Малёханькі, малёхтанечкі(й), малёхтанькій ’вельмі маленькі’ (КЭС, лаг.; мсцісл., Нар. словатв.). Вузкі рэгіяналізм са складаным суфіксам ‑ох‑та‑н‑ечк‑і, асобныя варыянты якога сустракаюцца ў іншых слав. мовах: рус. наўг. малеха́нненький, смал. малехо́тенный ’тс’, чэш., славац. malicherný ’дробязны’, ’нязначны’, ст.-чэш. malechno ’ў вельмі кароткі час’, ст.-серб.-харв. ма̏лахая, ма̏лахат, ма̀лехан, maljahan ’маленькі’. Да малы́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сінь ‘малады (малы) шчупак’ (ТС, Сл. Брэс.), сі́ніца ‘тс’ (Сл. Брэс.), сіню́к (Жд. 1, Дразд.), сінчу́к ‘тс’ (Мат. Гом.), сіня́ўка ‘тс’ (ТС, Янк. 2, Сцяшк. Сл.), сі́ні, сі́ненькі ‘тс’ (ТС). Да сіні (гл.), назва паводле цёмнага колеру. Параўн.: “для рыб характэрна… змена лускі на працягу жыцця — ад светлых таноў да больш цёмных” (Усачова, Слав. ихт. терм., 163).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

смарка́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Такі, у якога цякуць з носа смаркачы. Малыя, галапузыя, брудныя, смаркатыя дзеці наперабой крычалі есці. Арабей. // Запэцканы смаркачамі. Малыя з чырвонымі смаркатымі насамі ляпілі бабу. Сачанка.

2. перан. Зневаж. Малы, малады; нязначны, няўмелы. [Тарас Тарасавіч:] — Разганю я вашу к[а]мпанію, жаніхі смаркатыя. Асіпенка. — Ах ты, выпаўзень смаркаты, — як бы і не злосна загаварыў Асцюк, — красці вучышся? Марціновіч. / у знач. наз. смарка́ты, ‑ага, м. — Ідзі, ідзі, смаркаты! — махнула вёдрамі Касмініха. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпінгале́т, ‑а, М ‑леце, м.

1. Металічная засаўка для запірання створак вокнаў, дзвярэй. Ускочыць на падаконнік, адвярнуць шпінгалеты — секунда часу. Вось толькі не была б рама прыбіта цвікамі. Хомчанка.

2. Разм. Пра падлетка, які мае малы рост. Каля іх круціўся Косцік. Падысці і сесці з імі не адважваўся, разумеў, што ён для іх не кампанія, яны дарослыя, а ён — шпінгалет, але Косціка, мусіць, цягнула да іх, усё выскаляўся каля іх, крыўляўся. Арабей.

[Ад фр. espagnolette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маля́ўка1, мыля́ўка, маля́ўкі ’малёк, маленькая рыбка, якая толькі што выйшла з ікры’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’дробязь, малеча’ (Бяльк.), рус. маля́вка, кастр., ярасл., валаг. маля́ва, моля́ва ’маленькая рыбка’, тамб., тул. малявка, молявка ’вельмі маленькая істота (рыбка, птушачка, зверына)’, паўн.-дзв., ленінгр. ’галавасцікі’, укр. малявка ’дробная рыба’; бел. маляўка ’рыба гарчак, Rhodeus sericeus amarus’ (Жук., БелСЭ), рус. малявка ’тс’; бел. маля́ўка ’рыба Leucaspius delinateus’ (Жук., 214), рус. маск. малявка ’тс’; бел. маляўка ’рыба гальян звычайны, Phoxinus phoxinus (L.)’, рус., урал., бас. р. Камы малявка ’тс’; польск. malawka, mulawka ’від рыбы’, molawka ’дробная рыбка’. Утварэнне з суфіксам ‑к‑а ад прыметніка ⁺малявы. Параўн. рус. калуж. маля́вочный, маля́вошный ’малыш, малы (у звяртанні да дзіцяці)’, макед. малавмалы’, серб.-харв. ма̏љав ’пушысты, які аброс валаскамі, пухам’.

Маля́ўка2 ’хвароба рожа’ (шчуч., Сцяшк. Сл.) утворана ад (на)‑маляваны: плямы на скуры выглядаюць, як памаляваныя. Да малява́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бэр хадзіць ’слова для адгону кароў на пашы’ (Інстр. III). Можа, запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. (паляўнічы выраз) iść berem ’асцярожна, хаваючыся, падыходзіць да звера’ (Варш. сл., 1, 115, лічыць, што ber < укр. бер ’кладка, малы мосцік; сцежка’). Але хутчэй за ўсё звязана з выклічнікамі тыпу ўкр. бир, бирь, якія ўжываюцца як падзыўныя і адгонныя словы (падрабязней гл. пад бірко́вы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́палка ’маленькі агурок, ад якога адпала кветка’ (Ян.). Да пу́пел (гл.); чэш. рираіка ’асліннік, Oenothera biennis’, харв. ριφα‑ Ijka ’тс’, балг. пу́палка ’тс’ даюць падставы для рэканструкцыі прасл. *рорьІка, вытворнага ад *рорь (БЕР, 5, 855; Махэк₂, 500), параўн. пупок ’маленькі агурок’, рус. опу́пышек ’агурочная завязь’, балг. пупавеем ’астаюся малы, не расту’, серб.-харв. pupoljak ’пупышка на сцябліне, з якой мае развіцца кветка, адростак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Сляпай, слепа́й ‘незабудкі’ (лельч., Жыв. сл., ПСл). Да сляпы (гл.) з суф. ‑ай, які ўтварае назвы асоб па выразнай знешняй прыкмеце, параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 145. Семантычная матывацыя не зусім ясная, магчыма, з прычыны бледнага колеру кветак ці малых памераў, параўн. сляпы́ (слепу́) ‘вузкі, малы’ (ТС). Не выключаны перанос назвы з іншай расліны, параўн. курына слепота́ ‘незабудкі’ (ТС) і слепет2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

е́жа, ‑ы, ж.

Тое, што ядуць і п’юць; прадукты харчавання. Мясная ежа. □ Упершыню за многа дзён у нас была сапраўдная вячэра, але елі мы вельмі асцярожна. Я часам забываўся і з прагнасцю накідваўся на ежу. Шамякін. [Дзяншчык] прынёс добры кавалак свініны і усякай другой ежы — у кансервавых бляшанках, у папяровых пакеціках, у шкляных пасудзінках. Лынькоў. Ад ежы аж гнуліся ў хаце сталы. Быў піва і мёду расход не малы. Хведаровіч.

•••

Грубая ежа — простая, цяжкая для перастраўлення ежа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кату́х, ‑а, м.

1. Маленькі хлеў або адгароджанае месца ў хляве. Мінуць стаў у свінарніку над балясамі, якімі быў абгароджан катух, успёрся на іх і доўга глядзеў, як завадская свіння цярэбіць зялёную канюшыну. Чорны.

2. Пра цёмны, малы пакой або хату. Вярнуўшыся дамоў. Васіль знайшоў на стале пісьмо. На канверце — знаёмы почырк. Жонка. Што яна піша? .. Усё тое ж: бяры да сябе.. «Бяры! — паморшчыўся. — А куды? Вось у гэты катух? Ды ты сама ўцячэш адсюль». Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)