тыра́нства, ‑а, н.

1. Паводзіны, учынкі тырана (у 2 знач.). Тыранства памешчыкаў.

2. Дэспатызм, жорсткасць. Франс дазваляў апекавацца над сабою, пакуль у яго самога яшчэ няма гэтага беспамылковага інстынкту адрозніваць ману і праўду, чужое і патрэбнае, смецце і золата, тыранства, прыкрытае прыгожымі словамі, і яснае разуменне таго, што такое свет і якое месца займаеш у ім ты. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упа́дзіна, ‑ы, ж.

Паглыбленае месца: паглыбленне. Высіцца бераг, то стромка падаючы да ракі, то паката сходзячы да яе прыступкамі, невялікімі выемкамі, глыбокімі ўпадзінамі. Васілевіч. // Пра рысы твару, будову чэрапа і пад. Старыць яго [мужчыну] не густое чорнае шчацінне на сківіцах і барадзе, а ўпадзіны худых шчок з дробненькімі маршчынамі, якія разбягаюцца ва ўсе бакі ад шрама. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уцёкі, ‑аў; адз. няма.

1. Хуткі беспарадкавы адыход, адступленне. [Камісар:] — Уступай у камсамол. Бачыў, што робіцца ў горадзе пасля ўцёкаў белых? Трэба ачысціць горад ад белагвардзейскага бруду... «Полымя».

2. Самавольнае знікненне з месца абавязковага знаходжання дзе‑н. Незагоеныя раны абвалілі камандзіра атрада ўжо на другі дзень пасля ўцёкаў са шпіталя. Паслядовіч. Рыхтаваліся ўцёкі з лагера вялікай групы палонных. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шурпа́тасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць шурпатага. Каб не ўпасці, Алеся намацвае рукамі халодную шурпатасць сцяны. Скрыган.

2. Нягладкае, з невялікімі няроўнасцямі месца. Настаўнік узяў разец і некалькі разоў прайшоўся ім, падчышчаючы шурпатасці. Пальчэўскі.

3. звычайна мн. (шурпа́тасці, ‑ей); перан. Непрыемнасці, непаразуменні і пад. (пра чые‑н. адносіны). Час ідзе. З кожным днём змяняецца жыццё, згладжваюцца былыя шурпатасці. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

энцыклапеды́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да энцыклапедыі; які мае характар энцыклапедыі (у 1 знач.). Энцыклапедычны слоўнік. □ Значнае месца ў слоўніках Л. Зізанія і П. Бярынды займае энцыклапедычны прынцып тлумачэння. Суднік.

2. Усеабдымны, усебаковы, які ахоплівае розныя галіны ведаў. Студэнты .. [дацэнта] любілі за энцыклапедычныя веды, за прастату, за своеасаблівы, стыль лекцый, які мог фарміравацца толькі ў «мужчынскім» інстытуце. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эпіцэ́нтр, ‑а, м.

Спец. Вобласць на паверхні зямлі, непасрэдна размешчаная пад ці пад ачагом разбуральных сіл (землетрасення, выбуху і пад.). Эпіцэнтр землетрасення. Эпіцэнтр ядзернага выбуху. // перан. Кніжн. Месца, дзе з найбольшай сілай праяўляюцца якія‑н. з’явы, падзеі. Паэту ёсць чым захапляцца І ёсць па кім раўняць хаду, Калі ён прагне набліжацца У эпіцэнтр народных дум. Свірка.

[Ад грэч. épi — на, над, пры і лац. centrum — акружнасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лаз ’лясная сцежка’ (Бяд.), ’улюбёнае месца пераходу звера’ (Сцяшк., Інстр. 2), ’праход у сцяне, у плоце’ (Гарэц.), ’уваход у яму, склеп’ (Інстр. 2, Сцяшк., ТСБМ), паст. ’адтуліна ў столі для праходу на гару’, лазы ’дзверцы ў склепе’ (Сл. паўн.-зах.), лазам лазіць ’настойліва лезці’ (Шат.). Укр. лаз ’лясны праход звяроў’, ’лясная паляна’, ’расчышчаеце месца ў горным лесе для агарода’, ’пралаз’, гуц. ’луг’, лемк. u̯azy ’зарослыя кустамі лугі’, рус. лаз ’сцежка лясных звяроў’, ’лясная сцежка’, лазы́ ’пралаз’, ла́зи́на ’ляды’, польск. łaz, łazy ’ляды’, н.-луж. łaz, łazy ’тс’, чэш. láz, laz ’тс’, ’поле ля лесу’, славац. laz, lazy ’ляды на склонах гор’, ’хутары на лядах’, славен. lȃz, серб.-харв. ла̏з, ла̑з, макед. лаз ’просека’, ’ляда’. Прасл. lazъ ’ляда’. Ад laziti > лазіць (гл.). Падрабязней гл. Фасмер, 2, 448–9; Слаўскі, 5, 56–60; Куркіна (Этимология–1968, 93), Сэндзік, Term roln., 66–68, 100–105. Кабылянскі (Мовознавство, 6, 1981, 46) памылкова адносіць лаз да ліку славянскіх балкана-карпатызмаў, параўноўваючы яго з рум. laz ’цаліна, расчышчанае месца для раллі’, lăzuíre ’расцяроб (лесу)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́стань, ро́станькі, ро́стынькі, ростанкі, растане́, ростанімесца скрыжавання дзвюх або некалькіх дарог’ (ТСБМ, Стан., Касп., БРС, Гарэц., Нік., Бяльк., Нар. Гом., Нас., Яшк., Байк. і Некр., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, Кос., Мікуц.; полац., Янк. 2), ростань ’дарога на бязлеснай мясцовасці’ (віц., Рам.); ро́стыні, растанькі ’скрыжаванне дарог’ (гарад., рэч., ЛА, 2); растанькі́, растаньке́, рыстанкі́, растанцы́, растанцэ́, ро́станькі, ро́станкі, ро́стункі, растані́, ро́стані, растайне́, раста́нішчамесца, дзе дарогі разыходзяцца, ростані’ (ЛА, 2); на ро́станях ’у стане вагання пры выбары далейшага шляху’; ро́стань ’час, праведзены далёка ад блізкіх’ (ТСБМ). Ст.-рус. росстани, ростани ’скрыжаванне дарог, ростані’ (1524 г.), рус. дыял. росста́нка ’скрыжаванне дарог, ростань’, ро́сстань, роста́нь ’разгалінаванне дарог’, росстанимесца за вясковымі весніцамі, дзе развітваліся з нябожчыкам’; польск. rozstaj, rozstajne drogi, ст.-польск. drogi rozstanne; славен. razstânek ’раставанне’, razstáti se, razstâjati se, серб. ра̀станак і харв. rȃstanak ’расстанне, разлука’, ра̀стајаті се ’разлучацца’. Можна дапусціць першаснае прасл. *orz‑stajь ’перакрыжаванне дарог’; на гатую лексему пазней паўплывала аддзеяслоўнае ўтварэнне *prz‑stanьje ’расстанне’, і ў частцы дыялектаў у выніку кантамінацыі ўтварылася *orz‑stanjь > ростань. Сюды ж пазнейшае ростань ’расстанне, разлука’ (Гарэц.), ’усялякае расстанне’ (Мядзв.). Параўн. расстанне, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тхлань ‘гніль, цвіль, сырасць’, ‘балоцістае месца’ (ТСБМ), ‘пекла; апраметная’, ‘прорва, бездань’ (Ласт., Некр. і Байк.), ‘цяжкадаступнае месца сярод балот і лясоў’ (зах-палес., Асоўскі, Stud. slawist., 106), ‘бездань, нетры’, ‘балота’ (Сержп. Прымхі), ‘твань’ (Нар. Гом.). Да тхліць (гл.) утворана па ўзоры твань (гл.). Відавочна, звязанае з польск. odchłań/otchłań ‘бездань’, ст.-польск. otchlań лац. ‘caribdis’ (1424 г., Najdawniejsze zab., 128), паводле Банькоўскага (2, 368, 464), слова цалкам няяснае, вядомае ў рэлігійнай літаратуры з 2‑й паловы XIV ст. у значэнні ‘бездань нябесная’; апрача яго ўжываліся таксама spusty (upusty) niebieskie, odchliska, przetchliny і нават odchliny, а таксама otkłań, на падставе апошняга ён выводзіць першасную форму *otъklanь, якое з дзеяслова *otъ‑kloniti, *otъ‑klanjati ‘адводзіць у бок’. Борысь (403) польск. odchłań ‘глыбокая прорва, прадонне, бездань’, ‘месца знаходжання душ памерлых, чысцец, пекла’ звязвае з *ot‑chłaniać < chłonąć з першасным значэннем ‘тое, што паглынае’ і параўноўвае з укр. хланути ‘прагна есці’ < хла́пнути, славен. hlániti ‘хціва хапаць мордай, рылам’ і адносіць да першаснага *xolnǫti < *xoliti ‘акружаць, абгортваць’, ‘пакрываць, засланяць’. Сумнеўна, параўн. рэдкае польск. odtchłań ‘бяздонне’ (XVI ст.), што, магчыма, да tchnąć, гл. тхнуць, тухлы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вірава́ты: вірава́тая вада ’глыбокае месца на рацэ з кругавым цячэннем вады’ (Сцяшк. МГ). Утворана ад дзеяслова віраваць (гл.) і суф. ‑ат‑ы. Параўн. польск. wirowaty ’які ўтварае віры, віруе’, чэш. virovitú ’поўны віру’, серб.-харв. виро̀вит ’які мае шмат віроў, ям (аб рацэ, возеры)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)