фіра́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Заслона з тонкага матэрыялу або з карунак на вокны, дзверы і пад. У пакоі Паходні было чыста прыбрана, лёгкі ветрык калыхаў белыя фіранкі на расчыненых вокнах. Хадкевіч. І фіранкі Валя павесіла новыя: з марлі, падсіненыя і таксама злёгку падкрухмаленыя. Васілевіч.

[Польск. firanka з ням. Fürhang.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)