асушы́ць, асушу, асушыш, асушыць; зак., што.

1. Зрабіць сухім, адвёўшы лішак вады. Асушыць балота.

2. Выпіць тое, што змяшчаецца, знаходзіцца ў чым‑н. Іван Антонавіч.. схапіў конаўку з вадой і асушыў яе да дна. Асіпенка.

•••

Асушыць вочыперастаць плакаць.

Асушыць слёзы каму — суцешыць каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ахаладзі́цца, ахаладжуся, ахалодзішся, ахалодзіцца; зак.

1. Стаць халодным ці больш халодным; астыць, ахалодаць. Здавалася, што.. [сын] лёг у цяньку на росную яшчэ мураву, каб ахаладзіцца ад веснавой гарачыні, каб адпачыць. Галавач. // Асвяжыцца на паветры; праветрыцца; ахалодаць.

2. перан. Перастаць гарачыцца; астыць. Супакоіўся я крыху, ахаладзіўся. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асушы́ць, асушу́, асу́шыш, асу́шыць; асу́шаны; зак., што.

1. Зрабіць сухім.

А. балота.

2. Выпіць тое, што змяшчаецца, знаходзіцца ў чым-н. (разм.).

А. бакал.

Асушыць вочыперастаць плакаць (высок.).

Асушыць слёзы каму-н. — суцешыць (высок.).

|| незак. асу́шваць, -аю, -аеш, -ае і асуша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. асушэ́нне, -я, н. і асу́шка, -і, ДМ -шцы, ж. (да 1 знач.; спец.); прым. асуша́льны, -ая, -ае (паводле 1 знач.; спец.).

Асушальныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зня́цца, зніму́ся, зні́мешся, зні́мецца; зня́ўся, зняла́ся, -ло́ся; знімі́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аддзяліцца, адмацавацца ад чаго-н.

Века лёгка знялося з дзежкі.

2. Крануцца з месца, адправіцца ў дарогу.

З. з якара.

Воінская часць знялася.

3. Сфатаграфавацца, а таксама сыграць ролю ў кінафільме.

З. на фоне мора.

З. ў кінафільме.

Зняцца з улікуперастаць быць на ўліку дзе-н.

|| незак. зніма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

устарэ́ць, ‑эе; зак.

Перастаць адпавядаць сучасным патрабаванням, выйсці з ужытку, моды. Устарэла мадэль станка. □ [Пушкоў:] — Ісціна, што любоў і голад правяць светам, устарэла. Гаўрылкін. [Настаўнік:] — У тваіх вершах усё вельмі проста, вельмі ўсё зразумела. Цяпер гэта не ў модзе, устарэла. Бялевіч. Кінь, Ілья, пустое дзела! Твая тэхніка ўстарэла. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апусці́цца, -ушчу́ся, -у́сцішся, -у́сціцца; зак.

1. Перамясціцца ў больш нізкае становішча; знізіцца.

Бусел апусціўся на луг.

2. на што і без дап. Наблізіўшыся да паверхні зямлі, ахінуць, ахутаць што-н.

Вячэрні змрок апусціўся на горад.

3. без дап. Спусціўшыся, перагарадзіць доступ куды-н.

Заслона апусцілася.

Шлагбаум апусціўся.

4. перан. Перастаць клапаціцца пра свой знешні выгляд, дрэнна паводзіць сябе ў маральных адносінах.

Апусціўся чалавек.

|| незак. апуска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. апушчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сціха́ць ’супакойвацца, сунімацца’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Стан., Сл. ПЗБ), сці́хнуцьперастаць, суняцца’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ, ТС), сці́хці ’тс’ (Стан.), сюды ж з іншым варыянтам асновы сціша́ць ’супакоіцца’, сцішэ́ць ’тс’ (Сл. ПЗБ), сціша́ць ’змяншаць, сунімаць’ (ТС), прыслоўе (дзеепрыслоўе?) сці́ха ’ціха (у песнях)’: це́пла рэ́чка невелі́чка, це́кла вона́ сці́ха (ПСл), ’ціхенька, паціху’ (Нас., Бяльк.), сці́ха ’тс’ (Барад.; ашм., Стан.), якія звычайна разглядаюцца як утвораныя ад прыметнікаў ці назоўнікаў у Р. скл. з прыст. с‑, гл. Карскі 2-3, 75; Шуба, Прыслоўе, 126 і наст. Гл. ціхі, ціш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ацяжэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

1. Стаць важкім, цяжэйшым. На калючках збіраюцца буйныя кроплі і, ацяжэўшы,.. падаюць на жвір. Брыль.

2. Стаць нерухомым, вялым; перастаць нармальна дзейнічаць (ад стомы, ап’янення, болю і пад.). У жураўкі-жорава Галава, як волава — Ацяжэла, не падняць, Боль такі, што не суняць. Шушкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкасі́ць, ‑кашу, ‑косіш, ‑косіць; зак.

1. Пракасіць каля чаго‑н. Адкасіць ад мяжы.

2. Адпрацаваць на касьбе за што‑н. [Мышкін:] — Улетку ці адажне жонка, ці сам адкосіш, няхай ужо, па-суседску разлічымся. Галавач.

3. Перастаць касіць, зрабіўшы норму або страціўшы сілы.

4. Пакасіць пэўны час. Тры дні адкасіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адшуме́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак.

Кончыць, перастаць шумець. Дождж адшумеў па бярэзніку, па дубняку, Ціха зрабілася ў лесе. Куляшоў. Адшумелі свой час неспакойныя восеньскія вятры. Колас. // перан. Прайсці, закончыцца (пра што‑н. шумнае, гучнае). Тры гады таму назад на гэтай зямлі адшумела вайна. Брыль. Адшумеў лістапад, адзвінелі дажджы. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)