прочкі, ‑чак; адз. няма.
Разм. Пакіданне на некаторы час сваёй хаты, сям’і з прычыны нязгоды, неладоў. Пайсці ў прочкі. ▪ [Дубяга] проста выказаў свой пратэст, абурэнне і крыўду ў форме гэтых старых традыцыйных прочак. Колас. У такія часы Есіп іншы раз успамінаў пра Анэціны прочкі. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)