уча́стак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. уча́стак уча́сткі
Р. уча́стка уча́сткаў
Д. уча́стку уча́сткам
В. уча́стак уча́сткі
Т. уча́сткам уча́сткамі
М. уча́стку уча́стках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

уча́стак, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Асобная частка якой-н. паверхні.

У. магістралі.

Пашкоджаны ў. скуры.

2. Частка зямельнай плошчы, занятая чым-н. або прызначаная для чаго-н.

Зямельны ў.

Працаваць на прысядзібным участку.

Доследны ў.

3. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае падраздзяленне чаго-н.

Выбарчы ў.

Урачэбны ў.

4. Частка фронту, зона дзеяння якой-н. воінскай часці, вайсковага злучэння.

На ўчастку стралковага палка.

5. Галіна, сфера якой-н. грамадскай дзейнасці.

Адказны ў. работы.

6. У царскай Расіі: падраздзяленне, аддзяленне гарадской паліцыі.

Адвесці ва ў.

|| прым. участко́вы, -ая, -ае (да 3 і 6 знач.).

У. ўрач.

Участковая выбарчая кампанія.

У. ўпаўнаважаны.

У. інспектар (афіцэр міліцыі, адказны за парадак на даручаным яму ўчастку; у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уча́стак, -тка м., в разн. знач. уча́сток;

зяме́льны ўча́стак — земе́льный уча́сток;

пашко́джаны ўча́стак (ску́ры) — поражённый уча́сток (ко́жи);

у. заражэ́ннявоен. уча́сток зараже́ния;

ва́жны ўча́стак рабо́ты — ва́жный уча́сток рабо́ты;

вы́барчы ўча́стак — избира́тельный уча́сток;

урачэ́бны ўча́стак — враче́бный уча́сток;

у. абаро́ны палка́воен. уча́сток оборо́ны полка́;

паліцэ́йскі ўча́стакуст. полице́йский уча́сток

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уча́стак, ‑тка, м.

1. Зямельная плошча, адведзеная для якога‑н. выкарыстання або вылучаная на аснове якіх‑н. прымет; дзялянка. Прысядзібны ўчастак. □ Усе дваццаць гектараў школьнай зямлі разбіты на маленькія доследныя ўчасткі. Пальчэўскі. Дасталіся Захару Іванавічу найбольш запушчаныя ўчасткі зямлі, горшае цягло, горшы інвентар. Кулакоўскі. // Частка паверхні чаго‑н. Пашкоджаны ўчастак скуры. // Адрэзак чаго‑н., які мае прасторавую працягласць. Участак дарогі. Сортавыпрабавальны ўчастак. □ Рака цякла з усходу на захад, і мы пайшлі па ёй, абходзячы па беразе незамёрзлыя ўчасткі. Шамякін.

2. Частка фронту, якая з’яўляецца месцам дзеяння якой‑н. вайсковай адзінкі. Загрукатаў бой. На ўчастку стралковага палка падпалкоўнік Г. Юлдашава ворагу ўдалося ўклініцца ў нашу абарону. «Звязда».

3. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае або вытворчае падраздзяленне, якое ўтвараецца з пэўнай мэтай. Выбарчы ўчастак. Фармовачны ўчастак цэха. □ Марыя Хведараўна прыняла Палеткаўскі ўрачэбны ўчастак і рабіла аб’езд вёсак. Марціновіч. Камуністы станавіліся душою кожнай брыгады, участка, усяе будоўлі. Па іх раўнялася моладзь, за імі ішлі ўсе нафтабудаўніцы. Грахоўскі.

4. Галіна, сфера якой‑н. дзейнасці. Партыя і камсамол накіроўвалі.. [Галавача] на самыя адказныя ўчасткі работы. Хведаровіч.

5. Аддзяленне паліцыі ў дарэвалюцыйнай Расіі, а таксама будынак, у якім размяшчалася такая ўстанова. Паліцэйскі ўчастак. □ Па вёсках спешна будаваліся паліцэйскія ўчасткі-пастарункі, па гарадах і мястэчках — гарнізонныя казармы. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бло́к-уча́стак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бло́к-уча́стак бло́к-уча́сткі
Р. бло́к-уча́стка бло́к-уча́сткаў
Д. бло́к-уча́стку бло́к-уча́сткам
В. бло́к-уча́стак бло́к-уча́сткі
Т. бло́к-уча́сткам бло́к-уча́сткамі
М. бло́к-уча́стку бло́к-уча́стках

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

блок-уча́стак (род. блок-уча́стка) м. блок-уча́сток

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

агаро́дзік

участак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. агаро́дзік агаро́дзікі
Р. агаро́дзіка агаро́дзікаў
Д. агаро́дзіку агаро́дзікам
В. агаро́дзік агаро́дзікі
Т. агаро́дзікам агаро́дзікамі
М. агаро́дзіку агаро́дзіках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гаро́дзік

участак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гаро́дзік гаро́дзікі
Р. гаро́дзіка гаро́дзікаў
Д. гаро́дзіку гаро́дзікам
В. гаро́дзік гаро́дзікі
Т. гаро́дзікам гаро́дзікамі
М. гаро́дзіку гаро́дзіках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аквато́рыя, -і, ж. (спец.).

Участак воднай паверхні.

А. порта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пад’ё́м

‘дзеянне; участак дарогі; частка ступні; сігнал’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. пад’ё́м
Р. пад’ё́му
Д. пад’ё́му
В. пад’ё́м
Т. пад’ё́мам
М. пад’ё́ме

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)