абляпі́ць, -ляплю́, -ле́піш, -ле́піць; -ле́плены; зак., каго-што.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Прыстаць, прыліпнуць з усіх бакоў да каго-, чаго-н.; пакрыць усю паверхню.

Гліна абляпіла чаравікі.

Мурашкі абляпілі цукар (перан.: населі кругом).

2. Наклейваючы, пакрыць чым-н.

А. сцены афішамі.

3. перан. Акружыць.

Дзеці абляпілі сані з усіх бакоў.

|| незак. абле́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

утвары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак., што.

1. Стварыць сабой, выклікаць сабой узнікненне чаго-н.

Лініі ўтварылі прамы вугал.

Вада ўтварыла ў зямлі паглыбленне.

2. Арганізаваць, заснаваць.

У. ваенна-палітычны саюз.

3. Зрабіць што-н. нечаканае, непажаданае, напракудзіць (разм.).

Ай, што вы, дзеці, тут утварылі!

|| незак. утвара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. утварэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пахварэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць хворым — пра ўсіх, многіх. Дзеці пахварэлі.

2. Хварэць некаторы час. Пахварэла яна адну зіму, а пад вясну памерла. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пішчы́, пішчыкі ’аер, Acorus calamus L.’ (ганц., пруж., ЛА, 1; свісл., Шатал.). Відаць, да пішч2 (гл.): расліна вылазіць з зямлі ў выглядзе завостранай трубкі < прасл. *ріха/і. Параўн. таксама пішчыкі (гл.). Не выключана сувязь з пішчаць (гл.), бо з ніжніх канцоў лістоў аеру дзеці робяць пішчыкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазасына́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Заснуць — пра ўсіх, многіх. Змораныя за дзень дзеці хутка пазасыналі, але спалі неспакойна, час ад часу ўскрыквалі. Гурскі. Сенцы былі расчынены насцеж, хлопцы пазасыналі дзе хто. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Евор ’дзіцячая гульня (дзеці ходзяць парамі)’ (ТС). Па паходжанню звязана з явар (гуляць у явар) (НС). Гэта таксама гульня хлопчыкаў і дзяўчынак парамі, падобная да гульні ў гарэлкі. Ці існуе сувязь явар з назвай дрэва? (гл. Цыхун, НС, с. 268). Тэрыторыя, на якой распаўсюджана гульня ў явар (гл.), — заходнебеларуская.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падшыва́нец, ‑нца, м.

Разм. Хлапчук (звычайна падлетак). Падлеткі-падшыванцы.. сталі юнакамі. Хадкевіч. Пляц звалі выган, але пасвілі тут рэдка, ганялі ўсё жывёлу на другі канец сяла; тут жа найбольш гулялі дзеці, падшыванцы-падлеткі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пажваве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Стаць жвавым, жвавейшым. Выпіўшы малака, дзеці пажвавелі. Ставер. Праз нейкі час людзі ступілі [з балота] на цвёрды грунт і адразу пажвавелі. Шчарбатаў. Пажвавела гаворка, пачуўся нечы звонкі бесклапотны смех. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ці́скацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Разм. Штурхаць, прыціскаць адзін аднаго ў цеснаце. Насустрач фурманкам бягуць дзеці і палахліва ціскаюцца купкаю ў дварах за плотам. Галавач.

2. Зал. да ціскаць (у 3, 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шны́парыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.

Разм.

1. Корпацца, поркацца. У бакоўцы, у каморы стары Пракоп доўга шныпарыўся. Баранавых.

2. Тое, што і шныпарыць (у 2 знач.). Натоўп гудзе, варушыцца. Шныпарацца пад нагамі дзеці. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)