Талму́ды ’рэчы (адзенне, абутак), кінутыя абы-дзе’ (Сл. рэг. лекс.), талму́ты ’адзенне’ (люб., Нар. словатв.). Да папярэдняга слова ў значэнні ’нешта заблытанае, паблытанае’, канец слова набліжаны з мэтай экспрэсіі да муды (гл.) або мута ’блытаніна’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сарка́зм, ‑у, м.

1. З’едлівая, вострая, злосная насмешка, кпіны. Але адценні смеху надзвычай разнастайныя — ад лёгкага, лагоднага, дабрадушнага гумару да бязлітаснага, спапяляючага сарказму. Усікаў. Пад канец верша іронія саступае месца сарказму — самаму дзейснаму сродку сатырычнага раскрыцця характару. Рагойша.

2. звычайна мн. (сарказмы, ‑аў). З’едлівыя, кплівыя заўвагі. Сыпаць сарказмамі.

[Ад грэч. sarkasmos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́сліць, ‑слю, ‑сліш, ‑сліць; незак., што.

Разм.

1. Павольна, нетаропка смактаць што‑н. [Толік:] — Я маўчу, суслю гасцінец, а мама ўсё загаворвае наперад, што мой тата бог ведае дзе. Мыслівец.

2. Жаваць, слінячы што‑н. Браць цяпер прамгасаўскіх жарабят .. [стары воўк] не мог — з такімі зубамі толькі канец вяроўкі сусліць. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

траі́цца, троіцца; незак.

1. Раздзяляцца на тры часткі. Канец каната троіцца.

2. Утройвацца, павялічвацца ў тры разы (пра бачныя прадметы). На шырокім тапчане... заблішчэла сякера. Яна дваілася і траілася ў .. вачах [Тамаша]. Бядуля.

3. Зал. да траіць.

•••

Траіцца ў вачах (звычайна безас.) — тое, што і траіцца (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Звэ́ндацца ’здохнуць’ (Сл. паўн.-зах.). Наўрад ці звязана з ням. Endeканец’, як лічаць складальнікі Сл. паўн.-зах., 2, 289: значэнне недакладнае, няясна в. Хутчэй трэба параўнаць вэндзацца ’бадзяцца’ (гл.), якое, магчыма, звязана з wędrować (гл. вандраваць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Канча́р, канчу́р ’аддзелены канец чаго-небудзь’ (ТСБМ, Др.-Падб., Гарэц.; стаўбц. Прышч.; слонім., Нар. лекс., Сл. паўн.-зах.; навагр., Нар. словатв., стаўбц. З нар. сл.); ’сук, галіне дрэва, канцы галін’ (Сцяшк.), канчарэ́ ’кароткія бярвенні паміж вокнамі і на вуглах’ (гродз., Мат. АС); канча́рык ’капец градкі’ (гродз., З нар. сл.; Сл. паўн.-зах.); канчуры ’наспісваныя алоўкі’ («Маладосць» 1969, I, 156); канча́р ’корч, куст’ (Сцяшк.), канчы́р ’няроўнасць на дарозе ад каранёў дрэў’. Бел. прасл. рэгіяналізм, утвораны ад прасл. konьcь ’капец’ пры дапамозе суф. ‑arʼь. Ад konьcь утвораны і дзятл. канча́к, шальч. канчу́кканец баразны’, паст., докш., віл. канчык, канчычок ’кончык’ (Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

исхо́д м.

1. (действие) уст. вы́хад, -ду м.;

2. (способ разрешить какое-л. затруднение) вы́йсце, -ця ср.; вы́хад, -ду м.;

дать (найти́) исхо́д (чему-л., для чего-л.) даць (знайсці́) вы́йсце (вы́хад) (чаму-небудзь, для чаго-небудзь);

найти́ исхо́д (в чём) знайсці́ вы́хад (вы́йсце) (у чым);

не́ было друго́го исхо́да как… не было́ і́ншага вы́йсця (вы́хаду) як…;

нет исхо́да из э́того положе́ния няма́ вы́хаду (вы́йсця) з гэ́тага стано́вішча;

3. (окончание, завершение) кане́ц, -нца́ м.; зыхо́д, -ду м.;

быть на исхо́де (кончаться) канча́цца, (о времени — ещё) міна́ць, (реже) быць на схі́ле;

исхо́д боле́зни кане́ц хваро́бы;

на исхо́де (зака́те) дней на схі́ле дзён;

4. (результат) вы́нік, -ку м.; зыхо́д, -ду м.;

исхо́д соревнова́ния вы́нік (зыхо́д) спабо́рніцтва;

исхо́д войны́ вы́нік (кане́ц) вайны́;

быть на исхо́де падыхо́дзіць к канцу́ (канча́цца), быць на зыхо́дзе;

ле́то на исхо́де ле́та канча́ецца (падыхо́дзіць к канцу́), ле́та на зыхо́дзе;

патро́ны на исхо́де патро́ны канча́юцца, патро́ны на зыхо́дзе;

в исхо́де книжн. пад кане́ц;

в исхо́де дня пад кане́ц дня.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зыхо́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Заканчэнне, завяршэнне, канец. Губернатар дазволіў затрымацца ў Адэсе да зыходу хваробы брата. Мехаў. // Вынік чаго‑н. Зыход спаборніцтваў. Зыход паядынку. □ [Алесь Гурло] не верыў у сілу сваёй хваробы і не прадчуваў трагічнага зыходу. Хведаровіч.

•••

На зыходзе — у канцы. Ноч была на зыходзе, з кожнай хвілінай святлеў усход. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

небыццё, ‑я, н.

Адсутнасць існавання, жыццядзейнасці; нябыт. Хутка холад дабярэцца да грудзей, да сэрца, і тады канец. Чорная ноч, небыццё. Паслядовіч. Трапятліва абудзілася і палілася, як з глыбінь стагоддзяў, з самога небыцця, на паляну музыка, поўная стоенай журбы, спакою і таямнічай радасці. Вышынскі. Гора, качэўная доля Ў небыццё адышлі. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакараце́ць, ‑ее; зак.

Стаць карацейшым, меншым па даўжыні. Сукенка пакарацела. □ Цяпер вуліца нібы пакарацела: неяк зусім непрыкметна мінаем адно скрыжаванне, другое, і вось ужо адкрылася наперадзе .. прывакзальная плошча. Савіцкі. // Стаць менш працяглым у часе. Быў канец лютага, ночы ўжо намнога пакарацелі, і таму, ледзь толькі змерклася, брыгада рушыла ў паход. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)