сасла́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад саслаць.

2. у знач. наз. сасла́ны, ‑ага, м.; сасла́ная, ‑ай, ж. Той (тая), хто быў адпраўлены ў ссылку, знаходзіцца ў ссылцы. Вярыга меў сярод сасланых вялікі аўтарытэт. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саўдзе́льнік, ‑а, м.

Той, хто прымае ўдзел у чым‑н. разам з кім‑н. — Ведаеш, Андрэй Максімавіч, я сябе адчуваю саўдзельнікам злачынства, — прызнаўся Радзевіч. Дуброўскі. Свірыд хавае крадзенае і сам крадзе, зрабіў саўдзельнікам сына Амяльяна. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сюжэ́тна, прысл.

У адносінах сюжэта, па сюжэту. Задума не вырашалася сюжэта, эпічна, між тым як логіка задумы вымагала гэтага. М. Стральцоў. І ў той жа час [раздзелы, сцэны аповесці], сюжэтна дапаўняючы адзін аднаго, арганічна зліваюцца ў адзінае цэлае. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узмасці́ць, ‑машчу, ‑мосціш, ‑мосціць; зак., каго-што.

Разм. Узлажыць, палажыць (звычайна цяжкае, грувасткае) на што‑н. высокае або на верх чаго‑н. Мёртвага ў труне на калымагу ўзмасцілі. У дарогу, на той свет усхліпамі выпраўлялі. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упаміна́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. упамінаць — упамянуць.

2. Кароткае паведамленне, заўвага, якія маюць дачыненне да каго‑, чаго‑н. У старых санскрыцкіх кнігах.. можна сустрэць шматлікія ўпамінанні аб накопленых у той перыяд ведах. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фармалі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Той, хто фармальна, на шкоду справе, адносіцца да чаго‑н. [Шыковіч:] — І гэтыя дакументы вы баяліся паказаць мне? Ва ўсіх інстанцыях узгаднілі? Фармалісты! Шамякін.

2. Паслядоўнік фармалізму (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлус, ‑а, м.

Той, хто хлусіць; манюка. Шафранскага я толькі адзін раз бачыў у вочы, на выпускным вечары, але чуў, што гэта чалавек нязломны, суровы і патрабавальны, што ён вельмі не любіць хлусоў і манюк. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

часці́ць, чашчу, часціш, часціць; незак.

Вельмі хутка, часта рабіць якія‑н. рухі, дзеянні і пад. — Усё зразумела, — адразу адказаў той. — У вас, малады чалавек, часціць сэрца. Гамолка. — З грэблі б’юць. Вось і нямецкія аўтаматы часцяць. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Канада́ ’жанчына, якая ўмее прасіць’, канадзіць ’выпрошваць’ (КЭС. лаг.), ігп. ’вельмі хацець’ (Сл. паўн.-зах.); смал. канайть ’прасіць’, арханг. ку́ндатой, хто неадчэпна прыстае’. Няясна. Магчыма, звязапа з літ. gandas ’чуткі, гавэнда’. Параўн. семантычна блізкае ўкр. бойк. конападити ’канькаць’, ’назаляць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́льня1 ’млын’ (палес., КЭС). Да малоць (гл.). Той жа суфікс ‑ня ў пі́льня, ста́йня, бойня (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 59).

Ме́льня2 ’малая ўкладка снапоў’ (валож., Сл. ПЗБ). З мэндля (гл.) у выніку выпадзення ‑д‑ і перастаноўкі нлʼлʼн.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)