ма́рка 1, ‑і,
1. Значок аплаты паштовых і некаторых іншых збораў звычайна ў выглядзе чатырохвугольнай паперкі з абазначэннем цаны і якім‑н. рысункам.
2. Знак, кляймо на тавары з абазначэннем горада, прадпрыемства, дзе вырабляўся тавар, яго якасць і інш.
3. Гатунак, тып вырабу, тавару.
4. Грашовая адзінка ў некаторых краінах.
•••
ма́рка 2, ‑і,
1. Пагранічная вобласць з ваенным упраўлення ў раннефеадальнай Франкскай дзяржаве і ў сярэдневяковай Германіі.
2. Сялянская абшчына ў сярэдневяковай Заходняй Еўропе.
[Ням. Mark — мяжа.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)