бо́ль

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бо́ль бо́лі
Р. бо́лю бо́ляў
Д. бо́лю бо́лям
В. бо́ль бо́лі
Т. бо́лем бо́лямі
М. бо́лі бо́лях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

боль, -ю, мн. бо́лі, -яў, м.

Адчуванне фізічнай або маральнай пакуты.

Зубны б.

З болем у душы.

|| прым. бо́левы, -ая, -ае.

Болевае адчуванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

боль ж. боль, род. бо́лю м.;

с бо́лью в душе́ з бо́лем у душы́;

головна́я боль галаўны́ боль.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

боль (род. бо́лю) м. боль ж.;

галаўны́ б. — головна́я боль;

з бо́лем у душы́ — с бо́лью в душе́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

боль, ‑ю, м.

Адчуванне фізічнай або маральнай пакуты. Гэтае яго [Іванава] недаўменне абарваў ашалелы ўдар у грудзі, нясцерпны боль пранізаў горла, коратка бліснула хмарнае неба, і ўсё назаўжды знямела... Быкаў. Я спачываў не раз у іх цішы, А сум і боль не гаслі ў душы: Палезлі ў бітве мінскія сады, Як адшукаць любімых дрэў сляды? Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

боль, балючасць / у касцях, суставах: ламата, ламота; калаццё, колька (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

невыно́сны невыноси́мый;

н. боль — невыноси́мая боль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ны́ючы прил. но́ющий;

н. боль — но́ющая боль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

невыноси́мый нязно́сны, нясце́рпны;

невыноси́мая боль нясце́рпны боль;

невыноси́мая жара́ нясце́рпная (нязно́сная) гарачыня́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

люмба́га, нескл., н. (спец.).

Востры боль у паясніцы; прастрэл.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)