узнёсласць, ‑і, ж.

Уласцівасць узнёслага. Узнёсласць стылю. Узнёсласць думак. Узнёсласць пачуццяў. ▪ [Паходня] практык, але не пазбаўлены размаху і ўзнёсласці ў марах пра будучыню. Хадкевіч. Я спяшалася дамоў і несла ў сэрцы незвычайную, як бы прасветленую ўзнёсласць. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)