*Ляле́ць, леле́ць, еле́ць ’блішчаць, пералівацца’ (ТС) — скарочаны варыянт да лялеяць (гл.). Аб пераходзе лʼ > й (йеле́ць) гл. Карскі 1, 322.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляпя́нік ’ганчар’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да ляпі́ць (гл.). Аб суфіксе ‑янік (які з ‑яннік) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 56–57.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лідаві́ны, лідакі ’ўчасткі зямлі, пакрытыя лёдам’ (паст., Сл. паўн.-зах.). Да лёд (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 119).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малька́ч ’мянтуз’ (навагр., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, табуістычная назва ад малёк1. Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 149–150.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мачольнік ’вехаць’ (хойн., ельск., Мат. Гом.). Да мача́ла1. Нязвыклым з’яўляецца ‑о‑ ў суфіксе (аб гэтым Карскі, 1, 98–99).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́дзіць ’цэліць’ (пух., З нар. сл.). Да ме́ціць2. Аб азванчэнні ц у інтэрвакальнай пазіцыі гл. Яшкін (там жа, 111).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́нтух ’гультай’ (Ян.). Да ме́нта (гл.). Утворана ад мянтаць ’балбатаць, малоць языком’. Аб суфіксе ‑ух гл. Сцяцко, Афікс. наз., 70.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мотачкі ’анучкі, якімі закручвалі ногі нябожчыка’ (ганц., Сл. ПЗБ). Да мата́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ачк‑ гл. Сцяцко, Афікс. наз., 32.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Муда́н ’баран’ (Тарн., к. 162). Польск. мазурск. mędak ’тс’. Да муды́ (гл.). Аб суфіксе ‑ан гл. Сцяцко, Афікс. наз., 147.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мудру́шкі ’від ягад’ (Рам. 8). Да му́дры1 (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 125. Параўн. таксама мудра́нка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)