нарэ́заць, -рэ́жу, -рэ́жаш, -рэ́жа; -рэ́ж; -рэ́заны; зак.
1. чаго. Разрэзаць чым-н. вострым на часткі.
Н. хлеба.
Н. сала.
2. каго-чаго. Зрэзаўшы або разрэзаўшы, нагатаваць у нейкай колькасці.
Н. дроў.
3. Зарэзаць у нейкай колькасці.
Н. курэй.
4. што і чаго. Падзяліць шляхам межавання або выдзеліць у час межавання.
Н. зямлі.
5. што. Зрабіць нарэзы.
Н. гайку.
6. што. Падрыхтаваць участак для выемкі ў шахце (спец.).
Н. лаву.
7. што. Нарабіць зубцоў на піле, назубіць.
8. што. Намуляць чым-н.
Н. плячо сумкай.
|| незак. нараза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1,4—8 знач.) і нарэ́зваць, -аю, -аеш, -ае (да 1, 4—8 знач.).
|| наз. нарэ́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 4—7 знач.).
|| прым. наразны́, -а́я, -о́е (да 4—7 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абхо́д, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. абысці (у 4 знач.).
2. Месца, шлях, па якім можна абысці што‑н.
3. Участак лесу (адзін або некалькі кварталаў), які даглядаецца, абслугоўваецца адным лесніком. Парубка ў абходзе. □ Дружбакам любыя з дому рэчы Падару, жадаючы дабра, А бярозку у абходзе ссекчы Не пасмее ні дружбак, ні брат. Непачаловіч. // Мясціны, якія знаходзяцца пад наглядам каго‑н. і кантралююцца з пэўнай мэтай. Напярэдадні ад’езду пайшоў Лабановіч у лес, каб апошні раз агледзець свае грыбныя абходы і развітацца з імі. Колас. А раніцою ўжо ўраднік з аднаго патруля рапартаваў спраўніку, што ў раёне яго абходу выкрыта і забрана падпольная друкарня. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замаро́зіць, ‑рожу, ‑розіш, ‑розіць; зак., каго-што.
1. Моцна ахаладзіўшы, давесці да замярзання. Снежаньскі мароз, ступіўшы на гэтую зямлю, замарозіў не толькі жывыя стварэнні, але і гукі зямлі. Мікуліч.
2. Разм. Прымусіць азябнуць. — Прабачце мне, — вінавата сказаў Раман, папраўляючы шапку і збіраючыся ісці. — І праўда — замарозіў вас. Арабей. // Не ўберагчы ад холаду, даць азябнуць. Лыжнік замарозіў вушы.
3. перан. Спыніць жывое праяўленне чаго‑н., пазбавіць натуральнасці; скаваць. У голасе.. [начальніка] адчулася столькі афіцыйнага халадку, што яго хапіла б, каб замарозіць дзесяткі кліентаў. Лынькоў.
4. перан. Спыніць выкарыстанне або дзейнасць чаго‑н.; закансерваваць (у 2 знач.). Замарозіць сродкі. Замарозіць будаўніцтва.
5. Разм. Абязболіць які‑н. участак цела спецыяльнымі сродкамі. Замарозіць зуб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэгі́стр, ‑а, м.
1. Спіс, пералік чаго‑н., кніга для запісу, уліку, рэгістрацыі чаго‑н. Рэгістр бухгалтарскага ўліку. Рэгістр паступленняў.
2. Участак гукавога дыяпазону музычнага інструмента або голасу, які займае пэўнае становішча па вышыні. Нізкі рэгістр. □ [Барсукова] здзівіла прыгожым голасам, чыстатой інтанацыі і роўным гучаннем ва ўсіх рэгістрах, а таксама глыбокім драматычным тэмпераментам. «Беларусь». // У некаторых духавых і язычковых музычных інструментах (аргане, фісгармоніі і пад.) — група труб або язычкоў з гучаннем аднолькавага тэмбру.
3. Спец. Размеркавальнік, рэгулятар у некаторых машынах і прыборах. // Рад клавішаў у клавішных літарных або лічыльна-аналітычных машынах. Ніжні рэгістр.
4. У СССР — орган тэхнічнага нагляду, які вызначае ўмовы бяспечнага плавання грузавых і пасажырскіх суднаў.
[Лац. registrum — спіс, пералік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чэк 1, ‑а, м.
1. Грашовы дакумент з распараджэннем укладчыка банка аб выдачы ці пералічэнні прад’яўніку пэўнай сумы грошай з бягучага рахунку. Чэк трэба было асабліва асцярожна падпісваць. Скрыган. Тут [у таварыстве параходаўладальнікаў] неафіцыйна ўручаліся.. [містэру Лаяну] даволі буйныя чэкі. Лынькоў.
2. Квітанцыя ў касу з указаннем сумы, якую патрэбна ўнесці за тавар; талон з касы, які сведчыць пра тое, што за тавар, які купляецца, у касу заплачаны грошы. Выпісаць чэк. Аплаціць чэк. □ Пакуль Косця (яго чарга) выбіваў чэкі і падносіў талеркі з супам, Іван густа намазваў хлеб гарчыцай і еў. Шамякін.
[Англ. check.]
чэк 2, ‑а, м.
Участак поля з пасевамі рысу, абгароджаны землянымі валікамі для ўтрымання вады пры яго затопліванні. Рысавыя чэкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пу́стка ’пусташ, няўдобіца; зямля, якая не апрацоўваецца’ (ТСБМ; палес., ЛА, 2; ТС, Сл. ПЗБ, Шат., Бяльк.), ’нежылое, пакінутае памяшканне’ (Жд. 1, ПСл), ’арэндны ўчастак зямлі, на якім няма ніякіх “дваровых выгод” (дома, хлявоў, агароджы і г. д.)’ (Яшк. Мясц.), pústka ’апусцелая сяліба’ (Варл.), пу́сткі ’адсутнасць жывой істоты; уражанне нежылога памяшкання’ (Мядзв.), пустке́ ’пустая зямля’ (Сцяц.), пу́стка ’беспарадак’ (Нік. Очерки), ’пусты арэх’ (Нас.), пу́сткі ’глупствы; пустата, адсутнасць грошай’: пу́стки в кише́ни (Нас.), укр. пу́стка ’нежылы, пакінуты дом; участак зямлі, які належыць асобе, што выбыла з сельскай абшчыны’, рус. дыял. пу́стка ’пусташ; пустое, закінутае жыллё’, польск. pustka ’бязлюднае месца; нежылы дом; разваліна’, чэш. poustka ’пустое месца, адлог’, ст.-чэш. pústka ’пусташ’. Утворана ад пусты́ ’парожні, бязлюдны, непатрэбны’ (*pustъ); параўн. пу́ста ’нежылое памяшканне; пусташ; пустата’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
се́ктар, ‑а, м.
1. Частка круга, абмежаваная дугой і двума радыусамі. Плошча сектара.
2. Частка якой‑н. плошчы, абмежаваная радыяльнымі лініямі. Сектар стадыёна. □ Усё відаць: на мушцы аўтамата ўвесь сектар абстрэлу — шэрая брукаваная істужка шаша. Грамовіч.
3. Аддзел установы, арганізацыі, які мае пэўную спецыялізацыю. Сектар дыялекталогіі Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук. Бытавы сектар прафкама. □ Лаўрэнцеў узначаліў у камітэце камсамола сектар па абароне правоў моладзі. «Маладосць».
4. Частка народнай гаспадаркі, якая мае пэўныя эканамічныя і сацыяльныя адзнакі. Калгасны сектар у сельскай гаспадарцы.
5. Спец. Участак сістэмы кіравання самалёта, карабля і пад. Капітану здалося, што ён ужо на старце, выруліў на той новай машыне. У навушніках шлема-фона пачулася каманда камандзіра палка. Крануў сектар газу і пайшоў на ўзлёт. Алешка.
[Лац. sector.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сялі́цца, сялюся, селішся, селіцца; незак.
1. Уладжвацца на незаселеных месцах; атрымліваць месца для жыхарства. Людзі, якія сяліліся спачатку толькі на адкрытых месцах, па цячэнню вялікіх рэк, пачалі ўсё глыбей пранікаць у самыя нетры дзікіх і непрыступных лясоў. В. Вольскі. У горадзе самая жывая вуліца — гэта Шасэйная. Ля яе ўсё народ дзелавы селіцца, гандлёвы. Галавач. // Пасяляцца, займаць пад жыллё хату, участак. Няўтульная хаціна проста пуставала: ніводная, нават бежанская, сям’я не рашалася ў ёй сяліцца хоць бы часова. Лось. // Пра птушак, жывёл і пад. А .. [сава] ўсё роўна кожны год сялілася толькі ў тым дупле. Кірэйчык.
2. перан. Узнікаць, папаўняць (пра пачуцці, настрой і пад.). Аднак не адна толькі ўдзячнасць селіцца ў маім сэрцы. Васілевіч.
3. Зал. да сяліць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Во́страў (БРС, КТС, Касп., Яруш., Яшк.), во́страва ’поле паміж лугамі’ (Яшк.). Рус. о́стров, укр. о́стрів, ст.-рус., ст.-слав. островъ ’востраў’, польск. дыял. ostrów ’участак поля пасярод сенажаці’, каш. ostróv ’узвышанае месца на полі або на сенажаці’, чэш., славац. ostrov, балг. о́стров, серб.-харв. о̏стрво, славен. ostróv, в.-луж. wotrow, н.-луж. wótšow, палаб. våstrüʼv. Прасл. o‑strovъ ’тое, што абцякаецца, рачны востраў’. Да струмень (гл.). Роднаснымі з’яўляюцца літ. sravà ’цячэнне, крывацёк’, prasrava ’цячэнне вады’, лат. stràva ’цячэнне’. З іншай ступенню вакалізму: літ. srovė̃, strovė̃ ’цячэнне’, лат. stràva, strāve ’тс’, усх.-літ. sraujà, ст.-інд. girisravā ’горны паток’ (Міклашыч, 318; Траўтман, 279 і наст.; Фасмер, 3, 165). Параўн. у семантычных адносінах серб.-харв. ȍtok ’востраў’. Асаблівасці семантыкі слова востраў у бел. мове гл. Талстой, Геогр., 116 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Надовень ’участак поля каля вёскі’ (полац., Яшк.). Цёмнае слова. Варбат збліжае з в.-луж. nadows ’вясковы выган, выпас’ (паводле Шустара–Шэўца, з *nadъ і *vьsь, гл. вёска), на падставе чаго прапануе рэканструкцыю *na‑dó‑vьsь‑nъ, параўн. прыметнік в.-луж. nodowsny ’выганны, пашавы’, з наступнай субстантывацыяй і фанетычнымі зменамі (падзенне рэдукаваных і як вынік гэтага спрашчэнне спалучэння sn > n), што можна прыняць з вялікай доляй верагоднасці. Менш падстаў мае, як здаецца, збліжэнне в.-луж. nodows, а значыць, і надовень, з прыслоўямі тыпу надовесь ’нядаўна’, надовись ’пазаўчора’ і інш. (Варбат, Этимология–1979, 31–32), якія, як і беларускія словы нагдысь, нагдовесь, надое, надовень, з *опо‑ gbda‑ (ESSJ SG, 2, 525). Гл. наступнае слова. Можна прапанаваць і іншую версію: надовень < надобень ’карысная (зручная) рэч’ (да даби, гл.), параўн. семантычна блізкае выгада ’паша’, рус. ’угодье’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)