Ламота ’працяглы боль у касцях, суставах, мышцах’ (Сцяшк., Яруш., ТСБМ). Укр., рус. ломота, польск. łomota ’тс’. Прасл. lomota < lomiti > ламі́ць (гл.). Літ. lamatà ’раптоўнае ламанне, разломванне (у буру)’ з’яўляецца дакладным адпаведнікам прасл. лексемы (Слаўскі, 5, 181–182). Сюды ж сувалк. ламотаць ’трэсціся, калаціцца’ (КЭС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лаханы́, лаханэ ’буякі, Vaccinum uliginosum L.’ (лях., баранав., Сл. паўн.-зах., Чач.). Да лахаць 2 ’гаварыць пела рэпнае, недазволенае’ (гл.). Матывацыя: ягады буякоў выклікаюць ап’яненне, боль галавы і інш. Параўн. тое ж у лексемы буякі (гл.) і ў інш. назваў буякоў у Кісялеўскага (137).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тупе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца тупым (у 1 знач.); тупіцца. Нож тупее. // перан. Станавіцца менш вострым (пра боль). Боль спачатку быў рэзкі, але з кожным крокам тупеў. Язэп радаваўся — значыць, абыдзецца, і не трэба будзе лажыцца ў бальніцу. Асіпенка.
2. перан. Прыходзіць у стан атупення, станавіцца неўспрымальным, тупым. Памяць тупее. □ Баталаў з жахам заўважыў, як тупее ў яго хлопцаў былая нянавісць. Асіпенка. Семінарысты сноўдаліся па пакоі, асабліва ў часе падрыхтоўкі да экзаменаў, як тручаныя тараканы; іх галовы, нашпігаваныя папоўскай цвіллю, памалу тупелі. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зацёкшы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. незал. пр. ад зацячы.
2. у знач. прым. Анямелы, набухлы; ацёкшы. Звычайна пасля працы, адчуваючы стомленасць, боль у зацёкшай параненай назе,.. Сяргей складваў усё напісанае ў стосік і ўспамінаў, што трэба зрабіць перавязку. Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
галаўны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да галавы (у 1 знач.). Галаўны боль. // Прызначаны для галавы. Галаўны ўбор.
2. Які ідзе ўперадзе чаго‑н.; перадавы. Галаўны мінаносец. Галаўны атрад. // Асноўны, вядучы. Галаўное прадпрыемства. Галаўная партарганізацыя.
•••
Галаўны мозг гл. мозг.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калаццё, ‑я, н.
Разм. Рэзкі калючы боль; колікі, колька. Каб хоць крыху падбадзёрыць жонку, Аляксей менш скардзіўся цяпер на калаццё, спрабаваў сам тупаць па хаце. Якімовіч. У мяне пачалося такое шалёнае калаццё ў жываце, што я ледзь не страціў прытомнасці. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́лікі, ‑аў; адз. коліка, ‑і, ДМ ‑ліцы, ж.
Рэзкі, востры боль, рэзь у жываце або ў баку. Ні колікаў, ні прыступаў — мінулася бяда, Дапамагла гаючая вада! Валасевіч. Паступова вострая коліка ў палене цішэла, змяншалася і неўзабаве зусім праходзіла. Ставер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незаго́йны, ‑ая, ‑ае.
Які не гоіцца. Незагойная рана. // перан. Які не прытупляецца часам (пра боль). Мы, дзеці, жылі, дарослелі сярод нейкай неабдымнай радасці людзей, якія засталіся жывыя, і ў той жа час сярод незагойнага, вострага болю па страчаных, знявечаных, закатаваных. Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прэ́ліна, ‑ы, ж.
Разм.
1. Прэлае месца на скуры. Здалося, што з балотнай вадою сплыло з ног усё: і цяжкі размяклы абутак, і .. боль прэліны, і ламота ў суставах. Кулакоўскі.
2. Тое, што і прэласць. З ракі патыхае прэлінаю. Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сашчамі́цца, ‑шчэміцца; зак.
Разм.
1. Шчыльна злучыцца, самкнуцца (пра зубы, пальцы і пад.). Пальцы Дразда сашчаміліся на гашэтцы, ажно пабялелі. Хомчанка.
2. перан. Адчуць боль, цяжар пад уплывам якога‑н. пачуцця (пра сэрца, душу). [Зарубчык:] — Нядобра сашчамілася ў мяне сэрца. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)