Баю́р ’гурба снегу’ (зах.-палес., Талстой, Геогр., 233). Асцярожна можна параўнаць з укр. (праўда, не вельмі добра дакументаваным словам) баю́ра ’пагорак’ (Піскуноў, Словарь). Слова няяснага паходжання. Талстой, там жа, з запытаннем, вылучае дзве магчымасці тлумачэння: 1) энантыёсемія па прынцыпу ’верх’ ⟷ ’ніз’ (параўн. зах.-палес. баю́ра ’штучная яма’); 2) нейкая сувязь (запазычанне) з тур. bayır ’узгорак, пагорак’ (што дало, дарэчы, байра́к, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Благаслаўля́ць. Рус. благославля́ть, укр. благословля́ти і г. д. Усё запазычана з ст.-слав. благословити, якое з’яўляецца калькай з грэч. εὐλογεῖν. Фасмер, 1, 171; Шанскі, 1, Б, 133; Брукнер, 31; параўн. яшчэ Махэк₂, 55. У народнай мове розныя скарачэнні (параўн. баславі́ць, бласлаўляць). Але Машынскі (Pierw., 85, 316) бачыць у праславянскім (!) *bolgosloviti самастойнае ўтварэнне (не кальку з грэч.!) з іранскімі сувязямі. Вельмі няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блю́зка ’блузка’ (Сцяшк. МГ, Шат., Жд., Сакал., Інстр. I, Тарнацкі, Studia). Укр. блю́за, блю́зка. Запазычанне з польск. bluza, bluzka (параўн.: «blúzka… przyszła z Mazowsza…»Тарнацкі, Studia, 21), а гэта з франц. blouse (Варш. сл., 1, 169). Рудніцкі (151) выводзіць прама з ням. Bluse, што вельмі няпэўна. Бел. блу́зка, рус. блу́зка, блу́за з франц. або ням. (гл. Фасмер, 1, 177; Шанскі, 1, Б, 145).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Можна, можне, мажню́сенька, мо́жно, можны ’ёсць магчымасць, дазваляецца’, ’вельмі магчыма’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Яруш., Янк. 1, Сл. ПЗБ, ТС; глус., Мат. Маг.). Прыслоўе, утворанае ад прыметніка можны, параўн. ст.-бел. можный (XIV ст.) ’які можа адбыцца, ажыццявіцца, магчымы’ (Булахаў, Гіст., 139), прасл. mož‑ьnъ‑jь < прасл. mogti > магчы́ (гл.). Канчатак ‑не, магчыма, пад уплывам польск. мовы. Сюды ж можнасць ’магчымасць’ (Гарэц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мульт, му́льта, му́льтан, мульта́н, мульты́н ’баваўняная тонкая варсістая тканіна’ (ТСБМ, Гарэц., Мядзв., Яруш., Касп., Бяльк., Мат. Гом., Шатал., Сл. ПЗБ, Мат. Маг.; томск., КЭС), мультаноўка ’хустка ў кветкі’ (слонім., Сцяшк. Сл.), ’кофта з мультану’ (Жд. 1), мульта́нка ’баваўняная коўдра’ (Нас.), мультоўка, мультаноўка ’фабрычная тканіна’ (маг., Бел. нар. адзенне). З польск. multanвельмі тонкая шарсцяная тканіна’, якое з франц. molleton ’тс’ < mollet ’мяккі, пяшчотны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Навы́дла ’падобна, накшталт’ (Гарэц.), параўн. рус. смал. наудла ’тс’: Рыба наудла змеи (СРНГ). Няясна, другая частка слова вельмі падобна да заканчэння слова наводле ’па’ (гл.), якое ўтворана пры дапамозе прыназоўніка на- і -водле, што ўзыходзіць да агульнаслав. vodle/vodli (< i‑dьl‑/‑dьlg‑), гл. доўгі (ESSJ SG, 2, 203, 265); тады на + (в)одле з фанетычнымі пераўтварэннямі, характэрнымі для гаворак усходу Беларусі. Параўн. навідлуг.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Корч ’пень, вывернуты з зямлі з карэннем’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сл. паўн.-зах., Сержп. Ск., Жыв. сл., Яруш., Нар. лекс., Сцяшк., КЭС, лаг., З нар. сл., Яшк.). Укр. корч, рус. корч ’тс’, серб.-харв. кр̑ч ’выкарчаванае месца’, славен. kȓč ’тс’, польск. karcz, чэш. krč, славац. krč ’тс’. На аснове гэтых паралелей можна рэканструяваць прасл. kъrčь. Далейшыя адпаведнікі вельмі ненадзейныя (параўн. Слаўскі, 2, 73).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Душа́ ’душа і да т. п.’ (БРС). Рус. душа́, укр. душа́, польск. dusza, чэш. duše, серб.-харв. ду́ша, балг. душа́, ст.-слав. доуша. Прасл. *duša, вытворнае з суфіксам ‑j‑ ад *duxъ. Магчыма, аднак, што было ўжо і.-е. слова *dhou̯si̯ā (параўн. літ. daũsios ’паветра; рай’, мн. л.). Гл. Фасмер, 1, 556; Бернекер, 1, 239; вельмі падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 5, 164.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Запрэ́нтківельмі хуткі’ (Сл. паўн.-зах.). З польск. za ’надта’ + prędki ’хуткі’ (Сл. паўн.-зах., 2, 243). Відаць, да гэтага ж кораня і запрэ́ндзіцца ’уздумаць’, але прыклад «Як яму завэндзіцца, дык і заґізуя» (Сл. паўн.-зах.) можна тлумачыць іначай ’як яму заспяшаецца, дык і рване’: ад pręd‑ утворана prędzič ’хутка рухацца, спяшацца’, а потым дадаецца ‑ца < się і за‑ < za‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паля́ндра1 ’павальная хвароба накшталт белай гарачкі’ (Нас., Гарэц., Яруш.), ’старажытная багіня шкоды і смерці’ (Янк. 2, 496, 550). Відаць, ад паліць, параўн. рус. разм. палянка ’гарачка’, з рэдкім суф. ‑андра (адносна суф. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 134).

Паля́ндра2вельмі вялікая хата’ (Сцяшк.). Няясна. Магчыма, рэгіянальнае ўтварэнне ад польск. landara ’карэта; грамадзіна; нязграбная жанчына; ландо’. Апошняе ад месца вырабу Ландаў (Брукнер, 290).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)