фізкульту́рнік, ‑а, м.

1. Той, хто сістэматычна або прафесіянальна займаецца фізкультурай; спартсмен. Тады гэта быў нікому яшчэ невядомы фізкультурнік, які рабіў першыя крокі ў спорце. Васілёнак.

2. Разм. Выкладчык фізкультуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экзеку́тар, ‑а, м.

1. Чыноўнік, які загадваў гаспадарчымі справамі і наглядам за знешнім парадкам у якой‑н. дзяржаўнай установе царскай Расіі.

2. Уст. Той, хто ўчыняў экзекуцыю або кіраваў ёю.

[Ад лац. exsecutor — выканаўца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Візаві́ ’адзін насупраць аднаго’; ’той, хто знаходзіцца насупраць’ (БРС). Запазычана з рус. визави ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 76) < франц. vis‑à‑vis ’тварам да твару’ (Фасмер, 1, 313; Шанскі, 1, В, 94).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вілахвост ’ліслівец, падлізнік’, віляхвосттой, хто «віляе хвастом», падліза’ (Бяльк., Нас., Яруш.). Складанае слова: да віляць (гл.) і хвост (гл.) з пераносным значэннем. Блізкія ўкраінскія лексемы вилохвостець ’Podura villosa’ і вилохвостый.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́нтах ’дзіця, якое злуецца, кіпіць’ (ТС). Відаць, генетычна звязана з пе́ня1 (гл.) і з польск. pienia ’суцяга, зваднік’, pieniacz, pieniakaтой, хто любіць судзіцца, цягацца па судах’. Экспрэсіўны суф. ‑max.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пляву́ха ’поўха’ (Нас., Бяльк.), пляву́шыць ’біць у вуха’ (Юрч. Вытв.), пляву́шыньня ’біццё ў вуха’, пляву́шыныніктой, хто пагражае ўдарыць у вуха’ (Юрч. СНЛ). Да апляву́ха (гл.). Параўн. таксама плю́ха1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Піта́цельны, у спалучэннях: пітацельпэ, пітацельно горла, піпюцельное, штапельная горла ’стрававод’ (ваўк., нясвіж., рагач., лун., ЛА, 1). З рус. питательный ’(горла) якое насычае’ < питательтой, хто дае ежу, насычае’. Да нітавацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сця́гень ’сувязь загнутых верхніх частак палазоў з пярэднімі капыламі’ (ПСл). Ад сцягнуць, параўн. іншыя назвы той жа дэталі сцягі, усцяглі (гл.) ’планка, што ідзе ад галоўкі саней да першага капыла’ (Маслен.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тупілі́чыць ‘рэзаць’ (Юрч.). Экспрэсіўнае кантамінаванае ўтварэнне, гл. тупы, пілікаць. Сюды ж тупілі́чыцца ‘рэзаць, выразацца’, тупілі́чыньніктой, хто рэжа няўмела або тупой прыладай’ (Юрч. СНЛ), тупілі́чанне ‘няўмелае рэзанне тупой прыладай’ (Юрч. Вытв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вышэ́йшы, -ая, -ае.

1. Больш высокі (у 1—3 знач.).

Гэты дом в. за той.

Сёлетні ўраджай бульбы в. за леташні.

2. Самы галоўны, кіруючы.

В. орган дзяржаўнай улады.

Вышэйшае камандаванне.

3. Пра самую высокую ступень у развіцці, навуцы, у сістэме адукацыі.

В. жывёльны свет.

Вышэйшая нервовая дзейнасць (спец.). Вышэйшая матэматыка.

Вышэйшая навучальная ўстанова.

Вышэйшая мера пакарання — расстрэл, пазбаўленне жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)