адпаласава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак.

Разм.

1. чаго. Адрэзаць, адарваць паласу якога‑н. матэрыялу і пад.

2. перан.; каго. Моцна набіць каго‑н. (рэменем, плёткай), пакінуўшы на целе рубцы, палосы. Вясковыя хлапчукі-падшывальцы грамадою ішлі за бацюшкам, напамінаючы яму, як ён спяваў і скакаў з Купрыяніхаю і як яго чуць Купрыян не адпаласаваў на прыгуменні. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апераза́ць, аперажу, апяражаш, апяража; зак., каго-што.

1. Надзець пояс і пад.

2. Абвязаць каго‑н. поясам і пад. // перан. Абкружыць, абнесці, абгарадзіць што‑н. чым‑н. Іван Грозны пабудаваў некалькі крэпасцей у ваколіцах горада, а самы горад аперазаў земляным валам. Хадкевіч.

3. Разм. груб. Ударыць. Гэлька са злосцю схапіла палку і з усёй сілы аперазала сабаку. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гама́рня і гамэ́рня, ‑і, ж.

Разм.

1. Шматгалосы крык, бязладная гаворка. Словы ледзьве можна было распазнаць паміж той гамарні, якая цяпер тварылася на дварэ. Чарот.

2. Пра вялікае няўтульнае памяшканне (першапачаткова — як месца шумных зборышчаў). Што .. [Міхал] будзе адзін рабіць у гэтай гамарні? Гэта ж не жарты: тры пакоі, калі мець на ўвазе кухню. Васілевіч.

3. Уст. Металаапрацоўчая майстэрня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змо́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад змарыць.

2. у знач. прым. Абяссілены, стомлены цяжкай работай ці якім‑н. іншым заняткам. Тлее ў глыбокай яме аганёк... Соладка храпуць змораныя паўстанцы. Чарот. З якой прыемнасцю мокрыя, змораныя людзі размясціліся ў сухой пячоры! Маўр. // Які выяўляе стомленасць. Начальнік раптам пачырванеў, яго надзьмуты і змораны твар наліўся абурэннем. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патраві́ць, ‑траўлю, ‑травіш, ‑травіць; зак., што.

Знішчыць, папсаваць траву, пасевы і пад.; зрабіць патраву. А застануцца там два шнуркі дзядзькавай сенажаці, дык іх патравяць, патопчуць коні. Колас. Не прайшло двух тыдняў, як Ліпніцкі прыляцеў у Сячанку сварыцца, што вясковыя коні атаву патравілі ля рэчкі. Чарот. За тыя дні я патравіў каровамі многа пасеваў, нарабіў не раз шкоды. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераплы́сці і пераплы́ць, ‑плыву, ‑плывеш, ‑плыве; ‑плывём, ‑плывяце; пр. пераплыў, ‑плыла, ‑ло; зак., што, цераз што і без дап.

Пераадолець водную прастору ўплаў або плывучы на чым‑н. Пераплысці раку на лодцы. Пераплысці на другі бераг. □ Доўга Гэлька змагалася з бурлівымі хвалямі, стараючыся пераплысці вір... Чарот. Разведчык .. ледзь-ледзь пераплыў цераз Нёман на раненым кані. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздзе́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад раздзець.

2. у знач. прым. Без адзення; адзеты не па сезону. І я з паўгадзіны гойсала раздзетая па колкім сакавіцкім снезе, ледзь ногі не памарозіла. Лось. // Які адчувае патрэбу ў адзежы. Былі мы босы і раздзеты, Смерць вораг кры[ламі] прасцёр. Мы за Рэспубліку Саветаў Пайшлі аддаць сваё жыццё. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

улады́ка, ‑і, м.

1. Архірэй, мітрапаліт. Духоўныя ўладыкі з’яўляліся не толькі буйнейшымі феадаламі-прыгоннікамі, але і пастаянна займаліся гандлёвай і ліхвярскай дзейнасцю. Алексютовіч.

2. Тое, што і уладар. І чуем песні, крык: «Уладыка свету — Праца. Хай згіне капітал, вайна яму! пажар!» Чарот. — Хто закон тут? Я закон! Я ўсяму ўладыка... — Хоча вымавіць Ціхон, Ды не вяжа лыка. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мячэўнік ’трыснёг звычайны, Phragmites communis Trin.’ (паўн.-усх., Кіс.), ’чарот, Scirpus L.’ (смарг., Сцяшк. Сл.), ’сіт, Juncus L.’ (віл., Сл. ПЗБ), ’касач, Iris pseudacorus L. (круп., Нар. сл.), ’зараснік касачоў’ (Бяльк.), ’пухоўка, рагоз шыракалісты, Typha latifolia L.’ (маг., чэрв., Сл. ПЗБ; расон., Шатал.; Касп., Мат. Маг., Мат. Гом.), слаўг. мёчаўнік ’тс’ (Яшк.). Усе да меч (гл.). Аб суфіксе ‑оунік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 171. Параўн. аналагічна ст.-рус. мечевник ’трыснёг’ (XV ст.), польск. mieczyk ’касач’, ’гладыёлус’, чэш. mećik ’тс’, харв. mącić, тайнае ’тс’ — ад теіь — пераклад лац. gladiolus. Названы паводле падабенства па форме лістоў раслін да мяча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Траста́ ‘прамая салома’ (Лекс. Бел. Палесся), ‘сцябло льну, канапель пасля мачэння, ляжання на лугах ці на льнішчы, з якога атрымліваюць валакно для пражы’ (ТСБМ, БелСЭ, 10), троста́ ‘саломка льну’: јак он нетʼорты (Уладз.); ‘кастрыца’ (Горбач, Зах.-пол. гов.); сюды ж траста́ ‘дранка’ (Сл. ПЗБ), ‘галлё’: масты памашчу з тонкае трасты (лоеў., Песні нар. свят, 28); трыста́ ‘водмель на возеры, парослая трыснягом або чаротам’ (Нік., Оч.), трасцё ‘трыснёг, чарот’ (Тур., Сл. ПЗБ), ст.-бел. тростье, тростие ‘трысцё’ (ГСБМ). Параўн. укр. треста́ ‘апрацаваная саломка льну, канопляў’ (паводле ЕСУМ, 5, 631 — з рускай мовы), рус. треста́ ‘сцябло каноплі ці льну пасля высушвання’, ‘чарот’, рус. пск. троста́, триста́ — зборная назва для балотных каленчатых раслін, трестье́, тростье́ ‘тс’, стараж.-рус. тростіе ‘зараснік трыснягу’: Игоръ‑князъ поскочи горностаемъ къ тростію (Слова аб паходзе Ігаравым); сюды ж, відаць, і ўкр. дыял. трі́ще ‘хмыз, дубцы’, а таксама балг. дыял. тр́с̥та ‘высякаць хмызняк і маладняк у высокім лесе’ (БД, 4, 146). Прасл. *trьsta Трубачоў (Ремесл. терм., 85) прапануе звязаць з *treskati (гл. трэск) з магчымым чаргаваннем, ‑sk‑/‑st‑, як у ​пускать — ​пустить (гл. пускаць, пусціць), параўн. траска́2, у такім выпадку рэалізуецца мадэль ‘раздзіраць’ — ‘плясці’ > ‘назва расліны, што ўжываецца для пляцення’ (Мяркулава, Очерки, 57), у тым ліку і назва іншых матэрыялаў для тых жа мэт. Сюды ж трасца́ ‘траста’ (ТС), якое з памяншальнай формы ⁺трастьца́ > трасцьца́ > трастца́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)