Ільго́та, льго́та ’палёгка ў выкананні якіх-н. абавязкаў’ (ТСБМ). Рус. льго́та ’тс’, дыял. ильго́та, лего́та ’лёгкасць’, ’ільгота’, ’вызваленне, свабода’, укр. вільгота ’прыволле, ільгота’, ст.-рус. льгота ’аблягчэнне, вызваленне’, ’зручнасць, здаволенне’, ’ільгота’. Пратэтычнае і‑. Утворана ад кораня льг‑ з суф. ‑ота ў ст.-рус. Фасмер, 2, 543; КЭСРЯ, 250. Гл. лёгкі, ільга, вільгота2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

поми́н уст., прост. памі́н, -ну м.;

лёгок на поми́не лёгкі на ўспамі́н, пра во́ўка памо́ўка, а воўк і тут;

(и) в поми́не нет (і) за́ваду няма́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пу́хкі, ‑ая, ‑ае.

1. Мяккі, лёгкі, пушысты. Пухкая падушка. □ [Снег] ападаў на зямлю белай і пухкай коўдрай, дзе-нідзе між кустоў насыпаў гурбы. Гроднеў. [Юзік] падаўся назад, зачапіўся за нешта і мякка сеў у пухкі пясок. Адамчык.

2. Тое, што і пухлы. Пухкія, падобныя да дзіцячых, вусны задрыжалі ад крыўды. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фіра́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Заслона з тонкага матэрыялу або з карунак на вокны, дзверы і пад. У пакоі Паходні было чыста прыбрана, лёгкі ветрык калыхаў белыя фіранкі на расчыненых вокнах. Хадкевіч. І фіранкі Валя павесіла новыя: з марлі, падсіненыя і таксама злёгку падкрухмаленыя. Васілевіч.

[Польск. firanka з ням. Fürhang.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Павільён ’невялікі лёгкі будынак у людным месцы’ (ТСБМ), павілён ’заслона, полаг’ (Касп.), павілёны ’шырма’ (Сл. ПЗБ). З рус. павильо́н ’тс’, дзе з франц. pavillon або з ням. Pavillon ад лац. papilio ’матыль, а таксама падобны на матыля забаўны шацёр’ (Фасмер, 3, 182). Дыял. формы запазычаны з польск. pawilon ’балдахін; від полага над ложкам’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пантофлі ’дамашнія туфлі, звычайна без заднікаў’ (ТСБМ, Сцяшк., Сл. ПЗБ), панто́плі (Нас., Шат., Касп., Бяльк.), панты́каль (Мат. Гом.) ’тс’, панто́плілёгкі абутак’ (Сл. Брэс.). З польск. pantofel, pantofla ’тс’ (Кюнэ, Poln., 85). У польск. праз ням. Pantoffel з франц. pantoufle, італ. pantofola < сяр.-грэч. παντόιφελλος ’увесь з карка’ (гл. Праабражэнскі, 2, 12; Фасмер, 3, 199).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарада́йка1 ’воз, калёсы, брычка’ (драг., Нар. лекс.), ’таратайка, лёгкая павозка’ (Байк. і Некр.), ’лёгкі летні вазок’ (Нас.), ’двухколка’ (ТС), ’воз на двух колах для выезду ў поле; стары, паламаны воз’ (беласт., Сл. ПЗБ), ’разбіты воз’ (драг., Ск. нар. мовы), тарадэ́йка ’старая рэч’ (Шатал.), ’вазок’ (Касп.), ’стары, пабіты грузавік’ (Яўс.). Параўн. укр. тарада́йкалёгкі двухколавы вазок’, польск. дыял. taradajka, taradejka ’брычка’. Гл. тарата́йка.

Тарадайка2 ’кошык з сасновай дранкі’ (Сл. Брэс.), ’чатырохвугольная каробка для ягад, грыбоў, зробленая з дранкі, ’двухкалёсны вазок; трашчотка’ (ТС), тарадэ́йка ’від трашчоткі’ (Др.-Падб., Стан.), ’прылада ў выглядзе шасцярні і дошчачкі, каб утвараць шум, трэск’ (Варл.), ’балбатун’ (Рагаўц., Мат. Маг.), ’балаболка’ (Шатал.), ’частушка’ (Мат. Гом.). Вытворныя ад дзеясловаў гукапераймальнага паходжання, параўн. выклічнік польск. дыял. tarada! (здагадка), taradáj ’балбатун, трапло’, taradajka, taradejka ’трашчотка; шумлівая баба’, гл. тарадахаць, тарадэіць і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лёгкий в разн. знач. лёгкі;

лёгкая инду́стри́я, промы́шленность лёгкая інду́стрыя, прамысло́васць;

лёгкая атле́тика спорт. лёгкая атле́тыка;

лёгкое вино́ лёгкае віно́;

лёгкое чте́ние разг. лёгкае чыта́нне;

с лёгкой руки́ з лёгкай рукі́;

лёгок на поми́не! лёгкі на ўспамі́н; ≅ пра воўка памо́ўка, а воўк і тут;

с лёгким се́рдцем з лёгкім сэ́рцам;

с лёгким па́ром з лёгкай па́рай.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыцерушы́ць, ‑церушу, ‑цярушыш, ‑цярушыць; зак., што.

Злёгку прыкрыць, прыпарушыць чым‑н. Месяц яшчэ не ўзышоў. І каб не лёгкі сняжок, які з вечара прыцерушыў зямлю, было б цёмна. Гаўрылкін. З недакуркаў, што валяліся ўзбоч шашы, я навылушчваў добрых дзве жмені тытуню — ..прысыпаць, прыцерушыць за сабой сляды, збіць у сабак нюх... Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бры́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Лёгкі выязны вазок. Дзень і ноч тарахцелі сялянскія падводы, шляхецкія брычкі і панскія фаэтоны. С. Александровіч. Непадалёку ад райкома стаяў прывязаны да агароджы гладкі вараны стаеннік, запрэжаны ў акуратную, на рысорах, брычку з мяккім сядзеннем са спінкай і месцам для фурмана. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)