Кляку́шка ’клякса’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. клякса, кляксіна. У запазычаным клякса ‑са ўспрымаецца як суфікс (параўн. крыкса) (Сцяцко, Афікс. наз., 64–65). Таму не *кляксушка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кіпцюры́ ’кіпцюры, пазногці’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.). Гл. кіпець. Словаўтварэнне пры дапамозе суфікса ‑ур/‑юр ад назоўнікаў тыпу стоўб — стаўбур (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 174).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лахня́ ’неахайны чалавек’ (гродз., Сл. паўн.-зах.). Відавочна, гэта семантычны перанос з лахня ’бадзяга’. Да лахацьі (гл.). Аб суф. ‑ня гл. Сцяцко, Афікс. наз., 58.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лупе́ха — зняважлівае слова на кабету з тоўстымі вуснамі (КЭС, лаг.). Адпрыметнікавае ўтварэнне (< лупаты) з суфіксам ‑ех‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 100). Да лу́па 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лушпе́кы ’лупіны сланечніка, гарбуза і да т. п.’ (малар., Нар. лекс.). Да лушпа́ (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 37), як лупе́ка ’тс’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лягаш ’сабака, які выкарыстоўваецца пры паляванні на дзікіх птушак і звяроў’ (Інстр. I). Да лягавы 1 (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 32–33).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ліхту́га ’бедства, няшчасны выпадак’ (БРС), ’перасыханне рэчкі’ (стаўб., Жд. 2). Беларускае. Магчыма, з ліхата ’зло, няшчасце’ пры дапамозе суфікса ‑уга (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 66).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Махале́й ’хлус’ (Юрч.), паўд.-усх. махлей ’гультай’ (КЭС). Рус. смал., пск. махлю́й ’хлус, гультай’. Да махлява́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ей гл. Сцяцко, Афікс. наз., 36.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Медаўні́ца ’кадушка, кадаўб на мёд’ (чач., Жыв. сл.). Серб.-харв. medovnica ’няктарнік’. Утворана ад прыметніка medvьnъ ’мядовы’. Аб суфіксе ‑іца гл. Сцяцко, Афікс. наз., 110.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ме́люх, мэ́люх ’вельмі рухомы хвост’, ’балбатун, пустаслоў’ (Клім.). Да малоць (ад асновы мел‑). Аб суфіксе ‑uchъ гл. Слаўскі, SP, 1, 74; Сцяцко, Афікс. наз., 70.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)