сплы́сціся і сплы́цца, сплыву́ся, сплыве́шся, сплыве́цца; сплывёмся, сплывяце́ся, сплыву́цца; сплы́ўся, сплыла́ся, -ло́ся; зак.

1. Прыплысці ў адно месца з розных бакоў.

Гусі сплыліся на сярэдзіну ракі.

2. перан. Сабрацца, злучыцца ў адным месцы.

Людзі сплыліся на плошчу.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зліцца ў адно, страціць выразнасць абрысаў.

Фарбы сплыліся ў цемры.

|| незак. сплыва́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)