Акалі́чнасць (БРС, Нас.), рус. околичность ’аколіца’ (1520) (Нас. гіст.) < польск. okoliczność (Рыхардт, Poln., 84), якое ў сваю чаргу ад okolica, okoliczny. Аднак няма фармальных крытэрыяў, каб давесці іменна гэты шлях запазычання. Бел. акалічнасць магло таксама паходзіць ад акалічны, аколіца. Семантычны зрух акалічнасць ’тое, што навокал’ > акалічнасць мог адбыцца і на беларускай глебе: параўн. ням. Angelegenheit. Брукнер, 249.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Знудзі́ць ’зрабіцца блага, вырваць’. Рус. дыял. знуди́ть смал.давесці да благога стану’, цвяр., пск. ’балець, ламаць’, укр. знуди́ти ’надакучыць’, ’апрыкраць’, польск. znudzić ’надакучыць’, чэш. znuditi, славац. znudiť ’тс’, серб.-харв. сну̏ждити се ’надакучыць, выклікаць кепскі настрой’, макед. снужди се ’надакучыць’. Ц.-слав. изнѫдити ’выганяць, вырываць’. Прасл. jьz‑nud‑i‑ti — прэфіксальны дзеяслоў; гл. нудзіць ’адчуваць млосны стан’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няршы́ць ’нераставаць’ (Крыв.). Відаць, вытворнае ад прасл. *пегьскъ ’нераст’, параўн. рус. перс ’тс’, нёршиться ’нераставаць’, н.-луж. nerk ’нераст’ і пад. (Шустар-Шэўц, 13, 996). Лаўчутэ выказвае меркаванне пра запазычанне з літ. neršti, nersiu ’нераставаць’ (Проблемы этнич. истории балтов. Тез. конф. Рига, 1985, 184), што цяжка давесці перш за ўсё па лінгвагеаграфічных прычынах. Гл. нераст, нераставаць, нерх.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спружы́на ‘пругкая металічная палоска або спіраль’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Бяльк.), спрунжы́на ‘тс’ (Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), спрунджы́на ‘тс’ (Бяльк.), спранджы́на ‘тс’ (Варл.). З польск. sprężyna ‘тс’; параўн. укр. спружи́на ‘тс’; у іншых славянскіх мовах без s‑. Шульман (Полымя, 1926, 8, 211) мяркуе пра пасрэдніцтва мовы ідыш праз форму Sprusschine ‘тс’, што цяжка давесці. Гл. пружына.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

давучы́цца, ‑вучуся, ‑вучышся, ‑вучыцца; зак.

1. Завяршыць сваю адукацыю, дакончыць навучанне чаму‑н. Давучыцца на курсах.

2. Правучыцца да якога‑н. тэрміну, класа, курса і пад. Давучыцца да лета. Давучыцца да трэцяга курса.

3. Разм. Працяглай вучобай давесці сябе да непрыемных вынікаў. Давучыўся да таго, што страціў зрок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даляжа́цца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Разм.

1. Тое, што і даляжаць. Лес ляжаў, ляжаў і аж да восені даляжаўся. Скрыпка.

2. Доўга лежачы, давесці сябе да непрыемных вынікаў. Мой сусед старшына Тарасюк .. падняўся і сказаў, звяртаючыся да мяне: — Пайшлі, браток, паглядзім, як і што, а то даляжымся. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разматлашы́ць, ‑лашу, ‑лошыш, ‑лошыць; зак., што.

Разм.

1. Падраць на шматкі; разнесці па частках, на часткі. Разматлашыць хустку. □ [Валерый:] — Значыць, праўду кажуць: «Смеласць гарады бярэ». Адны смелыя захапілі Сураж, няхай сабе хоць на пэўны час, а другія цэлы артылерыйскі склад разматлашылі. Якімовіч.

2. Давесці да бязладнага стану; зрабіць раскудлачаным, растрапаным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спара́дкаваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго-што.

Разм. Прывесці ў парадак што‑н.; надаць належны выгляд, давесці да ладу. Заставалася спарадкаваць толькі цыбулю. Шыловіч. Памылі і спарадкавалі пасуду. Кожная рэч у доме старога рыбака цяпер стаяла на вызначаным ёй месцы і, як калісьці пры бабцы Тадоры, зіхацела чысцінёй. Бяганская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нага́баць, нагибаці ’знайсці, натрапіць’ (Федар. 2, 45), нагибаты ’знайсці, назбіраць’ (драг., Жыв. сл.), нагабитынагнаць, спасцігнуць’ (Клім.), нагибаті ’сустрэць’ (беласт., Сл. ПЗБ). Ст.-бел. нагабати (накгабати) ’прыгнятаць’ (1388 г.) Булыка (Лекс. запазыч., 37) лічыць паланізмам, што пры наяўнасці зыходнай формы ў іншых славянскіх мовах цяжка давесці. Значэнне ’прыгнятаць’ выводзіцца з ’нападаць’ і узыходзіць да ’хапаць, браць’, характэрна для габиць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Такава́цца ’згаворвацца, дамаўляцца’ (Ян.), токова́ць ’балбатаць, гаварыць, даказваць’ (ТС). Магчыма, да такава́ць (гл.), параўн. польск. tokować ’прывабліваць самку спевам і рухамі (пра птушак)’ і перан. ’балбатаць, плявузгаць’ (Варш. сл.); апошняе значэнне дае, відаць, падставы разглядаць рус. аргат. токова́ть ’такаваць, гаварыць без перапынку’ ў якасці паланізма (Віткоўскі, Słownik, 186), што цяжка давесці. Для зваротнага дзеяслова нельга выключыць магчымасць вывядзення з такаць1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)