кінасе́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Сукупнасць усіх кінатэатраў, кінаўстановак у краіне або якой‑н. мясцовасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інструмента́рый, ‑я, м.

Сукупнасць інструментаў (у 1 знач.), якімі карыстаюцца ў якой‑н. спецыяльнасці. Зубаўрачэбны інструментарый.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ірані́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Сукупнасць навук, якія вывучаюць іранскія мовы і культуры; іранская філалогія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сексуа́льнасць, ‑і, ж.

Сукупнасць псіхічных рэакцый, перажыванняў і ўчынкаў, звязаных з праяўленнем і задавальненнем палавых пачуццяў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сінало́гія, ‑і, ж.

Сукупнасць грамадскіх навук, якія вывучаюць гісторыю, эканоміку, мовы, літаратуру і культуру Кітая; кітаязнаўства.

[Ад лац. Sina — Кітай і грэч. lógos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фенаты́п, ‑у, м.

Спец. Сукупнасць уласцівасцей і прымет арганізма, якія склаліся ў працэсе яго індывідуальнага развіцця.

[Ад грэч. phainō — выяўляю і слова тып.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вітра́ж (БРС, КТС). Запазычанне з франц. vitrageсукупнасць акон якога-небудзь будынка, шкляныя дзверы, перагародка’ (Шанскі, 1, В, 110) праз рус. (Крукоўскі, Уплыў, 75, 84).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пісьме́нства ’пісьменнасць, сістэма графічных знакаў для пісання’, ’сукупнасць пісьмовых помнікаў пэўнага перыяду’, укр. письменство ’грамата, граматнасць’, ’пісьменнасць’, ’вучонасць, веды’, славен. pisménstvo ’літаратура’ < пісьмёны < пісьмо (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тво́рчы ’стваральны’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр.), сюды ж тво́рчасць ’творчая дзейнасць’, ’сукупнасць створанага’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр.). Запазычана з польск. twórczy, twórczość ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́дабасукупнасць хатніх рэчаў, патрэбных гаспадыні’ (ст.-дар., Нар. сл.), вы́дабіць ’выштукаваць, вымеркаваць’ (дзярж., Нар. сл.). Да даба (гл.); параўн. на́даба ’патрэба’, надо́ба ’адзенне’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)