сі́вераць, ‑ае; незак.

Разм. Рабіцца шурпатым, асмуглым, грубець ад ветру, холаду (звычайна пра скуру на твары, руках і пад.). Пах лесу ў Мсціжы пачынала прыносіць.. на згон зімы, калі ў доўгія, па тыдні, адлігі адтавалі сосны і чарсцвелі, высыхаючы на калючым, суровым ветры, ад якога трэскаюцца рукі і сіверае твар. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́віцца, праўлюся, правішся, правіцца; незак.

1. Разм. Папраўляцца, ачуньваць (пасля хваробы); зажываць. Пасля таго мне пішуць праз нядзелю, што бацька правіцца... (Хоць моцна аслабеў, але ачуньвае.) Трус. Доктар сказаў, што нага пачне правіцца, як толькі дастануць кулю. Чорны. // Рабіцца тлустым, поўным. Далей на захад, дзе пяскі, жоўтымі свечкамі кветак стракаціць зялёны, сакавіты лубін, пасля якога добра родзіць жыта і — ад сіласу — правяцца каровы. Брыль.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рабіцца лепшым, паляпшацца. Радуючыся, што надвор’е правіцца, Алена праверыла, ці ўсе прыйшлі. Мележ.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адпраўляцца, служыцца (пра набажэнства). У касцёле ўсё яшчэ свяціліся вокны, яшчэ правілася імша і маліліся паны. Пестрак.

4. Зал. да правіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Назы́знуць ’напухнуць, набрыняць’: віма назызла (у каровы) (полац., шарк., ул. інф.). Да зызнуць (гл.), адносна этымалогіі параўн. балг. зъзна ’дрыжаць ад холаду’ (гукапераймальнае), адкуль магло развіцца значэнне ’апухаць ад холаду, рабіцца аслізлым (напрыклад, пра рукі)’, параўн. Цыхун, Бел.-рус. ізал., 90.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бядне́ць, ‑нею, ‑нееш, ‑нее; незак.

Ператварацца ў бедняка, траціць сваё багацце. Там, дзе поблізу чутны ў людской гаворцы гарады Нясвіж і Слуцк, незадоўга да першай імперыялістычнай вайны пачаў бяднець у сваім вялікім маёнтку пан Гальвас. Чорны. // Спусташацца, траціць разнастайнасць, мізарнець. // перан. Траціць былую глыбіню, мізарнець, рабіцца пасрэдным. Бяднець на думкі. Бяднець на ідэі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

переуплотня́ться

1. пераўшчыльня́цца;

2. (становиться слишком твёрдым) станаві́цца залі́шне (зана́дта) цвёрдым; см. переуплотни́ться;

3. страд. пераўшчыльня́цца; рабі́цца залі́шне (зана́дта) цвёрдым; см. переуплотня́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вінаваціць ’абвінавачваць, лічыць вінаватым’ (КТС, БРС, Гарэц., Шат., Мядзв., Яруш., Касп.), вінуваціць, вінаваціць ’тс’ (Бяльк.). Укр. винува́тити, винова́тити ’тс’, рус. винова́тить ’абвінавачваць’. Утворана ад вінаваты (гл.). Сюды ж зваротны дзеяслоў вінаваціццарабіцца вінаватым, даўжніком’ (Нас.); ’апраўдвацца, дакараць сябе, адчуваючы віну, каяцца’ (КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́ха ’фанабэрыстасць, ганарыстасць’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Бес., Касп., Др.-Падб., Гарэц., Варл.), ’задаванне, амбіцыя’ (ашм., Стан.), ’дастатак’ (ваўк., Сл. ПЗБ), сюды ж пыхамо́рды груб. ’ганарысты’ (астрав., там жа), пыхова́ты ’ганарыста падціскаць губы’ (Клім.), пыхаце́цьрабіцца фанабэрыстым’ (Стан.), падымаць пыхаю ’рабіць ганарыстым’ (Нас.). Арэальная інавацыя, цэнтр якой хутчэй за ўсё знаходзіўся ў Чэхіі, параўн. чэш. pýcha ’ганарыстасць, фанабэрыя’, паводле Махэка₂ (502), ад pýchatiрабіцца пышным, пышнець’, першапачаткова ’дуць, надувацца’, перанесенага ў маральна-этычную сферу (’nadýmati se pýchou’), гл. пыхаць; у Беларусь трапіла праз польск. pycha ’пышнасць, ганарыстасць’, занесенага з Чэхіі (“drogą kościelną”, Банькоўскі, 2, 969), параўн. запазычанае ст.-бел. пыха ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 134).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

со́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. сох, ‑ла; незак.

1. Рабіцца сухім, траціць вільгаць; высыхаць (пра што‑н. мокрае). Над палаткамі сохлі недаробленыя палазы. Чорны. Ля кастроў гаманілі вясёлыя хлопцы, сохла мокрая вопратка. Брыль. Увачавідкі сохне трава ў валках. Васілевіч. // Рабіцца занадта сухім, трацячы неабходную вільгаць; смагнуць. Нешта сціскала сэрца, у галаве стаяў сапраўдны тлум, ад смагі сохлі губы. Хадкевіч. Зямля пачала прыкметна параваць і сохнуць. Мележ. / у безас. ужыв. У горле сохне. // Рабіцца цвёрдым, трацячы вільгаць; засыхаць. Хлеб сохне. // Выпарацца, высыхаць (пра вадкасць, вільгаць). Раса на лузе сохне. / Пра вадаёмы. Рэчка сохне. Сажалка сохне.

2. Вянуць, гінуць (пра расліны). [Юрка:] — Мы з Наташай былі ў парку, што летась увосень пасадзілі камсамольцы. Дрэўцы сохнуць. Ніхто не налівае. Пяць таполяў зусім засохла... Бяганская.

3. перан. Разм. Худзець (ад хваробы, цяжкай працы, перажыванняў). На тутэйшай зямлі Дзве сястрыцы жылі, Як забытыя ў лесе, каліны; Жыватворных крыніц Не было для сястрыц, Яны вялі і сохлі націнай. Купала. Маці ўпотайкі выцірала слёзы, ёй здавалася, што Алёша ад працы сохне. Шамякін. // Пакутаваць ад кахання, ад гора. Сохнуць сэрцы ў разлуцы, у горы. Астрэйка. Патанцавалі вечар у школе, а праводзячы дадому, Аніс сказаў: — Даўно праз цябе сохну. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абэ́ржа1 ’прасторная хата, вялізная будоўля’ (Жд., Цыхун, вусн. памедамл., КТС, Арашонкава, нясвіж., вусн. паведамл.) < польск. oberża ’карчма’ < франц. auberge.

Абэ́ржа2 ’здаровая, мажная кабеціна’ (Жд.) да літ. béržti ’таўсцець, рабіцца моцным’. Можна меркаваць аб запазычанні абэржа ў гэтым значэнні з літоўскага (Мартынаў, SlW, 67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарчэ́цьрабіцца горкім’ (БРС, Нас., Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. горча́ть, укр. гірча́ти, серб.-харв. го̀рчати ’тс’ і г. д. Прасл. *gorьčati ’тс’ (утварэнне ад *gorьkъ ’горкі’). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 52. У бел. мове развіўся другасны па паходжанню вакалізм у тэме дзеяслова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)