хлеба...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «хлеб», «хлебны», напрыклад: хлебазавод, хлебапрадукты, хлебабулачны, хлебапастаўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асу́шак, -шка, мн. -шкі, -шкаў, м.

Край булкі свежага хлеба або сухі кавалак хлеба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эрза́ц-хлеб

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. эрза́ц-хлеб
Р. эрза́ц-хлеба
Д. эрза́ц-хлебу
В. эрза́ц-хлеб
Т. эрза́ц-хлебам
М. эрза́ц-хлебе

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

буха́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Адна штука печанага чорнага хлеба; бохан.

Б. свежага хлеба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хле́б

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. хле́б хлябы́
Р. хле́ба хлябо́ў
Д. хле́бу хляба́м
В. хле́б хлябы́
Т. хле́бам хляба́мі
М. хле́бе хляба́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хлебапячэ́нне, -я, н.

Выпечка хлеба.

Механізаванае х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акра́ец, -ра́йца, мн.а́йцы, -ра́йцаў, м.

Кавалак хлеба, адрэзаны ад непачатага краю.

Мець свой а. хлеба.

|| памянш. акра́йчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хлебарэ́зка

‘прыстасаванне для рэзкі хлеба

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. хлебарэ́зка хлебарэ́зкі
Р. хлебарэ́зкі хлебарэ́зак
Д. хлебарэ́зцы хлебарэ́зкам
В. хлебарэ́зку хлебарэ́зкі
Т. хлебарэ́зкай
хлебарэ́зкаю
хлебарэ́зкамі
М. хлебарэ́зцы хлебарэ́зках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бясхле́бны, -ая, -ае.

Звязаны з адсутнасцю хлеба.

Б. год.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абясхле́бець, -ею, -ееш, -ее; зак. (разм.).

Застацца без хлеба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)