шо́рты, ‑аў; адз. няма.

Штаны з кароткімі (вышэй каленяў) калошамі. Прыбраўшы посуд, Лена надзела шорты, кеды, клятчастую паўбойку і рашыла прагуляцца ўздоўж ракі, як казаў Ігар, на максімальную адлегласць. Пінчук.

[Англ. shorts.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шо́рхлы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і шэрхлы. Па дарозе шорхлай ранкам чокае [вясна]. Бялевіч. У злубянелых шорхлых плашчыках па берагах нямой ракі стаялі бронзавыя сплаўшчыкі з баграмі, як вартаўнікі. Макарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падмы́ць, -мы́ю, -мы́еш, -мы́е; -мы́ты; зак.

1. каго-што. Вымыць ніжнюю частку цела.

П. дзіця.

2. што. Вымыць на скорую руку (разм.).

П. падлогу.

3. што. Размыць знізу.

Вада падмыла берагі ракі.

|| незак. падмыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. падмы́цца, -мы́юся, -мы́ешся, -мы́ецца (да 1 знач.); незак. падмыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. падмыва́нне, -я, н. (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сплы́сціся і сплы́цца, сплыву́ся, сплыве́шся, сплыве́цца; сплывёмся, сплывяце́ся, сплыву́цца; сплы́ўся, сплыла́ся, -ло́ся; зак.

1. Прыплысці ў адно месца з розных бакоў.

Гусі сплыліся на сярэдзіну ракі.

2. перан. Сабрацца, злучыцца ў адным месцы.

Людзі сплыліся на плошчу.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зліцца ў адно, страціць выразнасць абрысаў.

Фарбы сплыліся ў цемры.

|| незак. сплыва́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рак¹, -а, мн. -і, -аў, м.

Пакрытая панцырам прэснаводная або марская жывёліна з клюшнямі і брушкам.

Рачны р.

Калі рак свісне — невядома калі або ніколі.

Паказаць, дзе ракі зімуюць каму — правучыць, пакараць каго-н.

|| памянш. рачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

|| прым. ра́кавы, -ая, -ае і рачы́ны, -ая, -ае.

Ракавая шыйка (брушка рачнога рака). Рачыныя вочы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ву́гар ’высокае месца, бугор’ (Прышч., дыс.). Рус. уго́р ’круты бераг ракі, круча, пакаты пад’ём угору’. Ад у‑ і гара (Фасмер, 4, 146).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раўда́нь, раўдо́нь ’нізкі, роўны і шырокі бераг ракі, абалонь’ (Ласт.). Няясна; магчыма ў выніку перастаноўкі зычных з раўнадзь ’раўніна’. Гл. раўнядзь, роўнядзь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Норт ’цячэнне; паглыбленне, вір на павароце ракі’ (Сл. ПЗБ), ’паўвостраў, які ўтварае рака, мяняючы напрамак свайго цячэння’ (карэл., З нар. сл.), ’неглыбокае месца ў рэчцы, дно якога ў карчах’ (навагр., Нар. лекс.), ’спакойная частка ракі ў вілейскіх плытагонаў’ (JP, 64, 31), ’калена ў рацэ’ (астрав., ул. інф.), ’фарватар ракі; месца, якое агібае рака’ (гродз., Яшк.), ну́орт ’глыбокае месца на павароце ракі’ (беласт., Сл. ПЗБ), ст.-бел. нуртъ ’цячэнне’ (1603). Запазычанне з польск. nort, nurt ’цячэнне, стрыжань, быстрак у рацэ’, дыял. nort, nord, nórt ’куток, канец, край, узлесак’, ст.-польск. nurt, nurta ’яма, пячора і пад.’ (Булыка, Лекс. запазыч., 138; Бяднарчук, JP, 64, 31–32), пра што сведчыць у першую чаргу лінгвагеаграфія. Аднак славен. Nart, Narte ’назвы правалаў’, якія Бязлай звязвае з польск. nort, што суадносіцца з літ. nàrtas ’кут, вугал’ (Бязлай, 2, 215), дае падставы лічыць беларускія словы даўнімі ўтварэннямі ад прасл. *nor‑ (*ner‑, *nьr), гл. нара́, пану́ры (параўн. Брукнер, 366).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ахво́сце1 (БРС), рус. охвостье, ухвостье. Ад хвост ’тое, што застаецца ззаду’ (пры веянні), параўн. славен. hvost ’тс’, балг. опашка ’хвост’ і ’збожжа, што падае пры веянні адразу за лепшым’, гл. Лекс. Палесся, 58 і наст.

Ахво́сце2 ’месца за ўзгоркам і паваротам ракі’ (рэч., Яшкін). Параўн. рус. ухвостье доўгае, вузкае заканчэнне вострава, задні канец прадмета, выток ракі’, паводле Фасмера, 4, 178, ад хвост (вострава).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Печуры́чка ’ластаўка берагавая’ (Ян.). Ад пячора, пячурка ’адтуліна, ніша ў сцяне печы, нара ў беразе ракі, у якой жывуць ластаўкі’. Да пячора (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)