ме́цца 1, маюся, маешся, маецца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Быць у наяўнасці; знаходзіцца; існаваць. Уласна кажучы, рашэнне магло быць і было толькі адно: ісці, не губляючы ні адной хвіліны дарэмна, ісці, пакуль маецца непарушны запас харчоў. Шамякін. [Аксіння:] — Ды мы, сынок, не былі б у крыўдзе, каб у цябе і сакрэты якія меліся... Лынькоў.

2. Адчуваць сябе. — Як маешся? — разглядаючы вільготнымі вачыма сябра .., спытаўся .. [Цімка]. Карпаў. Раніцой, перад пачаткам урокаў, Клава заглянула ў школьны сад: як там маюцца яе бярозкі? Якімовіч.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), з інф. Аб тым, што павінна быць. Меўся распачацца справаздачна-выбарчы сход прафсаюзнай арганізацыі. Карпюк. // Мець намер, збірацца зрабіць што‑н. Кафедра мелася рэкамендаваць кандыдатаў у аспірантуру. Шахавец. З дому Косця меўся ехаць крадком, але перад бацькам нібы прагаварыўся. Адамчык.

•••

Мецца на ўвазе — меркавацца, падразумявацца.

ме́цца 2, нескл., н.

Разм. Тое, што і мецца-сапрана.

[Іт. mezzo — сярэдні.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дрыжа́ць і дрыжэ́ць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак.

1. Калаціцца, трэсціся. Зямля дрыжыць. Вокны дрыжаць. □ Дрыжэлі сцены новай звонкай хаты. Купала. Там, за сінімі шыбамі, дрыжаў аголены куст бэзу. Шашкоў. // Быць ахопленым дрыжыкамі. Дрыжаць ад холаду. Рукі дрыжаць. // Мігацець, трапятаць (пра агонь, святло). А ў небе зоркі, як сняжынкі, Гараць, мільгаюць і дрыжаць. Колас. Ружовыя водсветы дрыжэлі на мёрзлай зямлі. Чорны. // Перарывіста, няроўна гучаць (пра голас, гукі). Голас .. [Сашы] мацнеў з кожным словам і дзе-нідзе зрываўся і дрыжэў. Шамякін.

2. перан.; перад кім-чым і без дап. Адчуваць страх, баяцца каго‑н. — Васіль зненавідзеў яе, як чужое дзіця. Яна адчувала гэта і дрыжала перад ім. Колас. — Век ты перад панам дрыжаў і без пана дрыжыш, — дапякла жонка. Пальчэўскі. // за каго-што; над кім-чым. Непакоіцца, рупліва аберагаць каго‑, што‑н. [Маці] так дрыжала над .. [Нявідным], так старалася ўсцерагчы яго. Колас. // Берагчы што‑н., ашчадна траціць, расходаваць што‑н. Дрыжаць за кожную капейку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцяна́, -ы́, мн. сце́ны і (з ліч. 2, 3, 4) сцяны́, сцен, ж.

1. Вертыкальная частка будынка, памяшкання.

Цагляная с.

Драўляная с.

2. Высокая агароджа.

Гарадская с.

3. чаго або якая. Стромая бакавая паверхня чаго-н.

С. акопа.

4. адз., перан., чаго. Суцэльная маса чаго-н., якая ўтварае перашкоду, заслону для чаго-н.

С. з церняў.

С. дажджу.

Ілбом сцяны не праб’еш (разм.) — пра марныя спробы дасягнуць чаго-н.

І сцены вушы маюць (разм.) — папярэджанне аб асцярожнасці, бо могуць падслухаць.

Лезці на сцяну (разм., неадабр.) — моцна раздражняцца.

Свае сцены (разм.) — пра свой дом.

Ставіць да сцяны каго (разм.) — расстрэльваць.

Сцяна да сцяны (разм.) — у непасрэднай блізкасці, па суседстве (жыць, знаходзіцца і пад.).

Як за каменнай сцяной (разм.) — пад надзейнай аховай (жыць, адчуваць сябе).

Як у сцяну гарохам каму што (разм., неадабр.) — не рэагуе, не звяртае ўвагі на сказанае.

|| памянш. сце́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. сце́нны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.) і сценавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Сценная ніша.

Сценавыя блокі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разысці́ся, разыду́ся, разы́дзешся, разы́дзецца; разышо́ўся, -шла́ся, -ло́ся; разыдзі́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пайсці ў розныя бакі, розныя месцы.

Госці разышліся.

2. Ідучы насустрач, не сустрэцца; размінуцца.

Р. ў цемры.

3. з кім. Спыніць якія-н. сувязі, знаёмства з кім-н.; парваць адносіны.

Сябры разышліся.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раз’ехацца, рассунуцца ў бакі.

Р. па швах.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аказацца распраданым, раскупленым.

Усе выданні разышліся.

6. (1і² ас. не ўжыв.). Распаўсюдзіцца, расплыцца на паверхні чаго-н., у чым-н.

Пах разышоўся па пакоі.

7. Пашырыцца, стаць вядомым.

Чуткі разышліся.

8. (1 і 2 ас. не ўжыв.).

Паступова рассеяцца, знікнуць.

Дым разышоўся.

Хмары разышліся.

9. Прывыкнуць да хады; перастаць адчуваць стому ад хады.

10. Набыць большую скорасць у руху (разм.).

Няма дзе разысціся.

11. перан. Дайсці да крайняй ступені ў якіх-н. дзеяннях, у праяўленні чаго-н.; моцна ўзбудзіцца.

Дзеці разышліся, не суняць.

|| незак. разыхо́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца.

|| наз. разыхо́джанне, -я, н. (да 1 і 3 знач.) і разыхо́д, -у, М -дзе (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Відзець ’бачыць’ (шчуч., леп., арш., крыч., мазыр., Мат. АЛА, Бяльк.). Укр. видіти ’бачыць’, рус. видеть ’бачыць вокам’; ’пазнаваць’; ’глядзець’, ст.-рус. видѣти ’бачыць’; ’наглядаць, назіраць’; ’адчуваць, прадчуваць, прадбачыць’; ’разумець, асэнсоўваць’, польск. widzieć ’бачыць, лічыць, меркаваць’, н.-луж. wiźeś, в.-луж. widźeć ’бачыць, глядзець’, чэш. viděti, славац. videť, славен. vídẹti ’тс’, серб.-харв. ви̏дети ’бачыць, пабачыць’, макед. види ’бачыць, пабачыць, даведацца’, балг. видя ’бачыць, пабачыць, перажыць’, ст.-слав. видѣти, виждѫ, прасл. viděti. У зах. і цэнтр. частцы бел. моўнай тэрыторыі яе выцесніла лексема бачыць. Слав. формы з’яўляюцца суфіксальным утварэннем ад і.-е. *u̯eid‑/*u̯id‑ (*u̯īd‑); параўн. літ. veizdė́ti ’бачыць, глядзець’, лат. viedēt ’бачыць’, ст.-прус. widdai ’бачыў’, ст.-інд. vétti ’пазнае, разумее’, авест. vista‑ ’вядомы’, грэч. εἶδον ’бачыў’, Ϝἰδεῖν ’пабачыць’, лац. vidēre ’бачыць’, гоц. witan, ст.-в.-ням. wizzen ’глядзець, назіраць’, гоц. weitan ’бачыць’, ірл. ro‑fetar ’ведаю’, арм. gitem ’тс’. Іншая ступень чаргавання галосных у і.-е. *u̯oid‑: ст.-інд. vḗda, грэч. Ϝοἶδα, гоц. wait, ст.-слав. вѣдѣ ’ведаю’. Да ведаць (гл.). Параўн. таксама Міклашыч, 390; Траўтман, 357–358; Мюленбах-Эндзелін, 4, 653; Младэнаў, 65; БЕР, 1, 146; Скок, 3, 586–587; Голуб-Копечны, 415; Махэк₂, 688; Праабражэнскі, 1, 82; Фасмер, 1, 312; Шанскі, 1, В, 93; КЭСРЯ, 80.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ачуня́ць (БРС, Гарэц., Касп., Чач., КЭС, лаг., Клім.) ’апамятацца, апрытомнець; акрыяць’ (Янк. II), ’апрытомнець, выздаравець’ (Сцяшк.), ачунець, ачуняць ’ачухацца’ (Яруш.), ачуняць, ачуньваць і вычуняць ’паздаравець, выздаравець’ (Шат.), рус. смал. очунять, паўд.-рус. очунеть ’выздаравець, апрытомнець, ачнуцца’, паўн.-рус. оцюнеть. Сюды бранск. ачу́неть, вы́чунеть ’паздаравець, апрытомнець, ачнуцца’, укр. ви́чуняти. Звязваюць з рус. чваниться, чванный, гл. Патабня, РФВ, 3, 171; сумненні да гэтага выказвае Фасмер, 4, 321, 383 — адмаўляе сувязь з рус. чунеть ’прыходзіць у беспрытомны стан’ па семантычных прычынах; параўн. рус. очунѣти ’здурнець’, якое звязваюць з очюно́й ’дурны’, очунь ’дрэнна, вельмі’, гл. Львоў, ДСИЯ, 10, 1956, 68 і наст.; згодна з іншай версіяй (Львоў, Этимология, 1965, 194 і наст.), рус. очунь ад дзеяслова очутщ паводле Трубачова, Этимология 1971, 83, кароткая форма прыметніка, звязаная з в.-луж. cuni ’мяккі, пяшчотны’, ’тонкі’, славін. cȧ̃nï, cënï ’прыгожы’, што дае падставы рэканструяваць прасл. ot‑junъjь з пазнейшай дэкампазіцыяй o‑tjunъjь; развіццём значэння ад ’малады’ да ’мацнейшы, лепшы’ можна вытлумачыць як рус. очунь, очень ’вельмі’, так і, магчыма, рус. очунять, бел. ачуняць. Тады чуняцьадчуваць сябе лепей’ (Нас.) і вытворныя вычуняць, атчуняць ’пазбавіцца цяжкай хваробы’ (Нас.), пачунець ’акрыяць’ (Пан. дыс.) трэба лічыць другаснымі ўтварэннямі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гаспада́р, ‑а, м.

1. Уласнік, уладальнік каго‑, чаго‑н. Гаспадар кнігі. Гаспадар кватэры. Гаспадар фабрыкі. // Прыватны наймальнік. Гаспадар не хацеў задавольваць патрабаванні рабочых, пагражаў абвясціць лакаут. Лынькоў. // Селянін, уладальнік сялянскага двара, надзелу. Ніхто.. [Лаўрэна] не лічыў за гаспадара, а яго хату — за гаспадарку. Якімовіч. Пад самы лес бягуць шнуры, І брыюць спрытна, без заганы, Зялёны дол гаспадары. Колас.

2. (звычайна з азначэннем). Чалавек, які вядзе гаспадарку, займаецца гаспадарчымі справамі. Дбайны гаспадар. □ Навучыліся тут людзі працаваць.., адчуваць сябе добрымі, руплівымі гаспадарамі. Кулакоўскі.

3. Галава сям’і, дома. Мужчыны падалі адзін аднаму рукі, гаспадар — цвёрда і самаўпэўнена, госць — .. нясмела. Чорны.

4. Той, хто мае ўладу над кім‑, чым‑н.; паўнаўладны распарадчык. Гаспадар становішча. □ Кандрат Гуга быў больш-менш незалежным гаспадаром у сваім доме. Колас.

5. Разм. Муж. Вестка пра падзенне самаўладства ўсімі ўспрымалася як вестка пра канец вайны, пра тое, што да дзяцей вернуцца бацькі, да маці — сыны, да жонак — гаспадары. Лобан.

•••

Гаспадар свайго слова — пра чалавека, у якога слова не разыходзіцца са справай.

Сам сабе гаспадар гл. сам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нело́вко

1. нареч. няспры́тна; няўме́ла; нязгра́бна; няскла́дна; сарамлі́ва;

2. нареч. няёмка; нязру́чна, невыго́дна;

3. нареч. няўда́ла, няўда́чна, нятра́пна;

4. нареч. няёмка;

чу́вствовать себя́ нело́вко адчува́ць сябе́ няёмка (нязру́чна); см. нело́вкий;

5. безл., в знач. сказ. няёмка, нязру́чна, невыго́дна; (нехорошо) нядо́бра; (совестно) со́рамна;

мне нело́вко сиде́ть мне няёмка (нязру́чна, невыго́дна) сядзе́ць;

нело́вко спра́шивать няёмка пыта́цца;

мне ста́ло нело́вко мне ста́ла няёмка (со́рамна);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чу́ять несов.

1. в разн. знач. чуць;

соба́ка чу́ет дичь саба́ка чу́е дзічы́ну;

не чу́ять бо́ли не чуць бо́лю;

2. перен. (предчувствовать) разг. чуць, прадчува́ць, адчува́ць;

чу́ет се́рдце, что де́ло добро́м не ко́нчится чу́е (прадчува́е, адчува́е) сэ́рца, што спра́ва дабро́м не ско́нчыцца;

ног под собо́ю не чу́ять ног пад сабо́й не чуць;

чу́ет ко́шка, чьё мя́со съе́ла посл. чу́е ко́шка, чыё мя́са з’е́ла;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нужда́ться несов.

1. (быть в бедности) жыць (быць) у няста́чы (бе́днасці, гале́чы); см. нужда́ 2; цярпе́ць няста́чы; (бедствовать) гарава́ць;

он си́льно нужда́ется ён жыве́ ве́льмі бе́дна (у вялі́кай няста́чы);

2. (в ком, чём) мець (адчува́ць) патрэ́бу (у кім, чым), патрабава́ць (каго, чаго); быць жа́дным (каму, чаму);

он нужда́ется в по́мощи ён ма́е (адчува́е) патрэ́бу ў дапамо́зе;

он нужда́ется в куске́ хле́ба ён жадзён куску́ хле́ба;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)