Сі́ні ‘колер, сярэдні паміж блакітным і фіялетавым’, (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., Стан., Сл. ПЗБ, ТС), ‘цёмны’ (Ян.): сіня хмара (ТС), ‘бесталковы’ (шчуч., Сл. ПЗБ), сюды ж сіні камень ‘купарвас’ (Байк. і Некр., Бяльк.), сіні лён ‘нямочаны лён’ (астрав., Сл. ПЗБ). Укр. си́ний, рус. си́ний, ст.-рус. синь, рус.-ц.-слав. синь ‘сіні колер’, польск. siny, чэш., славац. siný, харв. sȋnj, серб. си̑њӣ ‘шэраваты, сіні’, славен. sínji ‘шэры, шэраваты, сіняваты’, балг., макед. син. Махэк₂ (543) прасл. форму ўзнаўляе як *sinь, але заўважае, што заканчэнне n‑jь не мае аналогіі ў назвах колераў. Прасл. *sinь, *sinьjь. Роднаснае сіяць і сівы, гл. (Фасмер, 3, 624; Скок, 3, 239–249; Брукнер, 492; Сной₁, 568); а таксама літ. šývas ‘светлай масці’, šėmas, šė̃mas ‘попельнага колеру, шэраваты’, ст.-інд. śyāmáh ‘чорны, цёмнага колеру’ і інш., гл. Траўтман, 306; Персаў 32; Майргофер, 3, 383; Ерне, Die slav. Farbenbenennungen, Uppsala, 1954, 81 і наст.; БЕР, 6, 655–663. Мяркуецца, што слова роднаснае таксама ст.-іран. axsaena, асец. œxsīn, афг. sīnцёмна-шэры’, што было прадстаўлена ў першай частцы скіф. Axšaina‑ у назве Чорнага мора (раней Сіняе мора, грэч. Πόντος Ἅξεινος), што можа быць і крыніцай для *sinь (гл. Абаеў, 1, 220; Глухак, 548; Мартынаў, Язык, 52; Лома, Пракосово, 40). Да і.-е. кі‑цёмна-шэры’ з суф. *‑ńь (Борысь, 548). Параўн. сівы. Інакш Сной₁ (568), які звязвае з прасл. *sьjati ‘ззяць’ < і.-е. кораня *skei̯‑ ‘свяціцца, блішчэць’, адкуль першаснае значэнне славянскага слова ‘колер ззяючага неба’. Талстыя (Полес. сб., 9) звярнулі ўвагу на палеска-сербска-харвацкую ізасему си́не редно́ ‘суровае палатно’ — си̑њ ‘жаўтаваты, попельна-шэры’ (акрамя значэнняў ‘сіні’ і ‘чорны’), што дае падставы для рэканструкцыі зыходнага значэння як ‘цёмна-шэры, шэры’ (Іванова, Зб. Бархудараву, 288).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жа́рыцёмна-чырвоны; жоўта-карычневы; рыжы’ (глуск., Янк. II; Сл. паўн.-зах.). Аб масці каня ’краснаваты, руды конь’ (з паясненняў у Сл. паўн.-зах.). Укр. бук. жарий ’рыжы, вогненна-чырвоны’, славен. žȃr ’вогненна-чырвоны’. Параўн. рус. уладз., вяц. жар ’чырвоны колер’, кур. жаровый ’чырвоны, аранжавы’, серб.-харв. жа̑р ’чырвань, румянец’. Відаць, прасл. адгалінаванне імені žarъ у значэнні прыметніка ў выніку канверсіі паводле колеру тленнага вуголля, абазначанага тым жа іменем у функцыі назоўніка. Гл. жар, жар-птушка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́сы ’светла-карычневы з шараватым ці жаўтаватым адценнем (пра валасы)’ (ТСБМ). Укр. ру́сий ’русы’, рус. ру́сый ’тс’, польск. rusy, чэш. rusý ’светлавалосы, цялеснага колеру’, славац. rusý ’тс’, славен. rȗs ’чырвоны, жоўты’, серб.-харв. ру̏с ’тс’, балг., макед. рус ’светлавалосы’. З прасл. *rusъ, *rudsъ, роднаснага да руда, руды, рыжы (гл.). Індаеўрапейскія паралелі — літ. raũsvas ’чырванаваты’, rùsvasцёмна-карычневы’, rusė́ti ’тлець’, ruslės ’прысак’, лат. rusls ’карычневы’, rûsa ’іржа’, лац. russus ’чырвоны, рыжы’ і інш. (Фасмер, 3, 521–522; Бязлай, 3, 208; ESJSt, 13, 781).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грана́т 1, ‑а, М ‑наце, м.

1. Паўднёвае фруктовае дрэва або куст сямейства гранатавых з ярка-чырвонымі кветкамі.

2. Круглы ярка-чырвоны плод гэтай расліны з вялікай колькасцю насення, пакрытага чырвонай сакавітай кісла-салодкай мякаццю. Сокам чырвоным наліты гранаты, Дружна, бы яблыкі, дрэва абселі. Купала.

[Лац. granatum.]

грана́т 2, ‑у, М ‑наце, м.

Каштоўны камень цёмна-чырвонага, чырванавата-зялёнага або амаль чорнага колеру.

[Лац. granatum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кара́лі, ‑яў; адз. караля, ‑і, ж.

Упрыгожанне з каралавых або іншых каштоўных камянёў, якое надзяваецца на шыю. У чорнай, глыбока дэкальтаванай сукенцы, з белымі каралямі на шыі Зіна была вельмі прыгожая. Шыцік. // перан. Пра ўсё, што нагадвае такое ўпрыгожанне. Рабіна надзела каралі І ўстала ля самай дарогі. Буйло. На полымя апалі Дзве расінкі — дзве каралі З цёмна-сіняга галля. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мірга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Тое, што і маргаць (у 1, 2 знач.). [Маці] стаяла сярод хаты з падарункам і часта-часта міргала вачыма. Скрыпка. Касірка міргае дзяўчынцы з раздачы [у сталовай], каб падышла да стала. Мыслівец.

2. перан. Мігаць, мігцець. Навокал было цёмна, толькі паасобныя агеньчыкі хат міргалі на ўзгорку. Броўка. Дзве вісячыя лямпы задыхаліся .. ад сціснутага паветра, міргалі і капцілі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паясне́ць, ‑ее; зак.

Стаць ясным, яснейшым. Нарэшце на ўсходзе за гарамі паявілася нешта затоена-светлае, паяснеў гарызонт, горы ў сіняй смузе яшчэ больш пачарнелі. Хомчанка. / у безас. ужыв. Пакуль узыйдзе месяц, яшчэ цёмна з вечара. А калі паяснее — там будзе ўжо лес, не гэтакая голая мясцовасць. Чорны. У галаве Каваля паяснела. Яму раптам блізка да сэрца прыйшоўся гэты худы хлапчук. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узды́м, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. уздымаць — узняць і уздымацца — узняцца.

2. Рост, развіццё чаго‑н. Прамысловы ўздым. Гаспадарчы ўздым.

3. Натхненне, прыліў энергіі. Творчы ўздым. Працоўны ўздым. □ Андрэй доўга не можа супакоіцца, ён адчувае вялікі душэўны ўздым. Хромчанка.

4. Участак дарогі, які падымаецца ўверх. [Люся], маленькая, з цёмна-русявымі завіткамі, .. ішла па роўным схіле камяністага ўзгорка, на ўздым. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кале́ние ср.

1. техн. гартава́нне, -ння ср.;

2. (нагревание) напа́л, -лу м.;

тёмно-кра́сное, бе́лое кале́ние цёмна-чырво́ны, бе́лы напа́л;

3. (поджаривание) пра́жанне, -ння ср.;

довести́ до бе́лого кале́ния даве́сці да шале́нства.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бруд (Нас., Байк. і Некр.), бру́дны. Рус. бруд, укр. бруд, польск. brud, славац. brud і г. д. Слав. brudъ. Слова няяснага паходжання. Некаторыя параўноўваюць з славен. brjȗzga, brȗzga ’снег, змешаны з граззю’. Фасмер, 1, 219. Няпэўна. Параўн. яшчэ Бернекер, 88. Слаўскі (1, 44) думае, што ёсць сувязь з *bridъ (гл. бры́дкі). Bridъ і brudъ ад і.-е. *bher‑ ’рэзаць’ (> ’быць непрыемным’). Кюнэ (Poln., 46) лічыць, што ўсх.-слав. словы запазычаны з польскай мовы. Бернекер (88) адносіць па паходжанню да бруд (< слав. *brudъ) бел. брудыцёмна-русы’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)