычанне. Аднак значэнне ‘малы кавалачак хлеба’ збліжае слова з акрае́ц, акра́йчык ‘тс’, скра́йка ‘тс’. Гл. скрайчык.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

припёкII (увеличение в весе хлеба после выпечки по сравнению с весом затраченной муки) прыпёк, -ку м.;

дать большо́й припёк даць вялі́кі прыпёк.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)