малы́

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. малы́ мала́я мало́е малы́я
Р. мало́га мало́й
мало́е
мало́га малы́х
Д. мало́му мало́й мало́му малы́м
В. малы́ (неадуш.)
мало́га (адуш.)
малу́ю мало́е малы́я (неадуш.)
малы́х (адуш.)
Т. малы́м мало́й
мало́ю
малы́м малы́мі
М. малы́м мало́й малы́м малы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

малы́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. -
Н. малы́ малы́я
Р. мало́га малы́х
Д. мало́му малы́м
В. мало́га малы́х
Т. малы́м малы́мі
М. малы́м малы́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

малы́ I прил. ма́лый; небольшо́й;

мала́я ко́лькасць — ма́лое (небольшо́е) коли́чество;

са́мы м. — са́мый ма́лый;

мала́я магу́тнасцьтех. ма́лая мо́щность;

мала́я ху́ткасць (ско́расць)спец. ма́лая ско́рость;

мала́я лі́тара — строчна́я бу́ква;

мала́я кало́рыя — ма́лая кало́рия;

мала́я ку́ча — мала́ ку́ча;

бяда́ мала́я — невелика́ беда́;

з малы́х гадо́ў — с ма́лых лет; с малоле́тства;

малы́я жа́ртыэ́то не шу́тка;

м. залатні́к, ды дарагі́посл. мал золотни́к, да до́рог;

з вялі́кага гро́му м. дожджпогов. гора́ родила́ мышь

малы́ II сущ. ребёнок м., дитя́ ср.; несмышлёныш м.; младе́нец м.;

стары́ і м. — и ста́рый и ма́лый; и стар и млад;

ад мало́га да вялі́кага — от ма́ла до вели́ка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

малы́, -а́я, -о́е.

1. Нязначны па велічыні, памерах; невялікі.

Малая зала.

2. Нязначны па колькасці, часе.

М. атрад.

Прайшоў яшчэ м. час.

3. Меншы, чым патрэбна.

Малыя боты.

4. Які не мае істотнага значэння; малаважны.

Малая справа, м. і клопат.

5. Які займае нязначнае службовае становішча.

6. Тое, што і малалетні.

Малыя дзеткі — малыя і бедкі (прыказка).

7. у знач. наз. малы́, -о́га, м., мала́я, -о́й, ж., мн. малы́я, -ы́х. Дзіця.

Падвезці малых у школу.

Ад малога да вялікага — усе да аднаго, абсалютна ўсе.

Без малога (разм.) — амаль (не), чуць (не).

З малых гадоў — з дзяцінства.

Самае малое — найменш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малы́, ‑ая, ‑ое.

1. Нязначны па велічыні, памерах; невялікі. Наша школа здалася нам, помню, малой І малым здаўся сад, і малым — школьны двор... Куляшоў. Гальштук быў новы, бліскучы і слізкі, і вузел атрымліваўся то вялікі, то малы, то крывы. Шыцік. // Невялікі ростам, нізкі. І дуб-крапак і куст малы Стаяць у мудрым задуменні. Колас. // Не доўгі, кароткі. У момант праскочыць .. [хутаранец] з мястэчка на хутар. Аж шкода, што гэтакая малая дарога. Чорны.

2. Нязначны па колькасці. Малы атрад. // Нядоўгі (пра час). Праз малы час .. [Бумажкоў] назначаецца дырэктарам.. завода. Чорны.

3. Меншы, чым патрэбна. Малыя туфлі.

4. Які праяўляецца ў нязначнай ступені, слабы. Пагашаюць яны [вятры] аганёчак малы, А вялікі — крапчэй раздуваюць. Багдановіч. // Які не мае істотнага значэння; малаважны. І дзіўна стала: з гэтай малой справы, з гэтых гаворак пачалося штосьці большае. Чорны.

5. Які займае нязначнае службовае або грамадскае становішча. Нічым [мае знаёмыя] не слаўны і не значны, Усё людзі простыя, малыя. Колас.

6. Малалетні. Марта з двума малымі дзецьмі жыла на выгане ў старой хатцы. Бядуля. / у знач. наз. малы́, ‑ога, м.; мало́е, ‑ога, м.; мала́я, ‑ой, ж. Кастусь выязджаў ужо з двара, калі выбег з агарода Юзік і з плачам кінуўся наўздагон. Хлопец прыпыніў .. [каня] і ўзяў малога на воз. С. Александровіч.

7. У складзе некаторых назваў і ўласных імён. Малы тэатр. Малая канферэнц-зала.

•••

Малая калорыя гл. калорыя.

Малая Мядзведзіца гл. мядзведзіца.

Малая скорасць (спец.) гл. скорасць.

Малы ход гл. ход.

Малыя формы гл. форма.

Ад малога да вялікага — усе да аднаго, абсалютна ўсе.

Без малога — амаль (не), чуць (не).

Бяда малая гл. бяда.

З малых гадоў (год) гл. год.

І стары і малы гл. стары.

Самае малое — найменш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малыI klein, gerng; nbedeutend (нязначны);

малы ро́стам klein von Wuchs, von klinem Wuchs, klein gewchsen;

яго́ ве́ды на́дта малыя sine Knntnisse sind zu gerng;

вылічэ́нне бяско́нца малых матэм Infinitesimlrechnung f -;

малы ход напе́рад! марск hlbe Kraft vorus!

ад мало́га да вялі́кага, і стары́ і малы Groß und Klein, Alt und Jung, lle hne usnahme;

з малых гадо́ў von Kndheit an, von klein auf

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

малы́II м разм jnger Kerl; Jnge m -n, -n; Kline (sub) m -n, -n (невысокі)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Малы́, малэ́й ’невялікі’, ’нязначны па колькасці’, ’меншы, чым патрэбна’, ’кароткі’, ’слабы’, ’неістотны, нязначны’, ’малалетні’ (ТСБМ, Яруш., Шат., Бяльк., Растарг., Сл. ПЗБ, ТС; драг., КЭС), Малы Воз ’Малая Мядзведзіца’ (паст., Сл. ПЗБ), малое ’дзіця’ (Нас., Шат.). Ст.-бел. малъ, малый ’невялікі, дробны, невысокі’, ’малады, малалетні’, ’кароткачасовы’, ’малапрацяглы’, ’колькасна нязначны, небагаты’, ’нікуды не варты, нязначны’, ’ледзь прыкметы, слабы’. Укр. мали́й, рус. ма́лый, мало́й, польск. mały, палаб. molĕ, н.- і в.-луж. małki, в.-луж. mały, чэш., славац. malý, славен. mȃli, mál, серб.-харв. ма̏о, макед. мал, балг. малък, ст.-слав. малъ. Прасл. malъмалы, невялікі’. Самымі блізкімі і.-е. паралелямі з’яўляюцца ст.-в.-ням. small, ням. schmall ’вузкі’, ’тонкі’, ’бедны’, smalaz vihu ’дробная скаціна’, гоц. smalsмалы, нязначны’, ст.-грэч. μῆλον ’дробная скаціна, авечкі’, ірл. míl ’жывёла’, лац. malus ’дурны, благі’ (з ’малы, недастатковы’), а таксама франц. māla ’карова’, гал. maal ’цялушка’, ст.-ісл. smale ’дробная скаціна’, — і.-е. *(s)mōl‑/*(s)mēl ’дробная скаціна’ (Бернекер, 2, 13; Голуб-Копечны, 215; Брукнер, 320; Махэк₂, 349; Фасмер, 2, 564; Бязлай, 2, 163–164). Скок (2, 375) дапускае гукаперайманне як крыніцу разглядаемай лексемы. Мартынаў (Балто-слав.-итал. изогл., 30) мяркуе аб пранікненні іт. malos у зах.-балт. арэал.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

малы, невялікі, небагаты, дробны, нязначны, мізэрны, абмежаваны, цесны; мініяцюрны (разм.); нізкі, сціплы, скупы, мікраскапічны, цацачны, партатыўны (перан.) □ як кот наплакаў

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

сярэ́дне-малы́

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сярэ́дне-малы́ сярэ́дне-мала́я сярэ́дне-мало́е сярэ́дне-малы́я
Р. сярэ́дне-мало́га сярэ́дне-мало́й
сярэ́дне-мало́е
сярэ́дне-мало́га сярэ́дне-малы́х
Д. сярэ́дне-мало́му сярэ́дне-мало́й сярэ́дне-мало́му сярэ́дне-малы́м
В. сярэ́дне-малы́ (неадуш.)
сярэ́дне-мало́га (адуш.)
сярэ́дне-малу́ю сярэ́дне-мало́е сярэ́дне-малы́я (неадуш.)
сярэ́дне-малы́х (адуш.)
Т. сярэ́дне-малы́м сярэ́дне-мало́й
сярэ́дне-мало́ю
сярэ́дне-малы́м сярэ́дне-малы́мі
М. сярэ́дне-малы́м сярэ́дне-мало́й сярэ́дне-малы́м сярэ́дне-малы́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)