Гарыжня́ ’загарадка’ (Сл. паўн.-зах.). З гаражня́; утварэнне суфіксам ‑ня ад асновы гара(д)ж‑ ’загароджаны’. Параўн. гараджа́нка ’загарадка’ (Сл. паўн.-зах.). Дакладная адпаведнасць у рус. дыял. горожня́ (СРНГ, 7, 64) і, магчыма, укр. горі́жний ’агароджаны’ (?) (гл. у Грынч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Глаго́ліца ’глаголіца, назва адной са ст.-слав. азбук’. Рус. глаго́лица, укр. глаго́лиця. Утварэнне ад ст.-слав. глаголъ ’слова’. Гл. Фасмер, 1, 409; Шанскі, 1, Г, 85 (там і агляд праблематыкі). Як назва азбукі з’явілася прыблізна ў сярэдзіне XIX ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Макрадэча, стол. мокрадэ́ча, кобр., драг. мокротэ́ча ’мокрае (знізу) надвор’е, макрата’ (Нар. лекс.). Звонкае ‑д‑ (замест ‑Т‑) абумоўлена ўплывам макрадзь (гл.). Утварэнне (ад макрата) пры дапамозе суф. ‑эча < ‑otja характэрна для бел.-укр.-серб.-харв.-славен. арэалу (Трубачоў, Проспект, 60).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бо́ндар. Рус. бо́ндарь, укр. бо́ндар, бо́днар, польск. bednarz, чэш. bednář. Утварэнне ад *bъdnʼa, *bъdьnь ’бочка’ (< герм. моў), усх.-слав. бо́дня. Першапачаткова боднарь. Праабражэнскі, 1, 36; Фасмер, 1, 192 (там і іншыя, менш пераканаўчыя версіі). Гл. яшчэ Шанскі, 1, Б, 163.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гале́ц ’рыба галец’ (БРС), рус. голе́ц ’тс’ (у рус. мове вядома з XIV–XV стст.). Утварэнне ад прыметніка голы (*golъ): рыба так названа па сваёй слізкай шкурцы. Гл. Бернекер, 1, 325; Праабражэнскі, 1, 142; Фасмер, 1, 428; Шанскі, 1, Г, 117.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарчэ́ча ’гаркота, горкі смак’ (БРС). Утварэнне суфіксам ‑еча (‑эча) ад го́ркі (< прасл. *gorьkъ). Адносна суфіксацыі Трубачоў (Проспект, 59–61) мяркуе, што ўкр. і бел. суфікс *‑etja звязаны з паўд.-слав. *‑otja (параўн. бел. мале́ча, укр. мале́ча і серб.-харв. malòča).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зрын ’зрок’ (лід., Сл. паўн.-зах.). Прыклад «зрын яго ні свеціць, ніскі на вочы» не даказвае тоеснасці значэння зрынзрок. Утварэнне з таго ж кораня, але з нетыповым афармленнем (суфіксацыяй ‑inъ, ‑ynъ?); параўн. дрын, плын. Параўн. яшчэ зрынка́ты ’зіркаты’ (Сцяшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казю́к1, казлю́к ’казляня’ (Дразд.). Відаць, усх.-бел. утварэнне з суфіксам, які спарадычна сустракаецца ў розных бел. гаворках, параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 178.

Казю́к2, казю́ка ’казяўка’ (Мат. Гом.). Утворана пераносам назвы з казюк ’казляня’ або суфіксальным спосабам ад каза1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крыжа́нка1 ’вадаплаўная птушка сямейства качыных’ (ТСБМ, Мат. Гом.). Утварэнне ж. р. ад крыжан (гл.) (як парабакпарабчанка) (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 83). Гл. крыжаванка.

Крыжа́нка2 ’астра’ (Мат. Гом.). Няясна. Да крыж3 (гл.)? Параўн. бядрынец (гл.) да бядро.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяня́га ’кавалак скуры’ (Ян.); сюды ж пяняшкі (пеня́шки) ’заднікі ў ботах і чаравіках’ (Нас.). Апошняе, паводле Насовіча, памяншальнае ад пе́нязь ’скура ад падпяткаў у ботах і чаравіках’ (гл.) замест *пяня́жкі, што магло пры ўзнаўленні формы адз. л. даць утварэнне на ‑га.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)