шурпатасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць шурпатага. Каб не ўпасці, Алеся намацвае рукамі халодную шурпатасць сцяны. Скрыган.

2. Нягладкае, з невялікімі няроўнасцямі месца. Настаўнік узяў разец і некалькі разоў прайшоўся ім, падчышчаючы шурпатасці. Пальчэўскі.

3. звычайна мн. (шурпатасці, ‑ей); перан. Непрыемнасці, непаразуменні і пад. (пра чые‑н. адносіны). Час ідзе. З кожным днём змяняецца жыццё, згладжваюцца былыя шурпатасці. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)