нату́зацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Стаміцца ад цяжкай працы, звязаная з рэзкімі рухамі. Натузаецца жанчына [аручы] за дзень, прыедзе дадому — ні рук ні ног не чуе. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

незаму́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Разм. Незамужняя жанчына. Бачыць дзед — не на яго жаданне справа хіліцца, і высватаў сабе дзеўку-саракавуху, незамужку. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пермане́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Доўгатэрміновая завіўка валасоў. Прычоска-перманент. □ Да нас далучаецца Валя, прыгожая, досыць маладая жанчына з вялікімі сінімі вачыма і бялявымі завіткамі перманенту. Навуменка.

[Фр. permanent — пастаянны ад лац. permaneo — застаюся.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скаваро́днік, ‑а, м.

Абл. Плоскі круглы хлеб, спечаны на скаварадзе; праснак. Аржаны скавароднік. □ У кутку на доўгай лаве сядзела старая жанчына і жавала кавалак падгарэлага скавародніка. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шасцідзесяцігадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца шэсцьдзесят год. Шасцідзесяцігадовы перыяд. // Узростам у шэсцьдзесят гадоў. Шасцідзесяцігадовая жанчына.

2. Які мае адносіны да шасцідзесяцігоддзя (у 2 знач.). Шасцідзесяцігадовы юбілей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жо́нка, жына́ (Бяльк.), жынка (Сл. паўн.-зах.). Рус. жена, женка, жонка, укр. жінка ’жонка; жанчына’, польск. żonka памянш. ад żona ’жонка’, серб.-луж. žonka ’тс’, славен. ženka ’тс’, ’самка’, серб.-харв. же̑нка, балг. жѐнка, макед. женка ’тс’. Ст.-слав. жена ’жонка; жанчына’. Ст.-рус. жена, женка, жонка ’жонка; жанчына’. Прасл. *žena < *gena роднаснае ст.-прус. gennoжанчына; жонка’, ст.-інд. jánis ’жонка; жанчына’, арм. kin, гоц. qinô ’тс’, грэч. γυνή, бэаційскае βανα ’жонка’, ірл. ben, тах. A śäṁ, B śanaжанчына’, алб. zonjë ’жонка; пані’. І.‑е. *g​enā ’жонка; жанчына’ супастаўлялі з *gʼen‑ ’нараджаць’, што, аднак, недастаткова абгрунтавана. Фасмер, 2, 46; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 284; Брукнер, 666; Махэк₂, 725; Скок, 3, 677; БЕР; 535–536; Трубачоў, Ист. терм., 105–110; Траўтман, 84; Тапароў, E–H, 207–210; Покарны, 1, 473–474. *ženъka ўтворана ад *žena яшчэ на прасл. глебе з дэмінутыўным суфіксам ‑ъk‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сало́ма, -ы, ж.

Сухія сцёблы злакавых раслін, што застаюцца пасля абмалоту.

Аўсяная с.

|| памянш. сало́мка, -і, ДМ -мцы, ж.

|| прым. саламя́ны, -ая, -ае.

Саламяная страха.

С. колер (светла-жоўты). Саламяная сурвэтка (з саломы).

Саламяная ўдава (жарт.) — жанчына, якая знаходзіцца ў часовай разлуцы з мужам.

Саламяны ўдавец (жарт.) — мужчына, які знаходзіцца ў часовай разлуцы з жонкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыго́жы, -ая, -ае.

1. Які прыносіць асалоду позірку, прыемны знешнім выглядам, гарманічнасцю, стройнасцю.

Прыгожая жанчына.

П. від.

Прыгожая музыка.

Прыгожа (прысл.) пісаць.

Прыгожыя рухі.

2. Поўны ўнутранага зместу, высокамаральны.

П. ўчынак.

3. Эфектыўны знешне, але беззмястоўны.

Прыгожыя словы.

П. жэст.

4. у знач. наз. прыго́жае, -ага, н. Тое, што адпавядае ідэалам прыгажосці, хараства.

Навука аб прыгожым (эстэтыка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыда́так, -тка і -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. -тку. Тое, што дададзена, прыбаўка, якая з’яўляецца дадаткам да чаго-н. асноўнага.

Памяняць без прыдатку.

2. -тка. Дадатковы адростак, дадатковае ўтварэнне ў арганізме (спец.).

Мазгавы п.

3. -тка. У граматыцы: азначэнне, выражанае назоўнікам (напр.: вочы-зоркі, жанчына-кантралёр).

|| прым. прыда́ткавы, -ая, -ае (да 2 знач.).

П. страўнік у птушак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усу́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак., у што.

1. Прасунуцца ўнутр чаго-н., паказацца ў чым-н.

У дзверы ўсунулася галава хлопчыка.

2. Уваліцца, трапіць у што-н. (разм.).

У. ў студню.

3. Увайсці павольна, ледзь перастаўляючы ногі (разм.).

У хату ўсунулася старая жанчына.

4. Умяшацца, ублытацца ў што-н. (разм.).

У. ў спрэчку.

|| незак. усо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)