ро́блены, ‑ая, ‑ае.
1. Штучна выкліканы, ненатуральны. [Адэля] паспрабавала, як раней, прайсці робленаю гулліваю хадою. Броўка. Заўважыўшы, як маці пры апошніх словах Петруся збялела, [Міхась] зрабіў выгляд, што не чуў гэтых слоў, і з робленай весялосцю кіўнуў галавой. Сіўцоў.
2. Выкананы ручным вязаннем; вязаны. Робленыя рукавіцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагрукаце́ць, ‑качу, ‑каціш, ‑каціць; зак.
Разм. Тое, што і прагрукатаць. І выплыў сам жалобны спеў Над жудасцю пакут. І тры разы прагрукацеў Па мёртваму салют. Броўка. Прагрукацеў міма маняўровы паравоз, цягнучы за сабою цыстэрны. Васілёнак. Вазок прагрукацеў праз усю вуліцу, спыніўся ля крайняй хаты. Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасце́рціся, ‑сцярэцца; пр. прасцёрся, ‑сцерлася; зак.
Разм. Тое, што і распасцерціся (у 2, 3 знач.). Ён [аграном] едзе Шляхам векавым, Зямлёй зялёнай цешыцца. Раён прасцёрся перад ім, Як на далоні, свеціцца. Броўка. Неабдымная пустата прасцерлася наўкола. Гамолка. Шырокі і свабодны шлях Табе прасцёрся цераз далі... Буйло.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плата́н, ‑а і ‑у, м.
1. ‑а. Вялікае дрэва сямейства платанавых з зеленавата-шэрай карой і шырокімі лісцямі. Іду між кедраў і платанаў, На іхні рост дзіўлюся я. Броўка. Платан прыкрываў амаль усю прыбярэжную касу халаднаватым ценем. Хомчанка.
2. ‑у, толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.
[Лац. platanus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасерабры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
1. Пакрыць тонкім слоем серабра. Пасерабрыць лыжкі.
2. Зрабіць серабрыстым, надаць серабрысты колер. Скроні пасерабрыла сівізна. □ На агародзіку каля хлява сонца пасерабрыла расу на агур[о] чніку. Броўка. Раніца была ясная і марозная. Іней пасерабрыў паляну, буданы і дрэвы. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашарпа́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пашарпаць.
2. у знач. прым. Які знасіўся, падраўся ў выніку працяглага або нядбайнага карыстання, нашэння. Побач стаяў пашарпаны .. чамадан, па рагах абабіты жоўтаю скураю.. Броўка. Іван быў страшны: яшчэ больш ссутулены, бледны, у пашарпаным адзенні. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аддары́ць, ‑дару, ‑дорыш, ‑дорыць; зак., каму.
Зрабіць падарунак каму‑н. у адказ на атрыманы. // перан. Аддзякаваць, адплаціць чым‑н. за ласку, паслугу. — Возера, лес, зямля неблагая, ты толькі прылашчы гэтую зямлю — і яна табе аддарыць, — развёў Рудак рукамі, паказваючы на прасцяг, які адкрываўся за сялом. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адмясі́ць, ‑мяшу, ‑месіш, ‑месіць; зак., што.
1. Скончыць мясіць. — Перамог ты, сынок, свайго настаўніка, падкасіў. Адмясіў я ўжо сваю гліну, адмясіў... Бялевіч.
2. Разм. Набіць, надаваць. Адмясіць бакі.
3. Разм. Прайсці, месячы нагамі. [Мешкяліс:] — Паспрабуй такую даль адмясіць, дык ні за што і ўзяцца не захочаш. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карму́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
1. Прыстасаванне (у выглядзе карыта, скрынкі і пад.), у якое закладваюць корм для жывёлы, птушак. Птушыная кармушка. □ У кармушках зелянела атава. Броўка.
2. Разм. пагард. Пра месца, дзе можна пажывіцца, набыць што‑н. для сябе незаконным спосабам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выкру́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выкруціцца.
2. Разм. пагард. Круціцца; прыхарошвацца. Адэля ў бакоўцы заўзята выкручвалася перад люстэркам. Броўка.
3. Зал. да выкручваць.
•••
Выкручвацца вужом перад кім — а) падманам, хітрасцю старацца выйсці з цяжкага становішча; б) тое, што і віцца вужакай (гл. віцца).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)