Межаву́ха ’балотнае дрэва’, ’кручаная драўніна з ускрайку леса, якая дрэнна колецца’ (Сцяц., Інстр. II). Балтызм. Параўн. усх.-літ. mẽdžias ’лес’, лат. mežs ’лес’, ’дрэва’ — у балт. мовах лексемы з і.-е. коранем *medhi̯o ’сярэдні’ азначаюць ’тое, што служыла граніцай, размяжоўваннем чаго-небудзь’. Семантычна бел. лексема ўваходзіць у лік тых, якія маюць звязаныя семемы ’балота’ ⟷ ’лес’ (гл. Талстой, Геогр., 244). Параўн. ме́жань2, а таксама бел. ку́дра ’ставок, азярцо, балота’ — ’лясок сярод поля’ і літ. kūdra ’ставок’, лат. kūdra ’торф’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калу́ша ’чаромха’ (Сцяшк. Сл.). Мясцовая трансфармацыя больш шырока вядомага калакалуша. Хаця, магчыма, неабходна меркаваць пра непасрэднае ўтварэнне суфіксам ‑ух‑а ад кал ’гразь, балота’? Гл. усю праблематыку пад калакалуша.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зыбу́н, ‑а, м.

Зыбкае балота, якое ўтвараецца пры зарастанні азёр, рэк і пад. — Вазьмі Бандэрку. Ён цяжкі. Ён і праверыць, можна ісці па зыбунах з грузам ці не. Шашкоў. Імхі наступалі, плылі зыбуны, За горла няшчадна сціскалі рачулку. Зуёнак. // толькі мн. (зыбуны́, ‑оў). Рухомыя зыбучыя пяскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

круглаві́на і кругло́віна, ‑ы, ж.

Акруглы ўчастак, які вылучаецца чым‑н. на агульным фоне. Жыта абівалі на полі. Даніла Іванёнак выкасіў круглавіну на пожні, дзяўчаты падчысцілі яе рыдлёўкамі — ток быў гатовы. Асіпенка. Мы збіраліся ў лес. Дакладней, на балота Узмутнае, дзе бацька нагледзеў ладную кругловіну асакі. Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакланя́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

1. Слепа адносіцца да каго‑, чаго‑н., як да найвышэйшай сілы. [Сцёпка:] — Сотні гадоў пакланяліся вы «святому калодзежу», і сотні гадоў стаяла тут Гнілое балота, заражала паветра і разносіла хваробы. Колас.

2. Аддаваць перавагу каму‑н. у чым‑н., глыбока паважаць, шанаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хана́, нескл., ж.; у знач. вык., каму-чаму.

Разм. груб. Канец, смерць. [Шапавалаў:] — Ну, таварыш капітан, нам проста пашанцавала, што паспелі выбрацца з таго праклятага балота! Хана была б усім! Шашкоў. Машына, як вядома, любіць аднаго гаспадара. А пойдзе па руках, так і знай, што хана ёй. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Віць1балота з вокнамі’ (Жучк., 14). Няясна. Магчыма, славянскага паходжання, ад віць2 з наступным мяркуемым развіццём значэння: *віць ’што-небудзь плеценае’ (параўн. рус. вить ’тс’) → ’праход з плятня праз балотабалота’. У семантычных адносінах параўн. гаць ’праход праз топкае месца, дарога праз гаць’ і гаць ’багна’. Не выключана балтыйскае паходжанне. Тапароў і Трубачоў (Лінгв. аналіз, 180) параўноўваюць таксама гідронімы Вить, Веть і інш. гэтага ж кораня з жэмайц. Витути, Витагола.

Віць2 (БРС, Нас., Бяльк., Шат., Гар.). Рус. вить, укр. ви́ти, польск. wić, в.-луж. wić, н.-луж. wiś, чэш. víti, vijt, славац. viť, серб.-харв. ви̏ти, ви̏је̑м, славен. víti, балг. ви́я. Роднасныя літ. výti ’віць’, лат. vît, ст.-інд. váyati ’пляце, тчэ’, лац. víeo, viēre ’плясці’, гоц. waddjus ’вал’ (Траўтман, 346; Вальца–Гофман, 2, 786 і наст.; Фасмер, 1, 322).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Багаві́нне ’водарасці, ціна’ (БРС, Гарэц.), ’водарасці; глей, мул; топкае балота, дрыгва’ (Інстр. лекс.). Рус. курск. багови́нье ’рачныя і балотныя расліны’, укр. багови́ння, багаві́ння ’від водарасцей’. Вытворнае ад bagъvaбалота, багна’, укр. багва́ ’тс’ (праформа bagy, род. скл. bagъve; параўн. і назву рэчкі Багва, гл. Развадоўскі, Studia, 239 і наст.; Фасмер, 1, 102, але думка Развадоўскага (там жа) аб герм. паходжанні *bagy вельмі няпэўная), суф. ‑inьje. Праформай можа быць і bagov‑inьje (старая ŭ‑аснова тыпу bagŭ: bagov‑, параўн. Развадоўскі, Studia, 240).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капе́ль, капэ́ль ’вадасцёк’ (лунін., Шатал.), бяроз. копэ́ль ’гразкае балота’ (Шатал.), рус. капель ’капеж’, ’рына’, ст.-рус. капель ’капеж’ чэш. kápěj, kvápjij, kápij ’вадасцёк’. Прасл. kapějь/kapělь. утворанае ад kapati > ка́паць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расто́ў ’востраў сярод балота, на якім расце высокі лес’ (віц., Яшк.). Слова няяснага паходжання запісана Раманавым у Веліжскім павеце, параўн. рус. дыял. ростово́й ’жывы, на корані (пра лес)’. Да расці́ (?), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)