Ранджу́га ’дзяруга’ (Бяльк.). Відавочна ад *раджуга, што варыянта да радзюга (гл.); штучная назалізацыя, характэрная для некаторых гаворак усходу Беларусі, магчыма звязана з жаданнем зрабіць больш “культурнымі” некаторыя вясковыя словы, параўн. рамбіна (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рахма́ч ’ручнік, у якім носяць палудзень на поле, махрач’ (Бяльк.), рахманы́ ’канцы асновы, якія адразаюцца пасля датыкання кроснаў; трапкач’ (чач., Жыв. сл.; ЛА, 4). Відавочна, вынік перастаноўкі гукаў у махрач, махрачы́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́пыт (БРС, КТС). Да апытаць. Рус. о́пыт, укр. о́пит, ’распытванне, допыт’, польск. opyt ’тс’, серб.-харв. о́пит ’вопыт, эксперымент’ (запазычанне з рус. — Скок, 2, 666), балг., макед. опит ’тс’ (таксама, відавочна, з рус.). Па даных КГС, у беларускіх помніках слова ўжываецца толькі ў адным значэнні ’допыт’. Значэнні ’навуковы эксперымент’ і ’сукупнасць ведаў’ з’яўляюцца, відавочна, запазычанымі з рус. мовы, дзе яны развіліся таксама даволі позна, у XVIII ст. (Каткоў, Сказки…, 84–85). Вытворныя ад гэтай лексемы вопытны, вопытніцтва — гэта калькі адпаведных рус. слоў опытный, опытничество (Крукоўскі, Уплыў, 110).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вецвійка ’галінка’ (КТС, І. Гурскі). Дэмінутыўнае новаўтварэнне ад вецце (гл.); ‑в‑ з’явілася ў выніку распадабнення ‑ц‑, відавочна, пад уплывам рус. ветвь; параўн. бел. вецціка ’галінкі’ (Нас.), таксама смал. зборн. ветвейко ’вецце, галіны дрэў’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́лік 1 ’рагач, рагаты жук’ (Дэмб., 2; Ліс.). Укр. во́лик жук-насарог’. Да вол (гл.); названы, відавочна, па знешняму выгляду, па наяўнасці рагоў.
Во́лік 2 ’гультай’ (З нар. сл.). Няясна. Да воля, вольніца?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лі́заўка 1 ’пласцінчаты свердзел’ (Касп., Сцяшк.). Відавочна, з лёзаўка, утворанай з лязо, лёза. Да лёзіва 2 (гл.).
Лізаўка 2 ’абшыўка ў кажуху’ (хоц., Мат. Маг.). Рэгіянальнае ўтварэнне. Да лізаць ’пакрываць, абдаваць сабой’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́мекнуцца ’прагаварыцца’ (Жд.). Няясна. Відавочна, звязана з намёк (гл.), рус. мекать ’думаць, меркаваць’, намекать і інш. Апошняе, на думку Брукнера (KZ, 48, 196), з рус. метить, але гэта няпэўна. Гл. Фасмер, 2, 594.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Выталу́піць ’вытарашчыць, вылупіць вочы’ (Крывіч, 12, 1926, 111). Відавочна, з *вы‑то‑лупіць (гл. лупіць), дзе ‑то‑ ўзмацняльная ўстаўка; параўн., напрыклад, чэш. roz‑to‑milý, рус. рас‑то‑пырить (параўн. Фасмер, 3, 446).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віслю́га ’вісус, залётнік’ (Растарг.), рус. кур., арл. вислюга вісус, няспрытны, някемлівы’, польск. wisęga ’вісус’. Слова пранікла з рус. моўнай тэрыторыі. Усх.-слав. утварэнне, відавочна, з суф. ‑уга (< ‑uga), які зліўся з суф. ‑ǫga.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Камі́н ’пакаёвая печ з адкрытай топкай пры падлозе’ (ТСБМ). Відавочна, з рус. ками́н — новага запазычання (з пач. XVIII ст.) з ням. Kamin < італ. camino ’комін’ < н.-грэч. κάμινος ’печ, комін’ (Слаўскі, 2, 385).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)