сцягну́цца, сцягнуся, сцягнешся, сцягнецца; зак.

1. Туга зацягнуць сябе чым‑н. Сцягнуцца поясам.

2. Злучыцца, самкнуцца канцамі, краямі. Кальцо войскаў сцягнулася наўкол горада.

3. Сабрацца, сканцэнтравацца ў адным месцы (пра вялікую колькасць каго‑, чаго‑н.). Войскі сцягнуліся да пераправы.

4. Разм. Спусціцца, перамясціцца марудна, з цяжкасцю. Так цёпла цэлы дзень было, Што дзед — і той сцягнуўся з печы. Багдановіч.

5. Разм. Пайсці куды‑н., сысці адкуль‑н. Сцягнуўся недзе на цэлы дзень.

6. З цяжкасцю быць знятым (пра што‑н. з адзення, абутку). Бот нарэшце сцягнуўся.

7. Разм. Прайсці марудна; здоўжыцца (пра час, дарогу). Сцягнулася дарога ў тры кіламетры — такім гарэў нецярпеннем, хоць усведамляў, што .. [Антанюк і Будыкаў] могуць сапсаваць адзін аднаму настрой. Шамякін. У чаканні трывожным сцягнулася кароткая летняя ноч. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тапі́ць1 ’апускаць у ваду, прымушаць тануць, губіць’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Некр. і Байк., Ян., Бяльк., Федар. 4): тапіць русалку ’(траецкі) звычай’ (Сержп. Прымхі), ’навадняць, заліваць вадой’ (Нас.), топі́ць ’губіць у вадзе’, ’затапляць, заліваць вадой’ (ТС), тапі́цца ’гінуць у вадзе’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Бяльк., Федар. 4), ’ехаць па гразкай дарозе’ (Нас.), топі́цца ’гінуць у вадзе’ (ТС), топі́тісʼе ’тс’ (Вруб.). Укр. топи́ти ’прымушаць захлынуцца; заліваць (пра ваду)’, рус. топи́ть ’прымушаць тануць’, польск., в.-луж. topić ’засоўваць у ваду’, н.-луж. topiś ’тс’, чэш. topiti ’тс’, славац. topiť ’тс’, славен. topíti ’акунаць’, серб.-харв. то̀пити ’затапляць’, макед. топы ’засоўваць у ваду’, балг. топя́ ’тс’. З прасл. *topiti ’тапіць’, якое звязана з *topnǫti ’тануць’. Корань *top‑ у гэтым значэнні Фасмер звязвае з аманімічнымі прасл. *top‑ ’награваць’ і *topь ’балота’, ’месца, дзе растаў снег, лёд’ (Фасмер, 4, 78–79). Паводле Шустара–Шэўца (1504), схема развіцця семантыкі ’награваць’ > ’расплаўляць’ > ’затапляць’ > ’тапіць’. Паводле Борыся (638): ’растапляць’ — ’апускаць у растопленае’ — ’пагружаць у ваду’. Праславянскі корань *top‑ супастаўляюць таксама з прасл. *tep‑ ’біць’ > польск. tepać ’тс’ (Брукнер, 573; Младэнаў, 636; Варбат, ОЛА, Исследов. 2003–2005, 220) з развіццём значэння ’біць, прыбіваць’ — ’трамбаваць’ — ’тапіць’.

Тапі́ць2 ’награваючы, распускаць, расплаўляць; вытопліваць або ператопліваць (масла, сала і пад.)’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Некр. і Байк., Сл. ПЗБ), топі́ць ’тс’ (ТС). Укр. топи́ти ’расплаўляць’, рус. топи́ть, польск. topić ’растопліваць, плавіць’, чэш. topiti ’тс’, славац. topiť ’растопліваць, плавіць’, славен. topíti ’награваць, плавіць’, серб.-харв. то̀пити ’растопліваць, плавіць’, макед. топи ’тс’, балг. топя́ ’тс’. З прасл. *topiti ’награваючы, распускаць, расплаўляць’, паводле Борыся (638), каўзатыва ад незахаванага прасл. *teptiбыць цёплым’, параўн. *teplъ (гл. цёплы) і далей роднасныя ст.-інд. tápati (tápyati) ’награвае і награваецца, гарыць’, tāpáyati ’спальвае’, авест. tãpayeiti ’тс’, лат. tepeo, ‑ēreбыць цёплым’ да і.-е. *tep‑быць цёплым’. Гл. таксама Фасмер, 4, 78; Брукнер, 62; Махэк₂, 647; Голуб-Ліер, 484; Глухак, 633; ЕСУМ, 5, 599.

Тапі́ць3 ’паліць (у печы і пад.)’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Барад., Пятк. 2, Жд. 1; усх.-бел., палес., ЛА, 4): баню тапіць (гом., Д.-Хадак.), ’палячы дровы, ацяпляць’ (Сл. ПЗБ), топі́ць ’паліць у печы’ (ТС), топі́ті ’тс’ (Вруб.), топі́ты, топы́ты ’паліць у печы’ (Сл. Брэс.), тапі́цца ’ацяпляцца’ (Мат. Гом.), топі́цца ’паліцца (пра печ)’ (ТС). Параўн. укр. топи́ти ’падтрымліваць агонь’, рус. топи́ть ’паліць (у печы і пад.)’, польск. дыял. topić (w piecu) ’паліць (у печы)’, в.-луж. tepić ’паліць, апальваць’, н.-луж. topiś ’тс’, чэш. topit ’тс’, славен. topiti ’награваць’. Ад прасл. *topiti з сінкрэтычным значэннем ’награваць, абпальваць; плавіць’, з далейшымі роднаснымі сувязямі (гл. тапіць2) да і.-е. *tep‑быць цёплым’ (ЕСУМ, 5, 599; Фасмер, 4, 78; Брукнер, 62; Махэк₂, 647; Голуб-Ліер, 484). Няясныя адносіны з тапіць1 тлумачаць развіццём семантыкі праз стадыю тапіць2 (асабліва ў адносінах да снегу, лёду) і прыродных наступстваў гэтага працэсу (затапленне, паводка). Ластоўскі (Выбр. тв., 417) меркаваў пра табуізацыю слова паліць (параўн. палаць ’гарэць буйным полымем’, гл.) шляхам замены яго словамі тапіць (“быццам кідаць агонь у ваду”) і цепліць (гл.) з мэтай пазбегнуць т. зв. слоўнай магіі (каб не запалілася хата), параўн. мокнуць у значэнні ’гарэць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэба1 ‘ахвярапрынашэнне’, ‘рэлігійны абрад (хрысціны, вянчанне, паніхіда), які выконваецца святаром па просьбе веруючых’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ст.-бел. треба ‘ахвяра’ (ГСБМ). Параўн. стараж.-рус. тереба, якое праз ц.-слав. са ст.-слав. трѣба ‘ахвяра’. Паводле Фасмера (4, 95), разумеецца як ‘выкананне абавязку’ і звязана з трэба2 (гл.). Параўн. таксама палаб. trebe ‘каляды’, больш падрабязна Ферлюга-Пятроніё, Linguistica, 20, 2, 138 і наст. Зафіксаванае на Брэстчыне трэ́бо ‘роўнае месца за вёскай з незамярзаючым ручаём’ (Чэрн.), а таксама трэ́ба ‘ляда, месца, дзе высечаны лес’ (бяроз., Шатал.), хутчэй з ўсё, не мае непасрэдных адносін да ‘месца, куды прыносіліся ахвяры багам’, а звязана з трыб1 ‘прасека ў лесе’, гл.

Трэ́ба2 ‘патрэба, неабходнасць’ (Нас.), ‘клопат, справы’ (Нар. Гом.), ‘неабходна, абавязкова, патрэбна’, ‘пажадана’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Ласт., Бяльк., Шат., Касп., Байк. і Некр., Сцяшк., Яруш., Мал., Федар. 4, ТС, Кліх, Ян., Растарг., Сл. ПЗБ), ‘належаць’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ‘мець патрэбу ў чым- ці кім-небудзь’ (смарг., воран., вільн., шальч., іўеў., Сл. ПЗБ), ‘быць патрэбным’ (Нас.), тре́ба ‘трэба’ (Бяльк.; Мат. Маг. 2), трэ́бо ‘тс’ (Скарбы₂; слуц., Мат.), ст.-бел. треба ‘патрэба’: ездилъ есми у требе моей до урадника (ПГС), сюды ж трэ́бака ‘тс’ (пін., Нар. лекс.), тра́було, трэ́було ‘трэба было’ (пін., Ск. нар. мовы), трэ́буль ‘тс’ (астрав., там жа); трэ́батка ‘тс’ (Рагаўц.), трэ́бацімя ‘трэба будзе’ (шчуч., З нар. сл.). Параўн. укр. тре́ба ‘трэба’, зах.-укр. трі́ба ‘патрэба, спроба’, рус. зах. треба ‘патрабаванне’: по требе явиться (Даль), польск. trzeba ‘трэба, неабходна, варта, як належыць, патрэбна было б’, каш. třeba ‘трэба’; н.- і в.-луж. trjeba ‘патрэбна, неабходна’, чэш. třeba ‘тс’, ‘нават, хаця’, ‘хаця б’, ‘можа быць’, ‘бадай што, мабыць’, славац. treba ‘трэба, патрэбна, належыць’, trebars ‘хаця’, славен. tréba (je), харв. trijéba, серб. тре̏ба ‘патрэбна’, дыял. цімак. тре́бе ‘тс’, балг. трѐба ‘грамадская справа’, макед. требабыць неабходным, патрэбным’, ст.-слав. трѣбѣ (ѥсть) ‘патрэбна, трэба, неабходна’. Прасл. *terba ‘патрэба, неабходнасць’ рэканструюць на падставе матэрыялу часткі славянскіх моў, разглядаючы яе як аснову, варыянтную ў адносінах да і.-е. *terp‑: ст.-прус. enterpo ‘ўжывае, патрабуе, патрэбны’, літ. tar̃pti ‘квітнець’, гоц. þaúrban ‘патрабаваць’, þarbs ‘неабходны, патрэбны’, ст.-в.-ням. durfan, thurfan ‘патрабаваць’, ням. dürfen ‘магчы; мець дазвол’, ст.-грэч. τέρπώ ‘насычаюся; маю досыць; радуюся, весялюся’, ст.-інд. tŕ̥pyati, tárpati ‘насычацца’ (Борысь, 648; Фасмер, 4, 96; Сной₂, 779; ESJSt, 16, 979). Беларускія і ўсходнеславянскія формы разглядаюцца як запазычаныя з царкоўнаславянскай або польскай (гл. Анікін, РЭС, 9, 204; Цвяткоў, Запіскі, 2, 63), што, улічваючы шырокае іх распаўсюджанне, здаецца малаверагодным і ставіць пад сумненне прапанаваную этымалогію (пра поўную яе няяснасць гл. ESJSt, 16, 979). Скок (3, 501) мяркуе, што першасным значэннем прасл. *terb‑ было ‘церабіць’, і ўтвораны ад дзеяслова *terbiti (гл. церабіць) назоўнік *trěba абазначаў ‘праца’, пазней — ‘карчаванне’, якое было вельмі патрэбным у жыцці ранніх славян, таму развілося значэнне ‘патрэба ўвогуле’ > ‘патрэба, неабходнасць’; паводле Трубачова (Этимология–1994–1996, 25) — ‘вострая неабходнасць, справа’. У ЕСУМ (5, 626) прасл. *terba ‘патрэба, неабходнасць’ звязваецца з *terbiti ‘ачышчаць ад лупінаў’, ‘церабіць’, ‘карчаваць’, ‘мяць’, ‘пакладаць’. Сюды ж трэ́бавацьбыць у цечцы (пра свінню)’ (Юрч. СНЛ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

глядзе́ць, -джу́, -дзі́ш, -дзі́ць; -дзі́м, гледзіце́, -дзя́ць; -дзі́; незак.

1. на каго-што і ў што. Накіроўваць позірк, каб убачыць каго-, што-н.

Г. на неба.

Г. на экран.

Вокны глядзяць у агарод (перан.: выходзяць на агарод).

2. каго-што. Разглядаць, успрымаць, знаёміцца з кім-, чым-н.

Г. спектакль.

Г. выстаўку карцін.

3. каго-што. Рабіць агляд, абследаванне.

Г. хворага.

4. каго-што, за кім-чым і са злуч. «каб». Даглядаць, турбавацца (разм.).

Г. дзяцей.

Г. за парадкам.

Г. каб усё было як трэба.

5. на каго-што. Браць прыклад з каго-н., лічыцца з кім-н.

Г. на старэйшых.

Не глядзі на лежабокаў.

6. на каго-што. Так ці інакш адносіцца да каго-, чаго-н., мець сваю ацэнку.

Г. на рэчы проста.

7. Віднецца, паказвацца адкуль-н.

Беднасць глядзела з кожнага кутка хаты.

8. заг. глядзі́(це)! у знач. выкл. Выражае:

а) папярэджанне, перасцярогу або пагрозу.

Глядзіце, не спазніцеся!

б) здзіўленне, спалох.

Глядзі, што нарабіў гэты разбойнік!

в) ужыв. як знак спасылкі ў тэксце.

Глядзі наступную старонку.

9. заг. глядзі́, 2 ас. адз. цяпер. глядзі́ш, у знач. пабочн. сл. Між тым, тым часам (разм.).

Глядзіш, і жніво надыдзе.

За якую гадзіну, глядзіш, і грыбоў вядро.

10. 1 ас. цяпер. гляджу́ (глядзі́м), у знач. пабочн. сл. Як выяўляецца (разм.).

Гляджу, аўтобус ужо на прыпынку.

Воўкам глядзець (разм.) — таіць злосць на каго-н.

Глядзець з рук каго або чыіх (разм., неадабр.) — не мець самастойнасці, быць у матэрыяльнай залежнасці ад каго-н.

Глядзець праз пальцы (разм., неадабр.) — абыякава, несур’ёзна ставіцца да каго-, чаго-н., наўмысна не надаваць сур’ёзнай увагі каму-, чаму-н.

Глядзець праўдзе ў вочы — цвяроза і правільна ўсё ўспрымаць.

Глядзець смерці ў вочыбыць у вялікай небяспецы, блізка ад смерці.

Як у ваду глядзеў (разм.) — быццам наперад ведаў.

|| зак. паглядзе́ць, -джу́, -дзі́ш, -дзі́ць; -дзі́м, -ледзіце́, -дзя́ць; -дзі́ (да 1—6 знач.).

|| аднакр. гля́нуць, -ну, -неш, -не; глянь (да 1, 3, 6 і 7 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трыма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. за каго-што. Захоўваць якое-н. становішча, ухапіўшыся за каго-, што-н.

Т. рукамі за плот.

Т. за руку.

Хлопчык трымаўся за бацьку.

2. перан., за што. Старацца захаваць што-н. для сябе, утрымаць за сабою.

Селянін заўсёды трымаўся за зямлю.

Т. за пасаду.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Быць умацаваным на чым-н., утрымлівацца на якой-н. апоры пры дапамозе чаго-н.

Гузік трымаўся на адной нітцы.

4. за што. Прыклаўшы руку да чаго-н. або ўзяўшыся за што-н., захоўваць яе ў такім становішчы.

Т. за бок.

Т. за калена.

5. Захоўваць якое-н. становішча.

Ледзь т. на нагах ад стомы.

Т. на вадзе.

6. Не адступаць, не здавацца, моцна стаяць.

Т. на занятай пазіцыі.

7. перан. Паводзіць сябе пэўным чынам.

Упэўнена т.

Манера т.

8. У час руху прытрымлівацца пэўнага напрамку.

Т. правага боку дарогі.

9. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Утрымлівацца, захоўвацца.

Надвор’е трымалася добрае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

доўг (род. до́ўгу) м.

1. (взятое взаймы) долг;

вярну́ць д. — возврати́ть долг;

2. (обязанность) долг;

не заста́цца ў даўгу́ — не оста́ться в долгу́;

адда́ць апо́шні д. — отда́ть после́дний долг;

па ву́шы ў даўга́х — по́ уши в долга́х;

уле́зці ў даўгі́ — влезть в долги́;

быць у даўгу́ — быть в долгу́;

не выла́зіць з даўго́ў — не вылеза́ть из долго́в;

у даўгу́ як у шаўку́погов. в долгу́ как в шелку́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вышыня́ ж.

1. высота́, вышина́;

на́сып пяціметро́вай ~ні́ — на́сыпь пятиметро́вой высоты́ (вышины́);

2. (пространство, находящееся высоко над землёй) высота́, высь, вышина́;

3. (возвышенность) высота́;

заня́ць ~ню́воен. заня́ть высоту́;

4. (давления, звука, голоса и т.п.) высота́;

5. мат. высота́;

в. трапе́цыі — высота́ трапе́ции;

6. астр. высота́;

быць на ~ні́ — быть на высоте́;

з ~ні́ птушы́нага палёту — с высоты́ пти́чьего полёта;

узня́ць на нале́жную ~ню́ — подня́ть на надлежа́щую высоту́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гаво́рка ж.

1. разгово́р; м.;

пра што ідзе́ г.? — о чём идёт разгово́р?;

2. го́вор м.;

за сцяно́ю пачу́лася не́чая г. — за стено́й послы́шался че́й-то го́вор;

3. (манера говорить) го́вор; м.;

пяву́чая г. — певу́чий го́вор;

4. лингв. го́вор м.;

5. (толки о чём-л.) молва́, разгово́ры мн.;

пуста́я г. — пуста́я болтовня́;

не мо́жа быць і ~кі — не мо́жет быть и ре́чи (разгово́ра);

без лі́шняй ~кі — без ли́шних (да́льних) разгово́ров

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адка́з

I -зу м.

1. в разн. знач. отве́т;

пыта́нні і ~зы — вопро́сы и отве́ты;

прыйшо́ў а. на пісьмо́ — пришёл отве́т на письмо́;

за ўсё зро́бленае бу́дзе адзі́н а. — за всё сде́ланное бу́дет оди́н отве́т;

зада́чу рашы́лі па ~зе — зада́чу реши́ли по отве́ту;

2. отве́т, отве́тственность ж.;

быць у ~зе за што-не́будзь — быть в отве́те за что́-либо;

не́сці а. — нести́ отве́тственность

II: да ~зу до отка́за

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

суд м.

1. род. суда́ суд;

Вярхо́ўны С. — Верхо́вный Суд;

с. ідзе́! — суд идёт!;

адда́ць пад с. — отда́ть под суд; преда́ть суду́;

быць пад судо́м — быть под судо́м;

2. род. су́ду (мнение, заключение) суд;

с. гісто́рыі — суд исто́рии;

сваі́м судо́м — свое́й вла́стью;

паку́ль с. ды спра́ва — пока́ суд да де́ло;

чыні́ць с. і распра́ву — твори́ть суд и распра́ву;

на няма́ і су́ду няма́посл. на нет и суда́ нет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)