паразважа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разважаць некаторы час. [Іван] падумаў, паразважаў, а пасля.. паверыў, што і ён можа стаць чалавекам. Быкаў. Хлопцы на хвіліну затрымаліся на раздарожжы, паразважалі, па якой [дарозе] пайсці, а потым рашылі: вось гэта вядзе прама на поўдзень, трэба сюды. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напра́виться

1. накірава́цца; скірава́цца; (пойти) пайсці́; (отправиться) ру́шыць; (зашагать) пакро́чыць;

2. перен. (устремиться, обратиться к чему-л.) накірава́цца; скірава́цца;

3. (наладиться) разг. нала́дзіцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наиме́ньший превосх. ст. найме́ншы;

наиме́ньшее кра́тное мат. найме́ншае кра́тнае;

пойти́ по ли́нии (по пути́) наиме́ньшего сопротивле́ния пайсці́ па лі́ніі (па шляху́) найме́ншага супраціўле́ння.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

на́нач нареч.

1. на́ ночь;

пайсці́ н. з до́му — пойти́ на́ ночь и́з дому;

2. на ночле́г, на ночёвку;

спыні́цца н. — останови́ться на ночле́г (на ночёвку)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адаспа́цца, ‑сплюся, ‑спішся, ‑спіцца; ‑спімся, ‑спіцеся; зак.

Аднавіць сілы працяглым сном пасля доўгай бяссонніцы; выспацца. [Алесь] парашыў пайсці дамоў паабедаць, ды як належыць адаспацца, але з гэтага намеру нічога не выйшла. Броўка. Толя за гэты час адаспаўся ў дзедавай будцы, адагрэўся каля жалезнай печкі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адыхо́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. адыходзіць — адысці (у 1, 2 і 6 знач.). // Адбыццё, адпраўленне. Заставалася шмат часу да адыходу поезда. Колас.

2. Тое, што і адходы.

•••

На адыход, на адыходзе — перад тым, як пайсці, пакінуць каго‑н.; на развітанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабрысці́, ‑брыду, ‑брыдзеш, ‑брыдзе; ‑брыдзём, ‑брыдзяце; пр. пабрыў, ‑брыла, ‑брыло; зак.

Пайсці павольна, з цяжкасцю перастаўляючы ногі. Я і маёр Анікееў выйшлі з хаты і пабрылі ўздоўж дарогі па сцяжынцы. Хомчанка. [Антон] дастаў з калодзежа вядро вады, напіўся і, нібы п’яны, пабрыў на вуліцу. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паджга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.); каго-што. Пакусаць, параніць джалам, хабатком усіх, многіх. Авадні паджгалі коней.

2. Хутка пайсці, пабегчы; паімчацца. Паджгаць у лес. □ Пасля Бяларуч Янка выйшаў на стары гасцінец і паджгаў далей. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́чкі, ‑чак; адз. няма.

Разм. Пакіданне на некаторы час сваёй хаты, сям’і з прычыны нязгоды, неладоў. Пайсці ў прочкі. □ [Дубяга] проста выказаў свой пратэст, абурэнне і крыўду ў форме гэтых старых традыцыйных прочак. Колас. У такія часы Есіп іншы раз успамінаў пра Анэціны прочкі. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ры́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак. (пераважна ў форме заг. з адмоўем).

Разм. Намагацца, старацца пайсці куды‑н., зрабіць што‑н. — Нам, Якаў Пятровіч, загадана сядзець на месцы, і не рыпацца... Паслядовіч. [Баранавіч:] — Сядзі ты, кажуць, бацькаў хаце, ды не рыпайся, без цябе, кажуць, дагледзім. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)