Складу́жына ‘пакосы, якія кладуцца адзін на другі’ (Сл. Брэс.), складзю́жыны ‘два радкі сена, якія паклаліся адзін на адзін’ (Выг.). Да скласці, складу або да склад (гл.) з суф. ‑ін(а) праз прамежкавую ступень *складуга (*складзюга), пра суф. ‑уг(а) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 66.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ква́рта, -ы, ДМ -рце, мн. -ы, кварт і -аў, ж.

1. Даўнейшая мера аб’ёму вадкіх і сыпучых рэчываў (розная ў розных краінах).

2. Металічная пасудзіна з ручкай, роўная прыблізна гэтай меры.

3. У музыцы: чацвёртая ступень гамы, а таксама інтэрвал, які ахоплівае чатыры ступені.

|| памянш. ква́ртачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 2 знач.).

|| прым. ква́ртачны, -ая, -ае (да 2 знач.) і ква́ртавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здабы́ць, -бу́ду, -бу́дзеш, -бу́дзе; -бу́дзь; -бы́ты; зак., што.

1. Дастаць, набыць.

З. цяслярны інструмент.

З. каштоўныя звесткі.

2. Дастаць з нетраў зямлі.

З. каменны вугаль.

З. нафту.

3. перан. Дабіцца чаго-н. шляхам барацьбы, настойлівасці, працы і пад.

З. славу.

З. перамогу ў баях.

Здабыць корань — у матэматыцы: выканаць дзеянне, адваротнае ўзвядзенню ў ступень.

З. корань з ліку.

|| незак. здабыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. здабы́ча, -ы, ж.

Адправіцца на здабычу (на паляванне, на промысел).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

глыбіня́, -і́, мн. глыбіні, -бінь, ж.

1. Адлегласць ад паверхні да дна або ад якога-н. месца ў напрамку да нізу.

Г. возера.

2. чаго. Прастора ўнутр ад мяжы, ад краю чаго-н.

У глыбіні лесу.

3. перан., чаго. Сіла, ступень праяўлення чаго-н.; змястоўнасць.

Г. пачуцця.

Г. думак.

Да глыбіні душы — вельмі моцна (крануць, уразіць).

У глыбіні душы — пра пачуцці, перажыванні людзей, схаваныя ад іншых.

|| прым. глыбі́нны, -ая, -ае.

Глыбінная бомба.

Глыбінная вёска.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

курс², -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Закончаны цыкл, увесь аб’ём спецыяльнага навучання, якіх-н. працэдур.

К. сярэдняй школы.

К. гразелячэння.

2. Асобная гадавая ступень адукацыі ў вышэйшай школе і спецыяльных навучальных установах, а таксама група навучэнцаў гэтай ступені.

Скончыць к. ва ўніверсітэце.

Стараста курса.

Студэнт трэцяга курса.

3. Выклад навуковай дысцыпліны ў вышэйшай школе, у спецыяльнай навучальнай установе.

Прачытаць к. лекцый па гісторыі Беларусі.

|| прым. курсавы́, -а́я, -о́е.

Курсавая работа студэнта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Найса́ма ’звыш меры’: найсамо хужэй (ТС). Найвышэйшая ступень параўнання ад займенніка сам (сама), які сам ужываецца для перадачы найвышэйшай ступені прызнака, адпавядаючы па функцыі часціцы (прэфіксу) пай‑: само больша ’найбольшая’, само трудней ’цяжэй за ўсё’, тады найсамо хужэй ’звыш меры дрэнна’. Гл. ESSJ SG, 2, 591.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Схі́ма ’вышэйшая манаская ступень у праваслаўнай царкве, якая патрабуе строгага аскетызму’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), схі́мнік ’манах’ (Ласт.). Рус. схи́ма ’тс’, ц.-слав. скима, схима. Праз стараж.-рус. ски́ма і ст.-слав. скима, скыма з с.-грэч. σχήμα ’майскае адзенне’; гл. Фасмер, 3, 815; ЕСУМ, 5, 491.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тлу́стасць, ‑і, ж.

1. Тлушч. Седзячы кружком вакол агню, задуменна глядзелі на скваркі сала, пакручвалі іх і — каб не сцякала дарэмна шмат тлустасці — падстаўлялі акрайцы хлеба. Нікановіч. Апрача таго, тлустасць барсука вельмі памагае ад прастуды і ідзе для шмаравання ботаў, асабліва паляўнічых. Маўр.

2. Ступень утрымання тлушчу ў чым‑н. Тлустасць малака.

3. Укормленасць, сытасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цітр, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Надпіс на кадры ў кінафільме, які перадае словы дзеючых асоб або тлумачальны тэкст. У клубе ўжо выключылі святло, на экране сталі мільгаць ужо цітры кінакарціны. Ермаловіч.

2. ‑у. У хіміі — ступень канцэнтрацыі раствору (колькасць рэчыва ў грамах у 1 мл раствору).

3. ‑а. Спец. Тое, што і тэкс.

[Ад фр. titre — якасць, характарыстыка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэмп, ‑у, м.

1. Ступень хуткасці выканання музычнага твора. Тэмп арыі. Тэмп уверцюры. / Пра спектакль, чытанне, мову і пад. Тэмп спектакля. Тэмп песні. □ Гукі полькі запоўнілі хату. Гетманскі лёгка кружыўся, набіраючы тэмп. Алешка. // У спорце — ступень хуткасці мерных або паўторных рухаў, дзеянняў. Тэмп бегу. Тэмп стральбы. □ На трэніроўцы маё сэрца хутка набірала адпаведны тэмп, і я адчуваў сябе зусім свабодна якраз у той час, калі спрытныя гарадскія юнакі ўжо выдыхаліся і выглядалі, як мокрыя кураняты. Карпюк.

2. Хуткасць ажыццяўлення, выканання або інтэнсіўнасці развіцця чаго‑н. Тэмпы росту цяжкай прамысловасці. □ Сельская гаспадарка дасягнула высокіх тэмпаў росту. «Работніца і сялянка». Шаманскі ўсёй сваёй душой адчуў, што цяпер, у дні агульнага працоўнага ўздыму калгаснікаў, самы час набіраць тэмпы. Дуброўскі.

•••

У тэмпе — хутка, энергічна (рабіць што‑н.).

[Іт. tempo.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)