Ма́хар, ма́хер, ма́хір, ма́хер у выразе шахер‑махер ’хлус, ашуканец’ (Шат., Касп., Нас.) запазычана з ідыш macher, якое з новав.-ням. Macher ’камбінатар, дзялец’ (Вінэр, ЖСт, 1895, 1, 64; Карскі, О языке, 173). Сюды ж ма́хірыць ’хлусіць, маніць’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́тар ’клопаты; цяжкая, непрыемная праца’ (Нас.). Да мы́та (гл.) ’плата, пошліна’ і ад яго рус. мы́та́рь > мы́тарство, мыта́рить ’мучыць, мардаваць, марыць, пакутаваць’. Аб пераходзе ы > у гл. Карскі, 1, 237–239.

Мута́р ’падманшчык, ілгун’ (бяроз., Шатал.). Да муці́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́длуг ’адпаведна, адносна’ (Сл. ПЗБ), ’у параўнанні’ (Сцяшк. Сл.). Ст.-бел. подлугь ’паводле, згодна, у адпаведнасці з, на падставе чаго-небудзь’ < ст.-польск. podług ’тс’ (Карскі 2–3, 81; Цвяткоў, Запіскі, 59; Кюнэ, Poln., 87; Булыка, Лекс. запазыч., 200).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ража́йны ’урадлівы’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, па паходжанні звязана з ст.-бел. рожай ’род, племя; пол, від; пакаленне’ (Ст.-бел. лексікон), параўн. рожай чл҃вчей (XV ст., Карскі, 1, 221), што суадносіцца з польск. rodzaj ’тс’. Да род1, радзіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́сісць ’нешта дрэннае’ ў праклёне: Есьце, шоб вас паела росісць! (ТС). Да рось ’імгла, туман’ (гл.). Вакалізм суфікса *‑ostь пад уплывам украінскай мовы, параўн. укр. лютість, чемність, гл. таксама Карскі, 1, 160 (пра ‑ісць у гаворках). Гл. раса4.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́нках ’на дварэ, звонку’ (КТС, Нас., Касп., Бяльк., Др.-Падб., Гарэц., Шн., 2), ст.-бел. вонкахъ, н.-луж. wenkach ’на вуліцы, звонку’. З вонка, вонкі ў форме месн. скл. мн. л. (Карскі 2–3, 77; таксама Трубачоў, Слав. языкозн., 5, 189).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вуздэ́чка (БРС), вузьдзе́чка ’аброць’ (Бяльк.), вузде́чка, вуздэ́чка, уздэ́чка, гузьде́чка ’тс’ (Маслен.), укр. вузде́чка, рус. узде́чка, дыял. вузде́чка і вуздэ́чка ’тс’ (Растаргуеў, Бранск.). Па фанетычных і акцэнталагічных прычынах хутчэй за ўсё запазычана з польск. uzdeczka ’тс’; параўн. Карскі, 1, 166; Нарысы, 121.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вінен1 ’павінен’ (БРС, КТС, Яруш., Шат.), ст.-бел. виненъ (з XVI ст.). Запазычана з польск. winien (Карскі, Труды, 204).

Вінен2 ’вінаваты’ (Янк. II). Укр. ви́нен, ви́ннен, польск. winien ’тс’, славац. vinen, ст.-слав. виньнъ. Да віна1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наўза́вады ’наўскач’ (дзярж., Нар. сл.), ’хутка (бегчы)’ (ковен., Мат. 2), наўзавады ’ўскач’ (Сцяшк. Сл.), наўзавад ’вельмі хутка’ (Сцяшк.), укр. навзаводи, навзавод. Да заводзіцца ’пачаць спрэчку, спаборніцтва’; фармальна прыслоўе суадносіцца з прыназоўнікавай канструкцыяй з він. скл. назоўніка (Карскі 2–3, 74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бавэ́лна ’баваўняная папера, вата, бавоўна, тканіна’ (Нас., Мал.), ’шарсцяныя ніткі’ (Касп.; Карскі, Труды, 476, дарэмна сумняваецца ў гэтым значэнні слова, прапануючы ’баваўняныя ніткі’, параўн. ба́вэл). Укр. дыял. баве́лна. Непасрэднае запазычанне з польск. bawełna ’тс’, з захаваннем польскай фанетыкі. Параўн. ба́ваўна, бавоўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)