пасі́ўны¹, -ая, -ае.

1. Які не праяўляе дзейнасці, неэнергічны, абыякавы да ўсяго; проціл. актыўны.

П. наглядальнік.

Пасіўна (прысл.) адносіцца да чаго-н.

2. Залежны, пазбаўлены самастойнасці.

Іграць пасіўную ролю ў чым-н.

3. Пра знешні гандаль: такі, пры якім увоз перавышае вываз (спец.).

П. баланс знешняга гандлю.

|| наз. пасі́ўнасць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

безгало́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае галавы; пазбаўлены галавы.

2. перан. Пра чалавека з невялікімі разумовымі здольнасцямі. Вось сапраўды, Калі хто безгаловы, Таго не выратуе ад бяды І мудрае, ад сэрца слова. Валасевіч. // Няўважлівы, рассеяны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узнёсласць, ‑і, ж.

Уласцівасць узнёслага. Узнёсласць стылю. Узнёсласць думак. Узнёсласць пачуццяў. □ [Паходня] практык, але не пазбаўлены размаху і ўзнёсласці ў марах пра будучыню. Хадкевіч. Я спяшалася дамоў і несла ў сэрцы незвычайную, як бы прасветленую ўзнёсласць. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўклю́дны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Пазбаўлены зграбнасці, лоўкасці ў рухах; непаваротлівы. Паўнатвары, у ватоўцы, у зімовай шапцы і ў цёплых чаравіках,.. [хлапчук] нагадваў няўклюднае медзведзянё. Хадкевіч. На сушы цюлені няўклюдныя, як чарапахі. Хомчанка. // Пазбаўлены зграбнасці; нялоўкі (аб рухах і пад.). Няўклюдная хада. / Аб рэчах, прадметах. Наш вялікі і няўклюдны аўтобус з радыёапаратураю грымеў на выбоінах палявых дарог. Грахоўскі. Са сталоўкі ўжо выкінулі адну з доўгіх няўклюдных лавак. Нядзведскі.

2. перан. Дрэнна, недастаткова апрацаваны, адшліфаваны; няскладны. І так паварочваў [Валодзька] сказ, і гэтак — атрымлівалася нешта няўклюднае і незразумелае. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размагні́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад размагніціць.

2. у знач. прым. Які страціў уласцівасць магніту.

3. перан.; у знач. прым. Разм. Пазбаўлены сабранасці, энергічнасці. Кажу я: Нямала пакутуе ў нас Людзей з размагнічанай воляй! Лявонны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скна́рнасць, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць скнарнага. Гэтыя жанчыны пазбаўлены той грубай эгаістычнай сілы і той сялянскай скнарнасці, якою так багата надзяліў пісьменнік сваіх герояў. Хведаровіч. [Андрэй:] — Няма ў маёй душы ні прагнасці да багацця, ні кулацкай скнарнасці. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суб’екты́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Пазбаўлены аб’ектыўнасці, аднабаковы; уласцівы толькі дадзенай асобе. Суб’ектыўны метад у філасофіі. Суб’ектыўная ацэнка.

2. Які мае адносіны да суб’екта, чалавека, да яго асобы, дзеяння, паводзін. Суб’ектыўныя прычыны. Суб’ектыўныя перажыванні. // Прадузяты, знарочысты. Суб’ектыўныя адносіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяззу́бы, ‑ая, ‑ае.

Які не мае зубоў. Ад ... голасу [Васілёвай жонкі] прачнулася дзіця, закугакала, пацешна зморшчыўшы носік, раскрываючы ружовы бяззубы рот. Асіпенка. [Старая] смяялася бяззубым ротам, часта моргала вачамі і радасна ківала сівой галавой. Дуброўскі. // перан. Непрынцыповы, пазбаўлены вастрыні. Бяззубая крытыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяскры́лы, ‑ая, ‑ае.

Які не мае крылаў. Бяскрылыя насякомыя. Бяскрылы страус. // перан. Пазбаўлены творчай сілы. Абком і гарком паставілі задачу — зрабіць мікрараён найпрыгажэйшым у горадзе, самым сучасным па архітэктурным вырашэнні, і некалькі бяскрылых праектаў ужо былі адхілены. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад скаваць.

2. перан.; у знач. прым. Пазбаўлены натуральнасці, свабоды, лёгкасці. Граноўская сумысля пасадзіла Надзейку поруч з Зорыным, а толькі паміж імі не клеілася гаворка, яны абое адчувалі сябе скаванымі. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)