Пе́льсць1 ’поўсць’ (мсцісл., З нар. сл.). З польск. pilść ’лямец’, ’валасяны матэрыял, унутранасць матраца’. Вакалізм складу пе‑ трэба разглядаць разам з пельсць ’шалушэнне скуры, пархі’ (мсцісл., ЛА, 3), дзе ‑е‑ — пад уплывам лексемы пе́рхаць, параўн. персць ’шалушэнне скуры’ (мядз., там жа).

Пе́льсць2, пелясць, пе́люсці, пэ́лютэ ’праход у печ, а таксама месца ў коміне пад гэтым праходам’ (Сцяшк. МГ, Скарбы, Сл. ПЗБ; бяроз., Шатал.), ’жарало ў печы’ (навагр., Нар. сл.), ’выхад з печы’ (слонім., Нар. лекс.), ’чалеснікі’ (ЛА, 4), ’верх пад чалеснікамі’ (там жа). Гэта рэалія ўяўляе сабой ’тонкую цагляную сценку ў печы, пасярэдзіне якой знаходзіцца ўваход у печ’ (ваўк., В. В.) і семантычна, як ’нешта плоскае’, лексему, што называе гэтую рэалію, можна звязаць з пелюсць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыва́л ’прыпынак у дарозе для адпачынку ў час паходу’ (ТСБМ): лежа́ць у прывал ’доўга вылежвацца’ (ТС), прыва́лка ’месца для прыпынку ў дарозе, прывал’ (Нас.), прыва́л, прыва́лак ’пагорак; высокі бераг’ (мядз., Нар. сл.; брасл., Сл. ПЗБ), прыва́лак ’нізкае месца ў канцы загона’ (брасл., ігн., Сл. ПЗБ), прыва́лак, пры́валок, пры́ве́лок ’прымурак — выступ печы, на якім можна сядзець або ставіць што-небудзь’ (Буз., ТС), ’прымастка, палаці каля печы’ (Сцяшк., Сл. рэг. лекс.), ’дошка, прыбітая ля печы’ (Жд.), прывале́нь ’прымак’ (гарад., Нар. лекс.). Да прывалі́ць ’прыперці, прыхіліць; прыкрыць, прыціснуць зверху, прыстаць, прычаліць (пра судна); прыйсці, сабрацца ў вялікай колькасці; з’явіцца, прыйсці (пра што-небудзь нечаканае або ў вялікай колькасці)’ (ТСБМ), да прасл. *privaliti, якое ад *valiti, гл. валі́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гарну́ць, гарну́, го́рнеш, го́рне; гарні́; незак., каго-што.

1. Выцягваць, выграбаць што-н. дробнае, збіраючы ў адно месца.

Г. бульбу з печы.

2. перан. Набываць надта многа чаго-н. для сябе; прагна хапаць.

Ён горне да сябе ўсё.

3. Пяшчотна прыхіляць, туліць да сябе.

Маці гарнула сына да грудзей.

Ведаю, куды ты горнеш (перан.: схіляеш думку, справу).

4. Прыцягваць, прывабліваць (разм.).

Тэатр гарнуў і вабіў моладзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зна́йка м., разг., шутл. зна́йка;

з. па даро́зе бяжы́ць, а нязна́йка на пе́чы ляжы́цьпогов. зна́йка по доро́ге бежи́т, а незна́йка на печи́ лежи́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

камі́нак, ‑нка, м.

Выемка ў печы, дзе раскладалі агонь для асвятлення хаты. Добра помніцца Галі: на чорным камінку Аж да ранку гарэлі ўсю ноч смалякі. Гілевіч. Ярка на камінку Смольны корч палае. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недаро́бка, ‑і, ДМ ‑робцы; Р мн. ‑робак; ж.

Незакончанасць, незавершанасць якой‑н. працы, справы. Лукашу не было часу адпачываць. Нядаўна пабудаваў новую хату, трэба канчаць розныя недаробкі: зашкліць ганак, пабяліць печы. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахра́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Час ад часу, злёгку храпці. Старожка ўжо злёгку пахрапвала ў кухні на печы, а Лабановіч усё яшчэ не лажыўся. Колас. Андрэй са смакам пахрапвае, лежачы на спіне. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плу́ха ’палена, блізкае паводле даўжыні да памераў дроў для печы, сіле больш тоўстае’ (Жд. 2). Да плаха/. Аб мене а > у гл. Карскі 1, 112–113.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прып (пріп) ’перадпечны выступ з цаглянай пляцоўкай’ (Нік. Очерки). Няясна. Відаць, з пры́пек ’выступ печы’ (гл.) з адсячэннем фіналі слова, успрынятай у якасці памяншальнага суфікса ‑ек.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пячы́на (печы́на) ’абломак поду ў печы’ (ТС). Да печ (гл.); рэалія мела засцерагальныя функцыі, параўн.: у нас ек едуць венчацца, то беруць гэту печыну (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)