ску́бці, скубу, скубеш, скубе; скубём, скубяце; незак., каго-што.

1. Цягнуць рыўкамі; цягнучы, браць патроху. Скубці сена. □ Каля самага прыгумення [Курловіч] пачуў, як нехта шастае саломай, скубучы яе са стажка. Дуброўскі.

2. Расскубваць што‑н. пальцамі, разрываць на дробныя часткі. Скубці пер’е. □ Пакрысе .. [маці] скуплівала воўну, прамывала і скубла. Бядуля.

3. Вырываць, адрываць (пра траву і пад.). Поле травіцаю соннай адзелася, Вышла скацінка і дружна скубе. Купала. Бабка Кацярына сядзела ў разоры і жвава скубла маладую лебяду. Якімовіч. Буланы конь за дзень папрацаваў. Цяпер адпачываў і скуб траву. Корбан. // Вырываць, выскубваць (пер’е, пух і пад.). Скубці гусей. □ Паволі таптаўся [Астап] ля печкі, пачаў скубці курыцу. Лынькоў. // перан. Разм. Наносіць урон, шкоду. Відаць, скублі .. [немцаў] тут з усіх бакоў... Няхай.

4. Перабіраць пальцамі, патузваць. Хвалююся. Гімнасцёрку скубу, абцягваю, пілотку папраўляю. Ракітны. Пальцы .. [Люды] нервова скублі батыст насоўкі. Савіцкі. — Зямля відаць мне навылёт, Заткну за пояс вас! — І грозна стукнуў кулаком, Нервова вус скубе [бацька]. Бялевіч. // Тузаць, трэсці. — Дай мне слова! — скубе за рукаў старшыню Гарбач. Мурашка. Юзік .. засаромеўся сваіх таварышаў, якія скублі яго за полы ватовай капоты. Чорны. // Цягнуць рэзкімі рухамі. — [Бацька] ўжо не вернецца? — пытае Зміцерка. — Маўчы, дурненькі, — кажа Ганначка і балюча скубе Зміцерку за валасы. Асіпенка. / Пра вецер. Гусцее пад далёкім полем вячэрняя смуга. Вецер зласней скубе фіранку, — спяшае, каб хутчэй аціхнуць нанач. Пташнікаў.

5. Зашчэмліваючы пальцамі скуру, прычыняць боль. — Анэлька, баліць, дурная ты! — азвалася ціха Яніна. — Баліць... Я ж і хачу, каб балела... — праказвала яна, скубучы тую, дзе пападзе. Мурашка.

6. перан. Непакоіць, дакучаць; патрабаваць чаго‑н. [Старшыня:] — Цябе адзін загадчык райана скубе, а мяне ўсё раённае начальства. Асіпенка. Тут табе і яблычак свежы, і мядок пахучы, не якая-небудзь ферма, дзе цябе кожны скубе, а павагі ніякай. Ермаловіч. // Крыўдзіць. [Галя:] — [Іру] ўсе тузаюць і скубуць у класе. Гарбук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́сці, вяду́, вядзе́ш, вядзе́; вядзём, ведзяце́, вяду́ць; вёў, вяла́, вяло́; вядзі́; незак.

1. каго. Памагаць ісці, суправаджаць.

В. хворага пад руку.

2. каго-што. Накіроўваць чый-н. рух; ісці на чале.

В. войска ў бой.

В. каня за повад.

В. самалёт.

Добра вядзе машыну.

3. што. Пракладваць у пэўным напрамку.

В. шашу на Полацк.

В. тэлеграфную лінію цераз раку.

4. чым па чым. Рухаць чым-н. па паверхні чаго-н.

В. ўказкай па карце.

В. смыкам па струнах.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Мець той або іншы напрамак, служыць шляхам куды-н.

Дарога вяла ў лес.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., да чаго. Мець сваім вынікам, цягнуць за сабой.

Гэта да дабра не вядзе.

7. што. Рабіць, выконваць, ажыццяўляць, падтрымліваць.

В. падлікі.

В. назіранне.

В. агонь (страляць). В. размову.

8. што. Кіраваць, загадваць чым-н.

В. хатнія справы.

Гаспадарку в. — не барадой трэсці (прыказка). В. гурток.

В. сход (старшынстваваць).

Весці (размову, гутарку) да чаго-н. — гаворачы (або робячы) што-н., мець на мэце што-н.

Весці рэй (разм.) — быць завадатарам, верхаводзіць.

|| наз. вядзе́нне, -я, н. (да 1—4 і 8 знач.).

У парадку вядзення (сходу, пасяджэння: па ходу, у сувязі з правядзеннем).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

не́сці¹, нясу́, нясе́ш, нясе́; нясём, несяце́, нясу́ць; нёс, не́сла і нясла́, не́сла і нясло́; нясі́; не́сены; незак.

1. каго-што. Узяўшы ў рукі, нагрузіўшы на сябе, перамяшчаць, дастаўляць куды-н.

Н. чамадан.

2. каго-што і без дап. Імкліва рухаць, перамяшчаць сілай свайго руху.

Вецер нясе па небе хмары.

3. каго-што (толькі ў 3 ас.). Прымушаць каго-н. ісці куды-н.; цягнуць (разм.).

Куды цябе нясе?

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Дзьмуць, павяваць, месці (пра халоднае паветра, завіруху і пад.).

Ад акна несла (безас.) холадам.

5. пераважна безас. Моцна пахнуць (у 1 знач.).

Нясе гарам.

6. перан., што. Выконваць якія-н. даручэнні, абавязкі па службе і пад.

Н. адказнасць.

Н. ахову.

Н. вахту.

7. перан., што. Пакутаваць ад чаго-н.; мець страты.

Н. пакаранне.

Н. страты.

8. перан., што. Гаварыць што-н. недарэчнае, бязглуздае (разм.).

9. перан., што. Мець, змяшчаць у сабе; быць носьбітам чаго-н.

Н. радасць людзям.

10. што. Быць аснашчаным чым-н.

Карабель нясе шэсць гармат.

|| зак. пане́сці, -нясу́, -нясе́ш, -нясе́; -нясём, -несяце́, -нясу́ць; -нёс, -не́сла і -нясла́, -не́сла і -нясло́; -не́сены.

П. кару.

П. страты.

|| наз. нясе́нне, -я, н. (да 6 знач.) і но́ска, -і, ДМ но́сцы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пя́ліць звычайна ў вылазах: пя́ліць во́чы (зе́нкі) (Юрч. Фраз. 2), пя́ліць пя́ля ’вытарашчваць вочы’ (ТС), параўн. укр. дыял. пʼяли́ти ’нацягваць, расцягваць’, рус. пя́лить ’раздзіраць, разрываць; выстаўляць’, пялить глаза (бельмы, рот, рожу і пад.) ’напружваць; напружана глядзець, крычаць, дэманстраваць’, польск. дыял. piądlić ’распінаць скуру для прасушкі; прымушаць, прыціскаць’, чэш. дыял. padliť sa ’напружвацца, успінацца, выпінацца’, славац. piadliť sa ’лезці, узмоцнена імкнуцца’, славен. pẹ́liti ’напінаць, расцягваць (пра адзенне)’, харв. péliti ’навязваць, рэкамендаваць’. Прасл. *pędliti ’напінаць, напружваць’ < *pędło ’прылада для расцягвання скуры’ (гл. пя́ла), утворана ад *pętiцягнуць, напінаць’, гл. пяць (Бязлай, 3, 23; Махэк, 426; Шустар-Шэўц, 2, 1076: далучае сюды і ‑pjel, што выступае ў в.-луж., н.-луж. srokopjel ’птушка Lanius collurio’, што сумнеўна).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сця́га ’нізіна са сцёкам’ (ТС), сця́гліна ’дол, упадзіна, лагчына’ (паст., Сл. ПЗБ); да сцягнуць < цягнуць, г. зн. месца, якое сцягвае ваду або якое цягнецца на пэўную адлегласць.

Сцяга́ ’сцежка’ (Ласт., Рам. 8–9, Касп.; рас., Шатал.), ’дарога, шлях’ (Сл. ПЗБ), сціга́ ’тс’: за гумном ідзець сціга, вы той сцягой ідзіці (рас., ЛА, 4), ’троп’: сцегі́ ваўчыныя (брасл., Сл. ПЗБ). Параўн. рус. дыял. стега́ ’сцежка’. Прасл. *stьga, звязанае чаргаваннем галосных са сцігаць (гл.), параўн. роднасныя лат. stiga ’сцежка, пешаходная дарожка’, ст.-в.-ням. stëg ’тс’, з іншай ступенню вакалізма гоц. staiga ’дарога’, ст.-в.-ням. steiga, алб. shtek ’сцежка, праход’, што да і.-е. *steigh‑ ’крочыць, падымацца’ (Фасмер, 3, 752; Скок, 3, 331; Глухак, 583). Гл. таксама сцежка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Істу́жка, стужка ’палоска каляровай тканіны, якая скарытоўваецца для ўпрыгожання, аблямоўкі і іншых мэт’, ’доўгая вузкая палоска з якога-н. матэрыялу, якая служыць для тэхнічных і іншых патрэб’ (ТСБМ, Касп., Бяльк., Мядзв., Жд. 2, Інстр. I). Рус. смал. сту́жка, исту́жка ’істужка’, укр. стьо́жка ’тс’, польск. wstęga, wstążka ’істужка, палоска’, в.-луж. уст. stuha ’істужка, шнурок, завязка’, н.-луж. stuga ’шнурок, рэмень’, ст.-чэш. vztúha, чэш. stuka, stužka ’істужка’, славац. stuha, stužka, stuhľa ’істужка, палоска, пояс’, славен. stȏgla ’шнурок, раменьчык’. Ст.-рус. сътуга ’звязка, скрэпа’. Прасл. *sъtǫga, корань *‑tǫg‑/*‑tęg‑, гл. тугі, цягнуць, цяга (Фасмер, 3, 786; Брукнер, 635). Махэк₂ (590) прапаноўвае праформу *vъstęga, дзе vъs‑ паказвае напрамак дагары. Бел. суфіксацыя ‑к‑a; і‑ пратэтычнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прымушаць, вымушаць, змушаць, няволіць, прынявольваць, прынукаць, абавязваць; сілаваць, прысільваць (абл.); гнаць, прыганяць, прыціскаць, прыпіраць (перан.) □ цягнуць на вяроўцы, запрагаць у аглоблі, браць за горла

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

гарну́ць, гарну, горнеш, горне; незак., каго-што.

1. Выграбаць, выцягваць дробныя прадметы адкуль‑н. Гарнуць вуглі з печы. □ Гарні, гарні бульбу з печы У торбачку — ды на плечы. З нар. песні.

2. Збіраць у адно месца. Прыйшла восень, за работу, Атрымай на працадні, Што зароблена — па праву На вазы сабе гарні. Русак. // перан. Набываць вельмі многа чаго‑н.; з прагнасцю хапаць, заграбаць. Сабяга да сябе гарнуў усё: і што ляжыць дрэнна і што слаба на месцы трымаецца... Шахавец.

3. Прыхіляць, туліць да сябе. Гарнуць да сэрца. // перан. Схіляць, скіроўваць (думку, справу і пад.). — Ведаю, куды ты горнеш, — абапёршыся на локаць, злосна зашаптала старая. — Відаць, той ламачыны, што аднекуль прывалок, не знайшоў у гумне? Гурскі. Толік Скуратовіч гарнуў сваё: — Нам трэба падацца бліжэй да дарогі. Чорны.

4. Разм. Прыцягваць, прывабліваць сабой каго‑н. Навука гарнула Сцёпку і давалася яму лёгка. Колас. // безас. Хіліць, цягнуць да чаго‑н. Яго гарнула да кніжак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́бавіць ’выманіць, выцягнуць’ (БРС, КТС) ’выратаваць’ (КЭС, лаг.), ’з вялікімі цяжкасцямі дастаць што-небудзь або каго-небудзь з цяжка праходнага, загубнага месца, увогуле з загубных умоў’ (Янк. I), рус. ’избавить’ (Гарэц., Яруш.); ’вызваліць’ (Жд., 1), выбаўляць (Гарэц., Др.-Падб.), выбавіцца ’выйсці, вызваліцца’ (Сцяшк., Нас. Доп.), выбаўленне рус. ’избавление’ (Гарэц.); параўн. яшчэ ў Скарыны: выбавил (Воўк–Левановіч, 400‑лецце, 282), выбавити, ужытае Скарыной паралельна да збавити, избавити (Сл., Ск., 1), што, магчыма, сведчыць пра кальку непасрэдна са ст.-слав. избавити; укр. ви́бавити, ст.-рус. выбавити, польск. wybawić. Ад бавіць, бавіцца ’затрымлівацца, цягнуць час, марудзіць’, адсюль выбавіць першапачаткова ’вывесці з такога стану або ўмоў’, ст.-бел. выбавяти ’вызваляць, выручаць’ з польск. wybawiać ’тс’ (Булыка, Запазыч., 72); параўн. бел. форму незак. тр. выбаўляць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мкаць ’кранацца, скакаць з месца’, ’імчаць’, ’кінуцца, схапіць разам’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.), мкну́цца ’праціскацца’, ’імчацца з месца’, ’ударыцца’, ’лезці, чапляцца’, ’сунуцца, плюхнуцца наперад’ (Нас., Гарэц.), ’рухацца’ (Яруш.), мкнуць ’пацягнуць, ударыць дубцом’, ’кінуцца бегчы’ (Нас.). Укр. за‑мкну́ти, рус. ‑мкнуть, ‑мыка́ть, мчать, ст.-рус. промъкнути ся, польск. mknąć, чэш. mknouti, славац. mknúť, славен. mekníti, серб.-харв. ма̀кнути, балг. мъ́кна, ст.-слав. мъкнѫти сѧ, мъчати, промъкнѫти сѧ. Прасл. mъk‑/myk‑, роднаснымі да якіх з’яўляюцца літ. mùkti, лат. mukt ’вызваляцца, уцякаць, адлучыцца’, літ. maũktiцягнуць’, ’спускаць петлі’, ст.-інд. muñc̣áti, mucáti ’вызваляе’, múktiṣ ’вызваленне’, авест. framuxti‑ ’развязванне, збаўленне’, — і.-е. *meik‑/*meig‑ (гл. міг) (Фасмер, 2, 631; Бязлай, 2, 176; Брукнер, 339); у Махэка₂ (384–385) падаецца і.-е. форма, як *(s)muk — (рухапераймальнае).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)