◎ Кастамя́жына ’старая жывёліна’ (Шат.). Зыходнай можна лічыць форму (без суфіксальнай часткі) кастамяга ’тс’. Экспрэсіўнае па паходжанню слова. Можна меркаваць, што тут мы маем справу са складаным словам (зыходнае *kosto‑ męga < Z *kosto‑męga, да *kostь ’косць’ і *męk‑ ’мяккі’; першапачаткова ’старая жывёліна са старымі, мяккімі ўжо касцямі’). З другога боку, ёсць такія Утварэнні, як, напрыклад, рус. костомьіга ’пакінуты ў полі касцяк’ (Даль), дзе першая частка слова тая ж, што ў кастамяжыне; некалькі розныя, але, відаць, роднасныя другія часткі⇉мяга і -мыга. Няясна. Няма ў Трубачова, Эт. сл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́тарга ’катарга’ (ТСБМ, БРС, Касп.). Параўн. рус. ка́торга, укр. ка́торга, польск. katorga, балг. каторга і г. д. Паводле Шанскага, 2, К, 98, уласна рускае ўтварэнне; першая фіксацыя такога словаўжывання адносіцца да 1643 г. У аснове ляжыць с.-грэч. назва галеры κάτεργον (у мн. л. κάτεργα). У грэч. мове, акрамя Галера’, данае слова мела і значэнне ’прымусовая праца’. Такім чынам, няма патрэбы меркаваць разам з Шанскім аб уласна рускім паходжанні такога словаўжывання (значэнне ’прымусовая праца’ для слова κάτεργα зафіксавана вельмі надзейна ў вядомым слоўніку Дзіоканжа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кацвіна ’топкае балота’ (Сцяшк ЛАГ). Блізка на форме • значэнню стаіць рус. дыял. кат вина са значэннем ’ямка, калдобіна’ (смал.). Можна меркаваць, што першапачатковым значэпнсгм бел. слова было не ’топкае балота’, а такое ж. як у рус. слове (г. зн. ’ямка, калдобіна’). У аснове назвы корань ’каттой самы, што ў словах слав. *katiti, *kaiati. Магчыма, спачатку мелася на ўвазе месца, на якім вазы выкачалі ямы. Гук -/(- v слове кацвіна — гэта рэзультат палаталізацыі групы гв‑ перад Паходжанне самога ‑в‑ не вельмі яснае (уплыў гакіх утварэнняў, як *гуlъгчпа?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клоп ’насякомае-паразіт, якое корміцца кроўю жывёл і чалавека’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Бяльк.). Укр. клоп, рус. клоп ’тс’, серб.-харв. кло̏п ’клешч’, славен. klòp ’тс’. Прасл. klopъ не мае надзейнай этымалогіі. Цікавае супастаўленне з балг. клопам ’кішэць’ (БЕР, 2, 467). Параўн. Якабсон, Word, 8, 388. Нельга рашуча аспрэчваць і метатэзу klopъ < *plokъ, маючы на ўвазе балтыйскія паралелі літ. blãkė ’клоп’, лат. blakts ’тс’ (параўн. вядомае прасл. pekti ∼ літ. kèpti). Можна меркаваць таксама аб klopъ ∼ klapati ’біць, плюшчыць’, параўн. польск. pluskwa, ploszczyca ’клоп’. Іншыя версіі зусім неверагодныя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лашта́й ’гультай’ (жлоб., Нар. словатв.). Укр. харк., дненрапятр. лаштабей ’тс’ (лаянка на дзяцей). Генетычна роднаснае да серб.-харв. lästan ’той, хто не хоча працаваць’, ла‑ стовати ’гультаяваць, жыць прывольна’. Да last ’гультай, лядашчы’. Паводле RHSJ (5, 908), ‑а‑ ў гэтым слове стаіць замест старога ‑ь‑. У такім выпадку цяжка растлумачыць вакалізм усх.-слав. лексем. Прыняўшы ж версію пра запазычанне ва ўкраінскую мову (а адтуль — у бел. гаворкі) з серб.-харв. last (?), можна меркаваць аб самастойным словаўтварэнні пры дапамозе суф. ‑ай (як гультай, рус. слюнтяй, завсегдатай).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́сіць, му́сяць ’падлягаць прымусу’, ’быць вымушаным, абавязаным зрабіць’, ’думаць, меркаваць’, ’збірацца рабіць’, ’мабыць, напэўна, магчыма’ (ТСБМ, Гарэц., Мал., Мядзв., Яруш.; Нік. Очерки, Янк. Мат., Нас., Сцяшк., Касп., Шат., Бяльк., Растарг., Сл. ПЗБ, ТС; КЭС, лаг.), му́сіцца ’быць змушаным’, ’рашыцца’ (Нас.), ст.-бел. мусити, мусети ’быць абавязаным’, ’мусіць’ (пач. XV ст.) запазычана са ст.-польск. musić, musieć ’тс’, якія з с.-в.-ням. müeʒen ’тс’ (Карскі, Труды, 205; Чартко, Бел. лінгв. зб., 151; Жураўскі, Бел. мова, 63; Кюнэ, Poln., 79; Булыка, Лекс. запазыч., 137). Гл. таксама мусова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Надзе́я ’надзея, спадзяванне’ (Нас., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ), укр. наді́я, рус. наде́я, польск. nadzieja, чэш. naděje, дыял. náděja, славац. nadéj, nádeja, в.-луж. nadžija, н.-луж. naźeja, славен. nȃdeja, серб.-харв. nada, дыял. nadeja, макед. дыял. надеја. Прасл. *naděja, вытворнае ад děti, гл. дзець (Міклашыч, 43; Бернекер, 1, 193; Брукнер, 353; Скок, 2, 497; Бязлай, 2, 211; Шустар-Шэўц, 13, 981). Махэк лічыць праславянскае слова аддзеяслоўным назоўнікам ад *nadějati sę ’спадзявацца’, узнікшым на базе пераноснага значэння *děti ’класці; меркаваць’, параўн. рус. полагать (Махэк₂, 387).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́мкаць ‘разумець’ (слуц., Жыв. НС), ту́мкыць ‘думаць, разважаць’ (Яўс.), ‘разумець, разбірацца’ (Юрч. Фраз., Юрч. Вытв.), ‘даходзіць да сэнсу’ (мсцісл., З нар. сл.), сюды ж ту́мкнуць ‘прыйсці нечакана ў галаву (пра думку)’ (Яўс.), ту́мканне, ту́мкыньня ‘разуменне’, ‘разважанне, раздумванне’ (Яўс., Юрч. Вытв.), ту́мкыньнік ‘той, хто разумее’ (Юрч. СНЛ). Параўн. рус. ту́мкаць ‘меркаваць, разумець, думаць’. Відаць, утворана ад гукапераймання, параўн. тумнуць ‘моцна ўдарыць, стукнуць’ (гл.), рус. ту́мкать ‘выдаваць гукі’ (СРНГ). Як эмфатычны назалізаваны варыянт рус. ту́кать (гл. тукаць 1) разглядае рус. слэнг. ту́мкать ‘цяміць’ Арол (4, 116).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ме́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; заг. мерайце і мерце; незак., каго-што.
1. Вызначаць велічыню, колькасць чаго‑н. пры дапамозе якой‑н. меры. Мераць даўжыню метрам. Мераць тэмпературу. □ Мужыкі хадзілі з хмурымі тварамі і мералі шырокімі крокамі поле. Колас. Кожны год на імяніны панны Ядвігі мералі яе рост. На памятку прыбівалі медзяныя дошчачкі. Бядуля. // перан. Супастаўляючы, ацэньваць. Па другіх турыстах нас не мерце: Я ў маленстве сам недаядаў. Панчанка.
2. перан. Хадзіць, рухацца па якой‑н. прасторы ўзад і ўперад або ў адным напрамку. [Ігнась:] — Аднаму нудна, дык я і пайшоў мераць гарадскі брук. Мурашка.
3. Надзяваць што‑н. для прымеркі. Партызаны скідаюць свае шынялі, мераюць кажухі. Дайліда.
•••
Мераць на свой аршын — меркаваць пра каго‑, што‑н. аднабакова, са свайго асабістага пункту погляду.
Мераць на стары аршын — прытрымлівацца старых поглядаў на што‑н.
Мераць па сабе — тое, што і мераць на свой аршын.
Мераць усё (усіх) сваёй меркай — тое, што і мераць на свой аршын.
Мераць усіх адной меркай — падыходзіць да ўсіх аднолькава.
Мераць усіх (усё) на адзін аршын — падыходзіць да ўсіх і да ўсяго аднолькава.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
варажы́ць, ‑ражу, ‑рожыш, ‑рожыць; незак.
1. Адгадваць будучае або мінулае па картах, лініях рукі і пад. К твайму аконцу каля ганка Падходзіць варажыць цыганка. Багдановіч. [Ліза] з Наталлю дасталі з-за люстэрка растрыбушаную, як вата, калоду карт і варажылі. Чорны. Варожаць сёстры. Над лучынай Льюць воск у поўнае вядро. Бялевіч.
2. Меркаваць, рабіць здагадкі. [Люба:] — Чалавек дзесяць перапытала. Адны гавораць, паехалі на Ру дню, другія — к Дняпру. Вось тут і варажы. Шамякін. [Папас і Галіна] варажылі, як будзе заўтра, ці прыйдуць на свята сяляне з суседніх вёсак. Галавач. [Начальнік заставы:] — Што тут доўга варажыць, Хочаш разам з намі жыць? А. Александровіч.
3. Прадракаць, прадказваць. [Дзед:] — Прыйдуць дні, аб якіх вякі варажылі, Пра якія ў казках адно гаварылі. Танк. Мой дзед ведаў прыкметы надвор’я. З вечара, гледзячы ўгору, варажыў пагоду на раніцу. Грамовіч. Зязюлі варожаць і кнігаўкі жаляцца, І глушаць усіх салаўі. Панчанка.
4. Разм. Вабіць, зачароўваць. І чаруе, і варожыць шаўкавістая трава. Хведаровіч. І струны на гуслях, І струны ў сэрцы, Як вокліч у пушчы, Завуць і варожаць. Бядуля.
5. перан. Разм. Па-майстэрску, падобна чараўніку, працаваць над чым‑н. [Скульптар] варажыў над пластылінам. Скрыган.
•••
Бабка надвае варажыла гл. бабка 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)