Дакляра́цыя ’абяцанка’ (БРС). У ст.-бел. мове деклярация, деклярацыя ’аб’яўленне, абвяшчэнне’ (засведчана з 1600 г., гл. Булыка, Запазыч., 90). З польск. declaracja ’тс’, а гэта з лац. declarātio. Параўн. даклярава́ць (гл.). Гл. яшчэ дэклара́цыя. Таксама запазычаннем з польск. мовы з’яўляецца рус. деклара́ция (якое прыйшло ў рус. мову ў Пятроўскую эпоху).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дуна́й агульная назва вялікай ракі ў беларусаў’ (Яшкін), рус. дыял. дуна́й ’ручаёк з-пад зямлі’, укр. дуна́й ’разліў вады’, польск. дыял. dunaj ’далёкая незнаёмая рака, мора’. Ад уласнай назвы ракі Дунай; гл. Фасмер, 1, 553 (да тлумачэння ўласнай назвы Дунай гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 156–157). Параўн. яшчэ Брукнер, 103.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жме́ня, жмяня́ (Сл. паўн.-зах.). Рус. абл., укр. жме́ня ’тс’, чэш. žmen, славац. žmeň. Ад кораня *žьm‑ (жаць 2, жмаць) з суфіксам *‑en‑ і далейшым канчаткам ‑ja (‑i). Відаць, яшчэ прасл. рэгіяналізм. Махэк₂ (175), улічваючы чэш. žemně, мар. žemenka, прапануе прасл. форму *žьmьńa або *žьmьnь. Фасмер, 2, 58; Міклашыч, 408.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зяўно́, зяўна́, зя́ўны, зя́ўні ’сківіца, рот’ (Сл. паўн.-зах.). Утворана з суфіксам ‑н‑ (як калена, руно, ст.-слав. стьгно) ад зеў (< зяваць), гл. Славен. адназоўнікавы дзеяслоў zẹ́vniti ’зяваць’ указвае на магчымасць, што ‑н‑ было яшчэ ў прасл. мове. Літ. žiànos ’жабры’, дыял. ’рот, губы’ — роднаснае ўтварэнне. Параўн. зеўра з суфіксам ‑р‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Парплі́ца ’металічная пласцінка ў жорнах’ (Мядзв., Мат. Гом., Сцяшк.), паркліца, парліца, (Сл. ПЗБ), паркліца ’тс’ (Нар. сл.). Рус.-царк.-слав. порплица, ц.-слав. прьприца, польск. paprzyca, чэш. раргісе, серб.-харв. раргіса. Паводле Махэка₂ (433), магчыма, да per‑ (гл. пярэць), але структура слова застаецца няяснай. Параўн. яшчэ Брукнер, 394. Гл. таксама папрыца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перавы́шываць (пірявы́шываць) ’пераўзыходзіць, быць вышэй за іншага’ (Юрч. СНЛ), укр. переви́щувати, рус. арх., с.-урал. перевы́шивать, н.-луж. pśewušowaś, в.-луж. přewyšować, чэш. převyšovati, славац. prevyšovať, макед. превишува, балг. превиша́вам. Магчыма, яшчэ прасл. *per‑vyšovati. У серб.-харв. мове гэты дзеяслоў утвораны ад вѝсок ’высокі’, таму што ви̏ше азначае ’больш’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́вецер ’нячысцік у выглядзе дзіка’ (ТС), паветрыпі ’нячысцікі’ (Нік., Мяч.). Табуізаваная назва, да вецер (гл.). Няясная дэталізацыя (чаму дзік?), параўн. славац. дыяп. poveirica ’віхура, моцны вецер’. Семантыка ’вецер’ > ’нячысцік’ таксама ў нова-в.-ням. Schrat(t) ’лесавік’, дыял. ’віхура; д’ябал’ (Дукава, Этимология–1982, 62). Параўн. яшчэ верцень ’вецер; нячыстая сіла’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́за ’пастава, становішча цела’; няшчырыя паводзіны’ (ТСБМ). З руск. поза, якое з франц. pose ’становішча цела; поза’ ад poser ’размяшчацца, стаяць; пазіраваць’, што з нар.-лац. pausare ад лац. pausa ’спыненне, затрымка’ (Чарных, 2, 49–50); паводле Фасмера (3, 303), рус. лексема з ням. Pose < фр. pose. Гл. яшчэ паўза.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сро́дак ‘прыём, спосаб дзеяння, захады’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Др.-Падб.). Ст.-бел. сродокъ, сродекъ ‘сярэдзіна; сродак’, запазычанне з ст.-польск. środek ‘сярэдзіна; сродак’ (Булыка, Лекс. запазыч., 186). Сучаснае бел. слова, ведаць, працягвае ст.-бел.; гл. яшчэ Карскі, Белорусы, 149; Кюнэ, Poln., 99. Далей да прасл. *serda ‘сярэдзіна’, *sьrdь‑ ‘сэрца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стрых ‘гарышча’ (астрав., ДАБМ, камент., 777). З польск. strych ‘тс’, якое запазычана з с.-в.-ням. esterîch, esterich, estrich ‘плітачная падлога; брук’, ням. Estrich ‘гліняная падлога; абмазка падлогі або сцяны цвёрдай гладкай масай’. Борысь (583) мяркуе, што першасным значэннем было ‘гарышча, абмазаная глінай або нейкай іншай масай’. Гл. яшчэ Брукнер, 521.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)